Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Данута». Краткое содержание книги:

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 120
Перейти на страницу:

Нагадаў зноў, што хутка паеду дамоў. На душы зрабілася весела і свабодна. Паглядзеў на кватэру генерала з пункту гледжання вяскоўца.

Садоўнік спіць разам з сабакам, а Дануся лічыць гэта зусім натуральным. Барства? Наіўнасць?.. I ў бога верыць...

Якая мне справа да гэтых паненачак? Што ў мяне агульнага з імі?!.

Я выпрастаўся і пашукаў вачыма Яніну.

Яна ўзлезла каленьмі на крэсла, усперлася локцямі на стол, а на кулакі паклала галаву. Сукенка яе мела вялікі выраз на грудзях. Паненка са здавальненнем зіркнула сабе на грудзі і сустрэлася са мной позіркам. Мне стала сорамна, як тады, калі ўгледзеў дачку пана Матыкі ў расхлыстаным халаце. Мяне заліла чырвань, а Яніна так усміхнулася, што я не ведаў, як разумець яе, і адвярнуў галаву.

Навокал было многа прадметаў, якія бачыў я ўпершыню.

Вось бліскучае і сакавітае лісце фікуса. Нібы ракіта. Толькі ліст большы. Ды ракіта гнуткая, жывая, а гэтая расліна сонная, рыхлая, адным словам — панская.

Тады мяне зацікавіла падлога. Яна блішчала, што люстра. Я дакрануўся пальцамі — вашчаная!

Яніна пырснула смехам.

Я перанёс позірк на шафу. Няўжо можа быць такая шырозная і сучкастая бярозавая дошка? Расце ж дзесьці гэткая бярэзіна, глядзі ж ты!..

Я ўстаў, падышоў да шафы, скрыпнуў пальцам па лакіраванай сценцы, паспрабаваў яе пазногцем. Цвёрдая, зараза, як з пластмасы!..

Яніна засмяялася зноў.

«Фінціклюшкі шляхоцкія!— пачало мяне разбіраць.— Як адгэтуль пайсці: пасварыцца з імі ці так?..»

— Я магу зразумець мастака, магу зразумець пісьменніка, як ён піша кніжкі,— раптам сказала Дануся, скончыўшы ігру.— Але як кампазітары ствараюць такую цудоўную музыку?.. Відаць, для гэтага трэба быць чарадзеем... О-ей, а чаго вы злуецеся?

У вачах яе было столькі просьбы, што я абмяк.

Дануся ўжо авалодала сабой і працягвала ролю гаспадыні.

— Ведаеце, калегі, а цётка Антося жыве ў нас пятнаццаць год, ды так і не навучылася вымаўляць слова «фартэпіяна». Кажа яго па-свойму — «партафяна»!

Але я не засмяяўся.

— Гэта мая скрыначка! — убачыла яна, што я бяру з тумбачкі карабок са слановай косці.— Тата прывёз з Японіі, калі працаваў там у аташэ. Праўда, прыгожая? Сюды яшчэ клала каляровыя паперкі ад цукерак... Янэчак, будзем зараз абедаць! Займіся чым-небудзь сам, а мы тым часам пойдзем на кухню гаспадарыць!

5

Застаўся я адзін і падумаў, што вось тут часта бывае пані Бацянская — жонка таго ваяводы, імя якога ведае кожны мужык маёй вёскі!.. Расхаджваюць тут генералы!.. Куды мяне занесла? Год таму назад хіба я сніў аб такім?..

Тут недзе выседжвае час і Браніслаў ды пазірае ласымі вачыма, як перад ім ходзіць генералава дачка!

Дануся ні разу не прапусціла сустрэчы са мной. Аднак у той жа час яна па-ранейшаму лічылася нявестай Любецкага, пра гэта ведала нават мая гаспадыня. Тады ж хто я такі? Хлапец для забавы?.. I Любецкі не можа не ведаць пра нашыя спатканні з Данусяй!.. На вёсцы, калі нявеста пойдзе з другім хлопцам, жаніх дасць ёй па мор-дзе і больш з ёй гаварыць нават не захоча!.. Іншая жонка няхай толькі гляне на чужога мужчыну!.. А сярод гэтага панства, кажуць, лічыцца шыкам мець палюбоўніка, і пра іх ведаюць мужыкі, жаніхі, ды робяць выгляд, што нічога не адбываецца, цьфу!..

Мяне апанавала злосць.

Каб супакоіцца, я заглянуў у суседні пакой. За шклом — кніжкі ў скураных пераплётах. Ля масіўнага стала — крэсла, абабітае цёмнай скурай. На сцяне — «круцыфікс»[17].

Генералаў кабінет!

Я ўвайшоў у пакой і спыніўся ля шафы з масіўнымі тамамі. Ча-мусьці старэнькія томікі з бібліятэкі беларускага музея прыцягвалі да сябе больш, так і хацелася гартаць іхнія пажоўклыя старонкі, упівац-ца вачыма ў старажытныя шрыфты, адчуваць сябе Калумбам. Гэтыя — у пышных пераплётах — выклікалі толькі павагу, нібы генеральша, калі крочыць у касцёл!

Адчыніў я шафу і пачаў перабіраць кніжкі.

У чырвоным каленкоры — дзесяць тамоў Юзэфа Пілсудскага. Пра што ён мог аж столькі напісаць?.. Пагартаў першы том. Копія заявы ў Харкаўскі універсітэт з просьбай прыняць на факультэт медыцыны. Гм... Пілсудскі — медык?.. Далей — стэнаграма пецяр-бургскага суда ад 29/ІУ 1887 года. О-го! Юзэфа з яго братам Браніславам судзілі за спробу забіць цара!..

Вось як я ведаў сваіх ворагаў! — Уражаны, паставіў я кніжкі.

У суседнім пакойчыку кінуліся ў вочы іконы. На адной з іх маці божая з адкрытым сэрцам на грудзях. Сінія і ружовыя фігуркі маткі боскай стаялі на падстаўках, Тут, відаць, моліцца генеральша. Ад пакоя павеяла касцёлам.

вернуться

17

Крыж (лац.).

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 120
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)