Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Перакулены час [calibre 0.9.26] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Перакулены час [calibre 0.9.26]

Электронная книга - «Перакулены час [calibre 0.9.26]». Краткое содержание книги:

Раман Міхася Южыка распавядае пра рэаліі жыцця беларускай сталіцы ў 1993 г. Галоўны герой – малады непрызнаны паэт – прагне творчага самавыяўлення, але сутыкаецца з жорсткімі законамі літаратурнай закуліснасці… Гэта філасофска-сатырычны, вострасюжэтны твор.
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 96
Перейти на страницу:

– Ну і зазнаў ты такое праз дзесяць гадоў? – хітравата спыталася Маша.

– Вядома ж, не! – скрывіўся Васіль. – Галоўныя мае пачуцці ад першай жанчыны: боль, спустошанасць, нават агіда. Больш за тое, і ў наступныя дзесяць гадоў ані каліва той паэзіі кахання ў мяне не было. Адна благата ды подласць выходзіла.

– Што так? – пацікавілася Лухвіч.

– Ат, гары яно гарам, – з раздражненнем адмахнуўся Васіль і, памаўчаўшы, дадаў ужо мякчэйшым тонам: – А хто з нас з нябёс на зямлю не чмякаўся? Ад уяўнасці да явы – прорва нямераная…

– Прынамсі добра, што ў цябе ёсць такі ідэал. – Маша рукой ускудлаціла Сурмачаву валасню. – У мяне таксама было нешта падобнае… Канешне, значна празаічнейшае. Словам, я з дзяцінства бачыла сямейную злагаду паміж маімі бацькамі і меркавала, што і ў мяне калісьці будзе такое ж утульнае гняздзечка. Але… маю тое, што маю.

– Што ж ты так недагледзела?

– Таму што дурніца была, легкаверная паскакуха, – гнеўна прамовіла Лухвіч. – Зашмат залётнікаў мела, цяжка было выбар зрабіць.

– Можа, занадта пераборлівая? – Васіль адчуў у сябе стоеную зларадаснасць.

– Можа, і так. А хутчэй – мазгі тады курыныя мела, не галавой, а іншым месцам думала. Словы любіла пустыя пяшчотныя. А муж мой былы гаварыць не зломак. Вось і наслухалася я яго. А тут: дваццаць адзін год, апошні курс інстытута, замуж дужа хацелася. Большасць маіх аднагрупніц – тады ўжо сямейныя, у каторых дзеці. А мяне якраз хлопец кінуў – адзіны, што мне насамрэч падабаўся. Настрой быў паганы, дэпрэсія. А тут хлюст гэты з прапановай падлез: выходзь за мяне ды выходзь. І бацькі нашэптваюць: станоўчы, з добрапрыстойнай сям’і, на перспектыўнай пасадзе (ён старэйшы за мяне на пяць гадоў), надзейная, так бы мовіць, апора… Апора! – Маша злосна тузанула нагой коўдру. – Такая апора, што не прывядзі Божа! Ужо праз месяц яго гнілое нутро і адкрылася. – Яна замаўчала.

– Што менавіта? – нецярпліва аклікнуў яе Сурмач.

– Алкаголік ён, прычым запойны, – гадліва скрывілася Маша. – Пад час мядовага месяца трымаўся, дык затое ж і кампенсаваў напоўніцу, сволач. Я год ад бацькоў сваіх гэта скрывала. А ягоных бацькоў, крывадушнікаў, як узненавідзела! Бо ж ведалі яны пра загану сыночка свайго адзінага. Праз год нарадзіўся Косцік, але і гэта яго не абразуміла. А праз паўтара – ад замужжа – апомнілася неяк я, азірнулася цвяроза вакол і бачу: жыве са мной нейкая чалавечая асобіна – нячыстая, грубая, якая і цвіка не можа забіць, якую я абшываю, абмываю, на якую гатую, за якой мыю посуд і прыбіраю, якая нават да калыскі ўласнага дзіцёнка падыходзіць, толькі калі на яго гаркнеш. То на якую бяду ён мне такі здаўся? Да таго ж і ў пасцелі гэтая амёба толкам нічога не можа – бо ад віна не прасыхае. І як апошняя кропля – звольнілі яго з работы пасля чарговага загулу.

Маша перавяла дух, працягвала:

– Запатрабавала я разводу – ён не дае. Вымятайся, кажу, з кватэры – біцца лезе.

– А кватэра твая?

– У тым і справа, што мая: нябожчык дзядуля адпісаў перад сконам. Дзядуля ў мяне акадэмікам быў… Балазе бацька мой таксама не з апошніх чыноў. Падключыў сувязі, і праз суд дамагліся разводу. А з кватэры яго, майго чалавечка, з міліцыяй выправадзілі – па-добраму не хацеў выбірацца, мярзотнік.

– А дзе ён цяпер жыве?

– У бацькоў сваіх, вядома. А мо і да бабы якой падсуседзіўся… такой жа прапойцы.

– А аліменты на сына? – прыставаў Сурмач.

– Не смяшы людзей! – хмыкнула жанчына. – Як жа іх браць, калі гэты смярдзюк нідзе не працуе больш за два месяцы. Ды ён сам да мяне па грошы заяўляецца часам. І, бывае, даю, абы не пужаў дзіцёнка да смерці. Гэта ж не чалавек – звярына злаподлая…

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 96
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)