Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Электронная книга - «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]». Краткое содержание книги:

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 127
Перейти на страницу:

Адказ на гэтае пытанне даецца там жа адразу: і першае, і другое, і трэцяе — усё разам яшве ў душы паэта як адно неразрыўнае і нераз'яднанае і канешне ж з'яўляецца галоўным і невычэрпным вытокам ягонай сапраўднай творчай радасці, творчага шчасця.

Пяю, як трапяткі лісток На дрэве вернасці высокім. І хочацца, каб мой радок Стаў нейчай радасці вытокам...

Ужо даўно паэтычны «радок» Генадзя Бураўкіна стаў светлай радасцю для яго сучаснікаў-чытачоў, якія неаднойчы засведчылі яму сваю шчырую ўдзячнасць і прызнанне. Многа-многа разоў зведаў гэтую чытацкую радасць і я.

Моцна веру, што яшчэ больш радасці падорыць людзям яго натхнёны радок заўтра.

1980

Фарбы і водар роднай зямлі

Вясною 1967 года Іван Давыдкаў запрасіў мяне, госця Саюза пісьменнікаў Балгарыі, на святкаванне Тыдня дзіцячай кнігі ў Радопы, куды ён разам з паэтам Аляксандрам Муратавым збіраўся ехаць. Ахвотна даючы згоду, я ведаў, што падарожны па Радопах будзе цікавым, што яно прынясе мне нямала радасных сустрэч з новымі людзьмі, адкрые перада мною раней невядомыя цудоўныя краявіды. Не падумаў я толькі тады, што гэтае падарожжа адкрые для мяне яшчэ і творчую душу аднаго з лепшых балгарскіх паэтаў, з якім у нас было ўжо нямала сустрэч — і ў Балгарыі, і ў Беларусі, паэзію якога я даўно любіў, перакладаў на родную мову і, як мне здавалася, няблага ведаў.

Калі ў горадзе Смоляне — у самым цэнтры Радопаў — удакладнялі наш маршрут і месцам выступлення назвалі сяло Забырда, помню — Давыдкаў ажывіўся і ўзрушана сказаў мне:

— Брава! Ты ведаеш, што гэта за сяло? Можа быць, нідзе ў Балгарыі не ткуць такіх прыгожых коўдраў і пасцілак, як у Забырдзе. Яно славіцца гэтым на ўсю краіну. Абавязкова паглядзім іх там — цуды, брат, убачыш! Лічы, што табе здорава пашанцавала: у Забырду нават з нашай балгарскай браціі мала хто заглядваў. Гэта — далёкі горны закутак, туды нялёгка дабрацца...

Так ці прыкладна так ён гаварыў мне яшчэ некалькі разоў — да таго, як надышла чарга ехаць у Забырду, і моцна такі паспеў заінтрыгаваць. Але пазней, успамінаючы паездку, я павінен быў дзеля справядлівасці прызнацца, што з нас траіх больш чым каму пашанцавала самому Давыдкаву. І не таму, вядома, што ў Забырдзе яму было паказана нешта асобна ад нас. Не. Проста таму, што ён быў асобным чынам падрыхтаваны да сустрэчы з узорамі народнага ткацтва ў Радопах. Проста таму, што шчаслівы лёс надзяліў яго асобным талентам.

У Забырдзе мы хадзілі з хаты ў хату — да самых вядомых ткачых, якія даставалі з куфраў рознакаляровыя «халішты» (тоўстыя коўдры з воўны) і «козяцы» (коўдры або пасцілкі з казінай шэрсці) і рассцілалі іх пасярод хаты так, каб былі відаць усе ўзоры і колеры з усімі іх адценнямі, пераходамі і пералівамі.

Трэба было бачыць, якімі вачыма глядзеў на гэтыя саматканыя цуды Давыдкаў, як ён сам памагаў іх распраўляць і пераварочваць, як забягаў то з аднаго, то з другога боку, каб знайсці лепшы ракурс, як удакладняў, распытваючы, што ў якой прапорцыі бярэцца, каб атрымалася тое ці іншае спалучэнне. Яркія — чырвоныя, жоўтыя, аранжавыя, карычневыя, чорныя — колеры прыводзілі яго ў захапленне, якое ўвесь час вызначалася аднымі і тымі, адрасаванымі сабе і ўсім прысутным, воклічамі накшталт: «Вось яно, во!.. Глядзіце!», «Вось яно, ага... Бачыце?» Толькі позняе змярканне спыніла нашу экскурсію па хатніх музеях народнага ткацтва ў Забырдзе — трэба было вяртацца ў Смолян.

Але назаўтра нешта падобнае паўтарылася ў Смолянскім этнаграфічным музеі. Пакуль мы з Муратавым абыходзілі залы, дзе сабраны вельмі арыгінальныя, цікавыя экспанаты з вясковага быту,— Давыдкаў праз увесь гэты час разглядаў радопскія саматканыя кілімы. Разглядаў не так, як другія: па некалькі разоў абыходзіў іх кругом, прысядаў на кортачкі і прыглядаўся зблізку, адступаўся далей, пасля даставаў з кішэні складзены аркуш паперы і пераносіў на яго ўсю кампазіцыю кіліма, памячаючы, які колер за якім ідзе і якое месца займае. Паэт вывучаў сакрэты майстэрства народных мастакоў.

А праз некалькі дзён я быў госцем Івана Давыдкава ў яго сафійскай кватэры, дзе мілая баба Данка частавала нас сваім самаробным віном і адмысловаю шопскай салатай — з брынзай і лютым перцам. Тут мяне чакала адкрыццё, якое толькі напачатку здалося неспадзяваным, а калі я ўспомніў паездку ў Радопы — усё аказалася зусім натуральным і лагічным. У кватэры паэта амаль усе сцены былі завешаны незнаёмымі мне творамі жывапісу.

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)