Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Палеская элегія
Палеская элегія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палеская элегія

Электронная книга - «Палеская элегія». Краткое содержание книги:

Мікола Купрэеў (1937 – 2004) – вандроўны паэт з Айчынай у «жураўліным сэрцы». «Палеская элегія» – пасмяротная кніга пісьменніка. Аповесці, сабраныя пад адной вокладкай, – гэта яго мастацкая аўтабіяграфія. Пісьменнік, які воляй лёсу амаль ўсё жыццё адпрацаваў настаўнікам літаратуры ў школах Палесся, які ўздоўж і ўпоперак зведаў гэтыя мясціны як краязнаўца, вельмі тонка вывучыў своеасаблівую натуру палешукоў з іх непаўторным укладам жыцця, звычкамі, светапоглядам. Таму вобразы купрэеўскіх герояў надзвычай каларытныя, як і асоба самога аўтара, які пакінуў пасля сябе на нашай зямлі не толькі «светлае імгненне», але і бяспрыкладную любоў да роднага краю. А кніга ў цэлым – гэта светлая споведзь сірочай душы пасярод агульнай адзіноты, скоранасці і сумненняў.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 138
Перейти на страницу:

Узнавіць аповесць я не мог, бо тыя старонкі пісаліся на адным узроўні дыхання, на нейкім адным узроўні нервовага напружання. А з гадамі прыходзілі, наплывалі іншыя ўзроўні, але на іхя не мог выкрасаць той, першы агеньчык. Толькі заўжды са мною першыя словы таго рукапісу: «Хлопчык мой мілы! Навошта ў тую ноч выйшаў ты з хаты?!» Так я з цеснай сваёй кватэркі ў глыбіннай палескай вёсцы, з берага Ясельды звяртаўся да самога сябе — шасцігадовага хлопчыка, які летам сорак трэцяга раптам прачнуўся ноччу і не слыхам, а душой пачуў, што ў дзедавым двары людзі, свае родныя і суседзі, нешта робяць з маёй мамай, і калі я адчыніў дзверы з сенцаў на двор — у вочы мне секанула маланка і блізка над Дняпром грымнула, як узарвалася неба...

Сёння я так не пачну: «Хлопчык мой мілы!..» Я дужа пачарсцвеў душой... Проста пачынаю з таго, што сяджу ў белай кашулі над аркушам паперы, сяджу ў старой, пахіленай альтанцы пад соснамі і елкай, ля двара супраць туберкулёзнай бальніцы. Ранне ўсё вышэй падымаецца над лесам. Сяджу над чыстым аркушам паперы, чакаю, але свята першага радка першай і, можа, апошняй аповесці — гэтае свята не прыходзіць...

Рыпнулі дзверы цэнтральнага бальнічнага ўвахода. Гляджу туды: на двор выйшлі дзяжурны ўрач у белым халаце і чацвёра хворых у сініх піжамах. Гэтыя чацвёра — больш-менш здаровыя мужыкі з другога аддзялення. Усе яны пайшлі па дарожцы да склада. Урач адамкнуў вялізны замок, яны ўвайшлі ў склад, хворыя вынеслі адтуль кожны па рыдлёўцы і на чале з белым халатам пайшлі дарогай, пасыпанай дробным чорным вугалем. Ведаю: яны пайшлі на ўзлесак, дзе пачынаецца поле. Там, парослыя бярозай і бэзам, — могілкі. Там, ведаю, гэтыя чацвёра выкапаюць магілу. Там сёння пахаваюць Корзуна — чалавека майго, прыкладна, узросту. Чалавек гэты быў надта доўгі і тонкі, і даўганосы. Мужыкі смяяліся: калі Корзун схіляўся ў сталоўцы над місай, то канец яго носа быў у супе. Казалі, што ў Корзуна нікога з родных не было. Тут, у бальніцы, збілі яму труну з напаўгнілых, пафарбаваных у чырвонае лавак, а грошы на самы танны касцюм і чаравікі даў раённы аддзел сацыяльнага забеспячэння. Ускрыццё паказала: лёгкія Корзуна ў адных дзірках. Перад смерцю ён яшчэ зрабіў прагулку ў бок могілак. Сёння яго туды занясуць. Гэта будзе ўжо другое яго «ляжанне» на могілках. Корзун сам расказваў у палаце, як аднойчы халоднай восенню ён паехаў у суседні раён па адной пільнай патрэбе — купіць бензапілу, у яго быў адрас, і на гэты адрас;, у тое сяло ён з райцэнтра пайшоў пехатой, аўтобус туды не хадзіў, і Корзун ішоў і йшоў гразкай дарогай, настала цёмная, глухая ноч, і холадна-холадна стала яму, ён зайшоў у нейкае, па дарозе, сяло, яшчэ ў хатах гарэла святло, ён пастукаўся ў вокны адной хаты — не пусцілі, другой — не адчынілі, трэцяй — нават не азваліся, чацвёртай — спыталі з-за дзвярэй, хто ён і адкуль, і зноў не пусцілі, пятай — сказалі, што «тут» не гасцініца, шостай — сказалі, што цяпер няма жабракоў а ёсць толькі бадзягі і зладзеі... Тады Корзун плюнуў вылаяўся, пацягнуўся гразёю далей, але за сялом хутчэй душою адчуў, чым убачыў у халоднай мокрай цемнаце могілкі, зайшоў туды і прыкархнуў між двума шырокімі помнікамі пад дрэвам, там было зацішна, і ён задрамаў нават заснуў, пад канец ночы пайшоў дождж, і ён прачнуўся ўвесь мокры, выйшаў на дарогу, ужо світала, але было цяжка — падгіналіся ногі ў каленях, так ён скалеў. 3 тых могілак Корзун і захварэў на запаленне лёгкіх, потым — на туберкулёз, які, урэшце, і прывёў яго ўжо на іншыя могілкі...

I не заўважыў, як да альтанкі падышоў Вася, з маёй палаты, маларослы, худзенькі, перанёс аперацыю на лёгкіх. Ён кладзе на лаўку ў альтанцы нож, цыгарэты, ладны маток мяккай і вузкай трубачкі з-пад кропельніцы і лазовыя пруткі. Вася пляце кошыкі і прадае іх ці дае так санітаркам, сёстрам, дорыць урачам. Да снядання і да дружнага з’яўлення ў альтанцы «храпаў» ён, напэўна, хоча зрабіць клетку кошыка.

Не буду замінаць чалавеку, бо яму патрэбны стол, бяру свае паперы і пакідаю альтанку. Хай святкуе Вася...

Іду ўглыб лесу. Учора так паліла сонца, што яшчэ й цяпер, уранні, у лесе стаіць густы вечаровы цёплы дух смалы. Сядаю на сухі мох, ён яшчэ таксама цёплы з вечара. Птушкі неяк ляніва і цяжка пералятаюць з дрэва на дрэва і птушыны свой голас падаю ць слаба — от абы нешта самае неабходнае сказаць адна адной. Толькі мурашкі шчыруюць сабе ў імху, хуценька перавальваюцца з мохавай жылкі на жылку, праз сухія галінкі, валтузяцца з чарвяком, яны яго і так і гэтак, і зверху і знізу, чарвяк звіваецца, прытка развіваецца і, нарэшце, сціхае. Мурашкі талакой валакуць яго па ледзь прыкметнай у імху сваёй мурашынай сцежачцы.

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 138
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)