Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
- Автор: Гашек Ярослав
- Год: 1931
- Язык: белорусский
- Год: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва
- Переводчик: Кандрат Крапіва
- Жанр: Юмористическая проза
Электронная книга - «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну». Краткое содержание книги:
Ёсць і яшчэ адно меркаванне аб гэтай кнізе — гэта літаратура для сапраўдных мужчын, таму як казарменны гумар саланаватай на жаночы густ.
— Бедны Васька, прапаў ты ні за грош! — з жалем сказаў ніжні чын санітарнага атраду № 3 Іосіф Бонг, які знаходзіўся пры двуколцы.
У гэты момант ён сам быў паранены асколкам гранаты. — Ня гледзячы на гэта ён выпраг забітага каня і адцягнуў двуколку ў больш бясьпечнае месца. Пасьля гэтага ён вярнуўся па вупраж забітага каня. Рускія ўсё абстрэльвалі.
— Страляйце, страляйце, праклятыя забойцы, я вупражы ня дам прапасьці!—і з гэтымі словамі ён зьняў з каня вупраж і занёс яс на двуколку. якая стаяла ў закрытым месцы. Таварышы сустрэлі яго папрокамі за тое, што ён дарэмна ставіць сябе ў небясьпеку.
— Я не хацеў кідаць вупражы — яна-ж амаль што новая. Шкода, думаю сабе, у нас саміх лішняй няма, — апраўдваўся адважны салдат і толькі пасьлм гэтага дазволіў завесьці сябе на перавязачны пункт, бо быў паранены.
Неўзабаве пасьля гэтай падгеі начальнік атраду аздобіў яго грудзі сярэбраным мэдалём «За храбрасьць».