Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жывы покліч [Выбранае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жывы покліч [Выбранае]

Электронная книга - «Жывы покліч [Выбранае]». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 241
Перейти на страницу:

— Каторы-то каторы! — таямніча прамовіў Шлёма.— Але я цяпер ведаю, калі іменна яна пачнецца!

— Калі ж?

— Хіба можна мне распускаць такія чуткі? Ляпнеце каму — дык мяне пасадзяць як панікёра ці правакатара.

— Скажыце, пане Шлёма. Мы з вамі ж добра, на лагодзе жывём...

— Кажу ж, пане Гарбацэвіч, то сакрэт велькі... Можна сказаць, дзяржаўная тайна. Можа, нават таго цар наш не ведае...

— Хіба я каму скажу, пане Шлёма! — склаў як у клятве рукі Гарбацэвіч.— Хай язык мне адсохне, мова адымецца, калі скажу каму што. Вы ж знаеце: я не люблю лішне лапатаць языком, як Чорныя.

— Надта ж сакрэт гэта вялікі, кажу,— заінтрыгоўваў, заманьваў Шлёма,— Не тое што пасадзяць, а можа, нават i павесяць, калі пушчу першы чутку i гэта па людзях пойдзе... Але ж я ад вас піколі не таіўся, па дружбе з вамі жыў. I вы са мною заўсюды хаўрусавалі.

— Праўда, пане Шлёма. Не бойцеся — кажэце.

— То надта важная навіна, пане. Надта для вас. A самі ведаеце, што значыць, калі загадзя ўсё ведаеш. Гэта як разведка для арміі. А разведка для арміі — гэта i вушы, i вочы. Выйграе часамі той, у каго лепшая разведка...

— Я ж аддзячу... — па-свойму зразумеў Шлёмаву казань.— Не бойцеся.

— Я бедны чалавек, дык для мяне i кожная павіна — тавар, заробак. Дык от пяць рублёў з вас, пане Гарбацэвіч.

Ён здзівіўся, відаць, вырачыў вочы: за што такія грошы?!

— Важная навіна, пане Гарбацэвіч,— запэўніў Шлёма.— Пашкадуеце пяць рублёў — страціце ўсё. А вы ж, відаць, добрую капейку сабралі!

— Якія там грошы, пане Шлёма! — прамовіў Гарбацэвіч, задумваючыся, a ці не наганяе туманоў часамі гэтая старая ліса? Можа, хоча выпытаць, колькі ў яго грошай, дзе схаваны, а потым падашле злодзея? Хітры ж i вёрткі злыдзень. Ён сам колькі разоў прыпільноўваў: уночы ўсякія людзі да яго прыязджаюць i заходзяць, i сам Шлёма са сваім Аронам нешта на сваіх санях некуды загорнутае возіць. I яшчэ, казалі, Шлёма мае хаўрус з паліцыяю.

— Не кажыце, пане Гарбацэвіч, добрую капейку маеце...

— Ды не!

— Ну, a ўсё ж, колькі сабралі? Не бойцеся, я ж нікому не скажу.

— Ды колькі там сабраў! Трошку!

— Каб трошку было, дык гэтак цяпер не пабялелі б! — усміхнуўся Шлёма.— Але такой бяды. Ваша ест ваша. Толькі вот можаце, кажу, усё страціць. Попусту, марна. За адзін дзень. У вайну ж усё знікае, даражэе, а грошы абясцэньваюцца. Ды могуць i чужыя грошы пайсці.

— Рубель хоць вазьміце за сакрэт, пане Шлёма.

— Што вы, пане! Такая навіна!

— Ну, два,— здаўся Гарбацэвіч, шкадуючы i гэтыя грошы.

— Не. Калі i спушчу, дык толькі рубель.

— Ну, тры... Змілуйцеся, пане Шлёма.

— Спажываеце вы маю дабрату, пане Гарбацэвіч,— уздыхнуў Шлёма.— Тры дык тры. Але больш нi капейкі не спушчу. I цяпер давайце. Яно так найлепш — з рук у рукі.

— А можа, яшчэ хоць з рубель збавілі б?

— Не-не,— замахаў Шлёма рукою,— альбо тры рублі, альбо я маўчу. Як вады ў рот вабяру. Страціце ўсё — дык тады самі сябе за локаць кусайце...

«Каб ты выдах, вымагапец! Таргуецца, як за душу!» — пакляў Гарбацэвіч крамніка, хоць i сам заўсёды стараўся ашукаць таго. Устаў, падумаў, рашыўся: трэба даць тры рублі. Раптам страціш задарма ўсе грошы. Калі Шлёма перасцерагае, дык нешта знае. Адвярнуўся, расшпіліў рэмень, адсунуў верхнія штаны i з падвязанага да паясніцы споднікаў капшука дастаў грошы. Падаў. Шлёма хапнуў, засунуў у кішэню.

— Дык вот, пане Гарбацэвіч. Вайна пачнецца сёлета. Улетку.

Сказаў, як цвік убіў у Гарбацэвічава сэрца.

— Калі ўлетку? — здзівіўся ён.

— У які іменна дзень — не ведаю. Можа, i пасярэдзіне лета...— чамусьці вельмі спакойна гаварыў гаспадар.

— Што вы кажаце! — паківаў галавою Гарбацэвіч «Вот табе i павук! Вот табе i навіна!»

— Толькі вы маўчыце. Нікому пра гэта не гаварыце. A самі не спіце ў шапку, рабіце тое, што трэба.

— А што ж рабіць, пане Шлёма? — разгублена запытаў Гарбацэвіч.

— Пускайце назапашаныя грошы ў ход. Лес, зямлю купляйце ці што залатое. Тое не прападзе...

— Ой-ёй-ёй! — зацмокаў Гарбацэвіч.— Каб трасца на ix, на гэтых цароў! Чаго яны не падзеляць!

— Пaнe Гарбацэвіч, вы ж такі набожны, верны ўраду чалавек... — усміхнуўся Шлёма.— А тут... Я вам яшчэ больш скажу. За вайною, можа, будзе яшчэ i бура. I вялікая. Ураган. Ён, можа, не толькі з гнілымі карэннямі дуб паваліць. Ён, можа, i ўсе вялікія дрэвы паваляе... Ён i вас зачэпіць. Бо вы ж у Янкавінах самы багаты чалавек...

Гарбацэвіч зусім ужо разгубіўся.

— Мяняйце грошы на золата, пане Гарбацэвіч. Золата ніколі не прападзе. Самі ведаеце: хто золата мае, той i перад каралём шапкі не здымае!

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)