Вяртанне
- Автор: Аркуш Алесь
- Год: 1988
- Язык: белорусский
- Год: Часопіс Маладосць
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Вяртанне». Краткое содержание книги:
Першая паэтычная кніжка Алеся Аркуша — споведзь нашага маладога сучасніка перад людзьмі, перад Радзімай. Імклівыя рытмы веку, урбанізацыя, няпростыя пошукі свайго шляху жывуць у вершах паэта.
Перейти на страницу:
* * *
Алесю Гаруну
Паэт з такімі сумнымі вачыма,
Аб чым ты мусіў гаварыць?
Куды нас мусіў клікаць ты? —
У край любові, дабрыні? —
Магчыма.
Паэт з такімі сумнымі вачыма,
Што аб любові ведаў ты?
Дзе дабрыня, дзе бруд людзкі
Ты сэрцам адчуваў сваім? —
Магчыма.
Паэт з такімі сумнымі вачыма,
Як здолеў папярэдзіць з нематы,
Што пустазелле на любоў
Няздатна?
Я чую спеў твой, як і ты
Заўсёды чуў святы матыў, —
Дакладна!
Перейти на страницу: