Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Як пакахаць ружу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Як пакахаць ружу

Электронная книга - «Як пакахаць ружу». Краткое содержание книги:

Кніга літаратурна-крытычных артыкулаў Сяргея Кавалёва прысвечана маладой беларускай паэзіі 80-х гадоў. Многія з паэтаў, пра творчасць якіх ідзе гаворка ў кнізе, выклікалі небеспадстаўную прыхільнасць у крытыкаў і зацікаўленасць у чытачоў: Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Галіна Вулыка, Адам Глобус, Анатоль Сыс і іншыя.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 29
Перейти на страницу:

Дарэчы, не хацелася б, каб падобная хвароба перакінулася i на гістарычную тэматыку, пэўныя сімптомы чаго ўжо назіраюцца.

Па-ранейшаму большасць аўтараў прыходзіць у паэзію з вёскі, i па-ранейшаму ў паэзіі пераважаюць альбо вясковы быт i рэаліі, альбо бязбытнасць i нерэальнасць сусвету ўвогуле. Аднак урбаністычныя матывы ўсё больш настойліва i пераканаўча гучаць сярод традыцыйна-вясковых мелодый нашай паэзіі, што абумоўлена не толькі урбанізацыяй культуры, але i урбанізацыяй самога жыцця. Адмаўляць у патрэбнасці i жыццяздольнасці спецыфічна гарадской паэзіі — тое ж самае, што адмаўляць у эстэтычных функцыях гарадской архітэктуры з яе мастацкай задачай гуманізацыі жыццёвага асяроддзя.

А. Глобус, Г. Булыка, У. Сіўчыкаў, М. Шайбак нарадзіліся i выраслі ў горадзе, таму ў ix вершах адсутнічае характэрнае для большасці паэтаў непрыманне гарадскога жыцця, не назіраецца ўпартага настальгічнага імкнення назад, у вёску, характэрнага для многіх іншых паэтаў: у паэзіі, вядома, а не ў рэальным жыцці.

Л. Дранько-Майсюк, I. Багдановіч, П. Шруб, А. Сыс у многіх сваіх творах таксама зыходзяць з калізій гарадскога існавання, хаця яно выяўляецца ў ix творчасці пакуль што менш выразна, немэтанакіравана.

Заўважна, што ўсё больш маладых паэтаў, адмаўляючы псеўдапаэтычную літаратурна-бяскроўную мову, пачынаюць шукаць для сябе мову плоцевую, прадметна-канкрэтную, пашыраючы лексічнае кола паэзіі, эксперыментуюць менавіта з моўным матэрыялам, імкнуцца не шукаць асобныя разовадзейсныя паэтычныя прыёмы, a ўпарта, па драбку канструююць сваю ўласную апазнавальна-азначальную манеру выяўлення, спецыфічна-індывідуальную i мастацкую ў кожным першаэлеменце, моўным адрэзку, нават незалежна ад агульнай кампазіцыі i рацыянальна-пачуццёвай задумы цэлага твора. Мінаюць часы, калі ролю першаснай адзнакі паэзіі адыгрываў рытм i ў першую чаргу— рытм моўны; усё большую ролю ў паэзіі адыгрывае зараз спецыфіка паэтычнага мыслення, моваскладання, рытм змены асацыяцый i вобразных значэнняў. Думка, выкладзеная ў адным з вершаваных памераў i аквечаная рыфмай, не робіцца ад таго паэтычным творам, i нават калі яна сама па сабе паэтычная, усё роўна патрабуе спецыфічнага выяўлення ў спецыфічнай мове.

Прыкладам гэткай двайной спецыфікі з'яўляюцца творы Леаніда Дранько-Майсюка. Не так ужо i мала пісалася (i будзе пісацца) пра адметнасць яго паэзіі: пра міфалагічнасць яе i кінематаграфічнасць, пра канкрэтнасць дэталяў i ўмоўнасць агульнай фабулы, пра местачковыя вытокі паэтычнага побыту i вялікае значэнне для верша элементаў гульні, казкаскладання. Але найбольш лаканічнае азначэнне паэзіі Л. Дранько-Майсюка даў калісьці Варлен Бечык: «нязвыклая». I думаючы пра яе нязвыкласць, разумее такім чынам, што ёсць у нас паэзія i «звыклая», якая дамінуе i надзейна трымае свае пазіцыі ў літаратуры ўвогуле i ў выдавецкіх планах у прыватнасці.

Не варта, відаць, дэталёва аналізаваць у артыкуле кнігу Л. Дранько-Майсюка «Над пляцам» (1986 г.), хаця штосьці падобнае з першым зборнікам паэта («Вандроўнік», 1983) калісьці здарылася. Кніга тоіць у сабе значныя цяжкасці для крытыка-рэцэнзента з-за сваёй паэтычнай насычанасці, дастатковай асацыятыўнай шчыльнасці, герметычнасці многіх вершаў 1 пэўнай абумоўленасці ix суседнімі відамі мастацтва, aлe разам з тым уяўляе сабой глыбокі i ўдзячны матэрыял для ўдумлівага крытычнага аналізу.

Закранем толькі некалькі момантаў, якія маюць непасрэдныя адносіны да праблем маладой беларускай паэзіі, да працэсаў, што адбываюцца ў ёй і, будзем спадзявацца, маюць адбыцца. Перш за ўсё — да праблемы самавыхавання i самаразвіцця маладых паэтаў, свядомага ўпарадкавання i абжывання імі ўласнага паэтычнага сусвету, неабходнага пашырэння індывідуальнай паэтычнай тэрыторыі.

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 29
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)