Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Блакіт і золата дня
Блакіт і золата дня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Блакіт і золата дня

Электронная книга - «Блакіт і золата дня». Краткое содержание книги:

У гэту складанку твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі аповесці Сівая легенда і Цыганскі кароль, а таксама апавяданні У шалашы, Як звяргаюцца ідалы, Блакіт і золата дня, Карней – мышыная смерць, Лятучы Галандзец, Ідылія ў духу Вата.
1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 84
Перейти на страницу:

І раптам ласкава паклаў руку на Міхалава плячо:

- Хлопчык вы мой, мне, магчыма, нават радасна бачыць ваш запал і свежую кроў у жылах. Але вы, даруйце мне, вельмі яшчэ дурненькі. Вы сутыкнуліся з нашым правам сілы, вас выкінулі з уласнай хаты. Вось вы сутыкнецеся з уладай, з дэспатызмам паноў - і тады вы зразумееце мяне, калі сэрца ваша баліць за радзіму. Зразумейце, аснова ўсяму - мужык. А мы, як кажа Вальтэр, даём яму выбар: або тры тысячы палак, або тры кулі ў галаву.

- Хто гэта, Вальтэр? - змрочна спытаў Яноўскі.

- Адзін вельмі разумны француз. І няхай мне бог заб’е ў зад самы тоўсты малітоўнік з бібліятэкі Радзівіла, калі Вальтэраў пасеў не зарунее калісьці на зямлі. Можа, нават хутка. І тады нашы дурныя, як слуп, паны пойдуць на кажамякін шасток. Хрэнам ім сядзе ў горле сённяшняя гарэлка... Я вам дам пачытадь ягонага “Кандыда”. Сам пераклаў.

І тут раптам заўсміхаліся. Лядок растаў. Яноўскі вырашыў ні-чога больш не казадь медыкусу. Непрыемна, вядома, што ён так лае ўсё дарагое яму, Яноўскаму, але рота яму не замажаш. Прынамсі, лае цікава...

Увечары іх паклікалі на гулянку ў “палад” Знамяроўскага. Адмовіцца было нельга, хоць Міхал вельмі стаміўся: па іх прыйшоў узброены гайдук, апрануты на польскі манер, у чыкчыры з вялікімі вызалачанымі гаплікамі і ў жоўтых паўбоціках. Доўгія валасы гайдука былі сабраны ў касу, а дзве невялічкія коскі звісалі на скронях, як яўрэйскія пэйсы.

- Бачыце, - іранічна сказаў медыкус, - вопратка нязручная, шыць яе цяжка. Таму выбіраюць ёлупа з добрай фігурай. І вось здаровы мужык, якому зямлю арадь трэба, ходзіць скрозь, як індык, смярдзючка такая.

- Загадана адвесці паноў, - сказала “смярдзючка” густым

басам.

- Ну, пакажы ж ты мне свой шчыры беларускі нос, - ласкава сказаў медыкус. - Бачыце, Яноўскі, якая кірпа: за тры сажні курнай хатай тхне, а спытайце яго, што ён павінен рабіць.

Гайдук радасна выцягнуўся і затарабаніў:

- За ксяндзом Геронімам Капуцынам сачыць, каб мёд, што пану варыў, не атруціў; хлопаў брудных карбачамі сцябаць за падступныя, значыцца, намеры; трымаць шаблю панскую. А таксама жыдоў, калі арэнды не заплацяць, біць і бахуроў іхніх брадь на пана-караля, прымушаючы ў веру хрысціянскую пераходзіць.

- А дзеці твае дзе?

- Па літасці панскай у школцы вучадца.

- На каго?

- На па-ны!!! - гаркнуў гайдук, вырачыўшы вочы.

- А да маткі ў вёску ходзіш?

Гайдук засаромеўся:

- А чорт яе ведае, і дзе яна там жыве.

Медыкуса перасмыкнула:

- Г... ты, братка.

ІІ

“Палац” ззяў агнямі і плошкамі. У зале было амаль пуста, стаялі толькі сталы, якія аж ламаліся ад страў, і простыя лавы. Больш тонкай мэблі тут не было ніколі. За сталамі сядзела ўжо дзесяткі два гасцей, а на канцы стала, бліжэй пад дзверы, загонавая шляхта. Сам Знамяроўскі сядзеў на узвытттттты на крэсле з высокаю спінкай. Выглядаў па-ранейшаму, толькі нацягнуў на т^стыя ногі аксамітныя порткі.

- Спазніліся, - раўнуў кароль. - Час пачынадь.

Два гайдукі ўдягнулі з суседніх дзвярэй “мітрапаліта” з сенам у валасах і коса насунулі яму на галаву штосьці падобнае на мітру. Мітрапаліт завесіў галаву і ціха мыкаў, парываючыся нешта сказадь. Паюк, што стаяў за крэслам караля, паклаў перад святым айцом на пюпітр тоўстую біблію.

- Пачынай набажэнства, - сказаў кароль.

Адказам было мычанне.

- Вы што, не маглі прадверазіць чалавека?

- Цэбар вады вылілі, не дапамагло, - спуджана замармытаў гайдук.

- Раскрыйце кнігу і торкніце пальцам дзе-небудзь. Ён прывычны, не першы раз так, - параіў медыкус.

І сапраўды дапамагло. Мітрапаліт механічна пачаў чытадь, водзячы асавелымі вачыма за тоўстым, як капыт, пазногцем гайдука.

- Другазаконне, раздзел двадцадь пяты. “Калі б’юцца між сабой мужчыны і жонка аднаго падыдзе, каб адбіць мужа свайго з рук тых, хто б’е яго, і, працягнуўшы руку сваю, схопідь яго за сорамны вуд, то адсякі руку яе...”

- Не тое, здаецца, - закруціў галавою кароль.

Старонку перагарнулі. Шляхта, якая ўстала, і нацягнуўшы шапкі і выцягнуўшы з похваў шаблі на доказ таго, што яна гатова абараняць веру аж да самага скону, таксама пачала крудідь галовамі. Мітрапаліт зноў пачаў мармытаць:

- “Каханы мой прасунуў руку сваю праз шчыліну, і нутро маё хвалявалася ад яго”.

- М-м-м, - замыкаў Знамяроўскі, - гартайце далей, д’яблы.

- “Бо адкрыецца сын мой Ісус з тымі, хто з ім, і тыя, хто застанецца, будуць цешыцца чатырыста год. А пасля гэтага памрэ сын мой Хрыстос і ўсе людзі, што маюць дыханне”.

1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 84
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)