Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Камандзiроўка ў Вішанькі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Камандзiроўка ў Вішанькі

Электронная книга - «Камандзiроўка ў Вішанькі». Краткое содержание книги:

У кнігу «Камандзіроўка ў Вішанькі» пісьменнік Мікола Гіль уключыў лепшыя апавяданні і аповесці з сваіх зборнікаў: «Ранішнія сны» (1973), «Тацянін чэрвень» (1978) і «Пуд жыта» (1982). У цэнтры ўвагі аўтара — людзі, іх жыццё, клопаты, радасці і цяжкасці, праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, выхаванне моладзі, маральна-этычныя канфлікты, якія ўзнікаюць на стыку горада і вёскі. Многія творы падкупляюць сваёй жыццёвай праўдай.
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 139
Перейти на страницу:

Рыта не азывалася, нічога ні разу не перапытаўшы. Нават не паварочвалася да яе, Тацяны,— быццам ёй тое кіно вельмі цікава было глядзець. І яна была ўдзячна ёй за гэтае маўчанне, бо наўрад ці змагла б гаварыць пра ўсё, калі б Рыта ў вочы ёй глядзела. А так выходзіла, нібы яна сама з сабой гаварыла, сама сабе спавядалася. І ўсё гаварыла і гаварыла...

— Дома спачатку, не буду маніць, не выпіваў. Усё — недзе, з некім. А неяк, гляджу, зайшоў у хату з Іллюком, памуляўся троху, а потым выпхнуў мяне ў запечак і папрасіў: «Нам бы чаго закусіць, мама...» Што мне аставалася? Каб хоць чалавека чужага ў хаце не было. Дык пасля таго і асмялеў бытта, ужо не чакаў, пакуль я ў запечак пайду ці ў сенцы...

А вясной неяк, тым годам, як у армію пайшоў, познім вечарам прыносіць у хату паўмяшка ячменю. Адкуль гэта, сынок? — пытаюся. А ён усміхнуўся: «На працадні, мама, цяпер не даюць...» Здагадалася: украў! Гэта ж пасяўная ішла, ён ячмень сеяў, от і прыхаваў. І спалохалася я, і абурылася. Кажу: як ты мог, сынок? Ці ж мы не абыдземся без ячменю гэтага? Ці ж я цябе калі вучыла гэтаму? Я ж пасля вайны галодная хадзіла, дух падцягвала, спадніца на мне не трымалася, а калі хоць бульбіну ўзяла? Маўчаў ён, а пасля агрызнуўся: «Ай, матка, ці табе дагодзіш!..» Насварылася я на яго, па-ўсякаму нагаварыла. Занясі ты, кажу, ячмень гэты куды хочаш, каб ён мне вочы не мазоліў! Дык ён і занёс. Да Адаркі...

Ну, той восенню, як бульбу выбралі, позва яму прыйшла. Бяседу я зрабіла. Думала, што мо толькі яго аднагодкі, сябрукі збяруцца, а дзе ты бачыла! Гэта ж ужо завядзёнка пайшла, што ці ў армію праводзіць, ці вяселле рабіць — усё роўна. Два дні, лічы, гулялі, бо ў раён паехалі яны на другі дзень ажно пад вечар, далей іх адпраўлялі ўначы.

Вусцішна мне стала ў хаце. Паверыш, ажно ката завяла. Не любіла я іх, памаўзоў гэтых. Помню, матка была яшчэ жывая, дык быў у нас кот. І займеў, падла, моду — спаць у мяне ў нагах. Засну я, а ён у нагах скруціцца і курну сваю завядзе. Дык я, бывала, як турну яго, ажно ён заенчыць. А матка, памятаю, сварыцца на мяне. Як табе, кажа, не стыдна, гэта ж жывое стварэнне... А тут во сама ў Манькі кацяня ўзяла. Яно каля ног круціцца, мяўкае — усё весялей...

А завезлі яго служыць далёка, аж на поўнач. Там жа, думаю, не соладка. Але маладзец быў: пісьмы часта слаў. І ўсё ў кожным: не бядуй, мама, служба ідзе нармальна, мне нічога не трэба. Ну, але ж я ўсё роўна: то пасылачку, то дзесятку вышлю. І рада была, як у водпуск ён прыехаў. Я й не пазнала б, калі б дзе сустрэла. І падрос, і паправіўся. Мужчынам зрабіўся... Пагуляў колькі дзён, пару разоў на вечарынкі схадзіў... Адзін толькі дзянёк мы з ім дровы парэзалі. Я думала, мо большае што зрабіць паможа — хляўчук трэба было б перасыпаць, а то аб'ехаў саўсім, у пуні страха засвіцілася, але такой бяды, думаю, неяк зробіцца. Добра во, што і так прыехаў, паказаўся матцы.

Зноўку я пісьмаў тых чакала, дзянькі лічыла. Я ж і не думала, што ён надумаецца пасля арміі ў Мінск. Усё пісаў: адслужу, мамачка, прыеду дамоў, зноўку сяду на трактар, а можа, і на машыну, я тут шафёрскія правы атрымаў. А прыехаў, прабыў троху — бачу, у Гайнаўку, у кантору, не ідзе. У нас ужо тады саўгас зрабілі і ў Гайнаўку кантору перавялі. А ён і кажа мне неяк: «Паеду ў Мінск, мама. Я і дакументы на Мінск выпісаў...» А я ж не ведаю, ці праўда тое, якія там дакументы яму выпісалі. Заікнулася была, што, можа, не спяшаўся б, што і тут работа знойдзецца, а ён толькі ўсміхнуўся. Неяк так, як тады, калі з ячменем тым у хату прыйшоў. Адно сказаў: «Што ты, мама, кажаш? Смаркачы вунь усе ў Мінску, а я...»

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)