Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 187
Перейти на страницу:

Пасля снядання, застаўшыся сам насам, засяроджаны Цішук, кехкаючы ў кулак, сказаў яму:

— Выбачай, але ты залішне песціш Любку...

— Яна ж твая дачка,— нібы апраўдваўся.

— Але ж табе жонка...

— Разумею, усё разумею, цесць мой дарагі,— Усяслаў ляпнуў па плечуку свайго вернага целаахоўніка.— Ды Любка наша яшчэ маладая, дык ёй трэба i маладая радасць. Ад маладой радасці i мы, старэйшыя маладзеем.

— Я i не знаў, што ты такі лагодны i чуллівы,— сардэчна ўсміхнуўся Цішук.

— I я ж жывы чалавек, з таго ж, з чаго i ўсе,— сардэчна адказаў i ён.— А гэтая любая нам стрыбаўка праз свой час павінна падарыць мне сына, а табе ўнука!

— Дай Бог! — сумеўся Цішук, перажагнаўся.

8

Пасля гэтага Усяслаў дні тры нікуды не адлучаўся з дому, прагульваўся (праўда, на другі дзень з'ездзіў ненадоўга на паляванне, сам падбіў дзіка), вылежваўся, адным словам, ляноціўся, адпачываў, як бывае, па тыдню, па месяцы-другім гультуюць, п'юць, ядуць, гуляюць ці падоўгу даюць храпака іхнія альбо літоўскія князі i баяры. Ды, чуў, i на іншых землях знаць не лепшая, часамі без паходаў i баёў сумуе, ные, перакладаючы гаспадарскія турботы на чэлядзь, палонных ды на жанчын.

Калі затым пачаў адчуваць наплыў нуды i маркоты ад таго, што нічога не робіць вартага, зазбіраўся ў горад. Ды прыбыў да яго ганец з польскага аполля[70], ад магната Баляслава, з запросінамі ў госці.

— Едзь ты адзін,— нечакана заўпарцілаея Любка.— Я да вяльможных ехаць не хачу.

— Чаму? Гэта ж наш гурт!

— Бачыла ж, калі былі ў цябе: i Баляслаў, i яго Ядвіся вельмі ганарлівыя. Пазіралі на нас, тваіх чалядзінаў, надта ж звысоку.

— На мяне з табой так не зірнуць,— супакоіў.

— На цябе — канечне ж, не, ты ім блізкі па крыві, а на мяне... Дык я асаромлюся сама i цябе асаромлю.

— Любка! — бадай, упершыню заўшчуваў яе.— Ты — жонка навагародскага ваяводы! A ў мяне даволі ўлады i моцы, каб абараніць наш сямейны гонар! Ты ўзяла з сабой убор, што табе падарыла на вяселлі наша Звеніслава?

— Узяла,— паслешна адказала.

— Начапі, паўстань вяльможнай баярыняю.

— Іду.

Хуценька выйшла ў свой, жаночы, пакой. I жанчына ёсць жанчына: затрымалася надоўга. Пасля зайшла новай, чым дагэтуль, лягчэйшай i вялікомнай паходкаю. У тым, што сама вышыла i падарыла ёй ягоная дачка: у новенькім аксамітным чырвоным стаўбунку з вышытым золатам сонцам i абапал яго дрэвамі, акаймаваным пясцовым мехам, у доўгім раскошным светла-шэрым сарафане. На яго плечуках — залацістыя квадраты (знак поля), падзеленыя на чатыры часткі, у кожнай з якой была залатая кропка (знак зерня), такія ж квадраты былі i ўздоўж сцёгнаў i ног (рукам i нагам трэба сіла), на запясцях — сярэбраныя бранзалеты, падол сарафана быў вышыты раслінамі, кветкамі, птушкамі, якія ходзяць па зямлі. I да ўсяго ўпрыгожанне на хораша паднятых грудзях — маністы са старых залатых манет.

Акінуўшы Любку з ног да галавы нозіркам, ведаючы даўнюю, яшчэ, можа, прабабчыную сімволіку, якую вышыла Звеніслава, Усяслаў усміхнуўся: дачка наказала сваёй маладой мачысе падымацца з сонцам, дбаць пра іхні род i працаваць-працаваць, не ведаючы стомы!

Любка запынілася, потым крутнулася перад ім раздруг!: «Ну, як я?»

— Вяльможная! — падбадзёрыў яе i сам шчыра пацешыўся.— A калі яшчэ высока падымеш галаву i зірнеш звысоку!..

— Я так не умею,— узды хну.'i а.— Як гэта можиа — глядзець на людзей пагардліва?!

— Пагардліва — не трэба. Але ўзвысіць сваю i маю годнасць варта. Каб ведалі, што i мы людзі. Нічым не горшыя за іншых. Іначай нам абоім будзе непашанота.

Кемлівая Любка i ў яго паўжарце разумела праўду.

— Павітаць ці не павітаць знатнага чалавека з блізкай зямлі — не толькі ветлівасць,— бачачы гэта, ужо сур'ёзна патлумачыў ён.— Тут ёсць i разлік. Хто ведае, якія наперадзе нашы варункі? Блізкае знаёмства можа спатрэбіцца нам.

— Дык i я павінна ўцягвацца ў палітыку? — усміхеулася.

— А як ты думала! Калі твой муж дзяржаўны, дык i ты ўжо дзяржаўная! Нават, калі слова не скажаш, але ў тваёй паставе, у вачах тваіх будзе веліч! Хутка сама ўбачыш, як i з табой захочуць сустрэцца i даць табе багатыя падарункі не толькі паслы ц! купцы, але i баяры ды князі з усіх краёў!

— Для чаго? — шчыра запытала.

— Каб ты слова за ix закінула перада мной, каб памагла ім.

— Ух! — толькі ўздыхнула яго «вяльможніца».

Праз некалькі гадзін, праехаўшы конна па зацярушаным снегам, пашэрхлым беразе Валоўкі, а пасля збочыўшы, яны трапілі ў паселішча Няшеўкі, дзе жылі бежанцы з сандармзрскіх, кракаўскіх i іншых польскіх краёў, дзе сярод зямлянак, паўзямлянак i хат узвышаўся новы двухпавярховы, з ганкамі i калонамі, з узорнымі паддашкамі драўляны дом магната-бежанца з Кракава. На. адным з паддашкаў вісела апушчаная белая харугва — знак таго, што гаспадар мірны для ўсіх i сам просіць міру.

вернуться

70

А п о л л е (з польск.) — воласць.

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)