Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Шклоўскія страсці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Шклоўскія страсці

Электронная книга - «Шклоўскія страсці». Краткое содержание книги:

ПАЎЛАВА Вольга Міхайлаўна
Нарадзілася ў сялянскай сям'і ў 1954 годзе ў вёсцы Стары Дрыбін былога Горацкага раёна. Друкавацца на старонках раённай і рэспубліканскай (Зорька) газет пачала з пятага класа. Пісаць прозу, вершы — яшчэ раней.
Скончыла факультэт журналістыкі Ленінградскага дзяржуніверсітэта. Працавала ў раённых газетах Горак, Талачына, Шклова. Цяпер — рэдактар раённага радыёвяшчання ў г.п. Круглае Магілёўскай вобласці.
У творчасці Вольгі Паўлавай пераважае тэма сацыяльнай неабароненасці чалавека ва ўмовах дзяржаўнага дыктату. Любіць, шкадуе людзей, а яшчэ больш — усё жывое, што існуе вакол іх, — за бездапаможнасць, неабароненасць перад праявамі чалавечай агрэсіі.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 48
Перейти на страницу:

Але прыцэл быў на Аляксандра Лукашэнку. І вось чаму. Журналісты райгазеты ў сваіх матэрыялах, выкладаючы "справу Якімцова", заведзеную ў слоўных баталіях нардэпам і дапоўненую АБГ (адна баба гаварыла), спасылаліся на выказванні дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Сам гэты статус служыў як бы гарантам высокай маральнасці і даваў носьбіту гэтага звання высокую меру адказнасці за свае словы і ўчынкі. У што верылі журналісты і чаго на самай справе не было. Вось і спадзяваўся А. Якімцоў на тое, што суд адчуе гэты фактар і, прафесійна раскруціўшы справу, пакарае сапраўдных віноўнікаў, а дакладней, віноўніка. Ну, а раённая газета "Ударны фронт" павінна была, паводле ўмовы істца, надрукаваць абвяржэнне і публічна папрасіць у яго, Анатоля Канстанцінавіча Якімцова, прабачэння. Такім чынам, на яго думку, і будзе спынена зацяжная вайна, якая вызначыць сапраўднага пераможцу. І гэта будзе менавіта ён.

... Я атрымала павестку прыкладна за тыдзень да суда. Расхвалявалася. Патэлефанавала У.М.Канаплёву (Уладзімір Мікалаевіч Канаплёў да прэзідэнцтва Лукашэнкі — выкладчык Шклоўскай спецшколы для дзяцей з аслабленым зрокам. Пасля — галоўны памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.)

— Супакойся, заўтра раніцай я пад'еду ў рэдакцыю там пра ўсё і пагаворым, — сказаў ён.

І сапраўды, назаўтра У.М.Канаплёў сустрэў мяне разам з М.Ф.Бабком каля лесвічнай пляцоўкі. Прывітаўшыся, жартаўліва сказаў:

— Ну і спіш ты, Вольга. На цэлых пятнаццаць хвілін спазнілася на работу.

І дадаў ужо сур'ёзна:

— Я ўчора патэлефанаваў самому (А.Р.Лукашэнку), ён сказаў, каб вы не вешалі насоў. Мы вас у крыўду не дадзім. Рыгор Кісель з "Магілёўскіх ведамасцей" прышле на пасяджэнне свайго журналіста. (Рыгор Кісель: да прэзідэнцтва — рэдактар Магілёўскай абласной грамадска-палітычнай газеты "Магілёўскія ведамасці", пасля — старшыня Беларускай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі). Так што атрымаецца ўсё як па пісанаму: справу раскруціць Якімцоў, а хвост яму накруцім мы. Усё, Вольга, вышэй галаву і — на працу. Да суда! — па-ленінску ўзняў ён над сваім плячуком руку і памахаў ёю.

Дні праляцелі хутка, і хоць я ўвесь час думала пра судовае пасяджэнне, на якім упершыню ў жыцці мелася выступаць у ролі адказчыка, усё ж не была да яго гатова; час дарэмна растраціла не на падрыхтоўку, а на эмоцыі. У рэдакцыю зайшла за гадзіну да пачатку суда. Там ужо сядзелі радасна ўзбуджаны М.Ф.Бабок і У.М.Канаплёў. Убачыўшы мяне, абодва падняліся і накіраваліся насустрач:

— Хадзем, Вольга, у твой кабінет і там пагутарым, — прапанаваў Уладзімір Канаплёў.

Калі за нашай тройкай зачыніліся дзверы, У.М.Канаплёў загаварыў:

— Дык вось, джэнтльмены, о, пардон, і лэдзі, галоўнае — не хвалявацца. Сёння Саша тэлефанаваў, прывітанне вам прасіў перадаць. Сказаў, што журналісты вы вопытныя, — падліслівіў ён, — так што баяцца не трэба наконт сваіх аратарскіх здольнасцяў. Наша задача такая: ператварыць Якімцова з пакрыўджанага — у крыўдзіцеля. Усыпце яму, даражэнькія, так, каб і рота больш нідзе не раскрываў гэты...

Нецэнзурных слоў у запасе ў Канаплёва было шмат. І толькі потым стала мне зразумелай гэтая агрэсія. Аказваецца, да работы ў спецшколе Уладзімір Мікалаевіч Канаплёў працаваў інспектарам па справах непаўналетніх пры Шклоўскім РАУС. Але, як нярэдка бывае, паміж радавым міліцыянерам і начальнікам райаддзела (а ім у той час быў А.К.Якімцоў) адбыўся канфлікт, у выніку якога малады супрацоўнік міліцыі палічыў за лепшае развітацца з міліцэйскай формай і перайсці працаваць выкладчыкам у спецшколу. Уладзімір Мікалаевіч у свой час скончыў Магілёўскі педінстытут, так што выбар новай спецыяльнасці быў апраўданы.

У памяшканні суда было вельмі холадна. А тут яшчэ інтымная падрабязнасць: пры хваляванні я літаральна калею. А калі на ўвесь зал прагучала: "Устаць! Суд ідзе!", мяне ўвогуле прабралі дрыжыкі да касцей. Старшынявала на судзе Таццяна Антанінаўна Кашкіна. Яна знаёміла прысутных са справай, а сінхронна яе словам я ляскала зубамі, беспаспяхова робячы ўсё новыя спробы прывесці сябе ў нармальны стан. Нават прыцягнула да сябе ўвагу бухгалтаркі В.А.Раманюк, якая сядзела побач. Яна разам з рэдактарам Л.М.Анціпенкам пажадала прыйсці на пасяджэнне суда.

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)