Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дзе скарб ваш - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзе скарб ваш

Электронная книга - «Дзе скарб ваш». Краткое содержание книги:

У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.
1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 103
Перейти на страницу:

* * *

Сябар па вайне, вясковы настаўнік, дваццаць гадоў таму назад быў тваім жаданым госцем, ты яго шчыра прымаў, а ён, пры сустрэчы, смяецца, гаворыць пра клапоў у тваёй кватэры,— што яму найбольш запомнілася з гасцявання-начлегу.

У вёсцы ён адказвае толькі за сваю хату, a ў нас тыя клапы качавалі з паверха на паверх, уцякаючы ад дэзінфекцыі.

* * *

Праўда, i ў дзеўках яна, дачка, засядзелася, i жаніх, якога прывезла паказаць бацькам, чалавек, можа, i праўда людскі, але ж маці ўсё роўна не вытрымала, шапнула дачцэ на кухні:

— Нейкі ж ён, Стасячка, вельмі маленькі!

* * *

Цыбаты юнак з гітарай, яшчэ адзін бард, для большай перспектывы рускамоўны. Рэфрэн у «гарадскім рамансе», як ён яго аб'явіў:

...И шампанского брызги, и девушек визги...

I захацелася — за нейкім чацвёртым ці пятым разам — дадаць:

...и талантливо вдрызги!..

* * *

Маладое, ахвотнае падкрэсліванне чужое старасці — у адрозненне ад сваёй маладосці — бяздумнай грубасцю нагадвае лагернае: «Памры ты сёння, а я заўтра». А яшчэ ж i гы-гы-гы!..

* * *

Прозвішчы паноў-памешчыкаў, што калісьці мільгалі ў гутарках ca старэйшьші, прапускаліся — натуральна для маладых — без цікавасці i ўвагі. А цяпер, калі тыя прозвішчы спатыкаеш у друку, яны ўспрымаюцца не проста з большай цікавасцю, але i з пэўнай настальгіяй па тым, што вось яно прамінула, а я, дурань малады, не замацоўваў яго запісваннем. Розныя там брахоцкія, анцуты, ёдкі... Для бацькоў нашых гэта было змястоўным. Чым жа? Пытанне прыкра адкрытае.

* * *

«З гора не ўсрацца, з бяды не паесці». Груба? A ў народзе ў гэтым вясёлая бездань горкага аптымізму. I часта яно ўспамінаецца мне з усмешкай, ад якое наваг лягчэй.

* * *

Дзяўчынка, якая іграла на флейце ў музеі Янкі Купалы, дзе мы спраўлялі юбілей Міколы Аўрамчыка. Сціпла адзетая, у клятчастай сукеначцы, відаць, з небагатай сям'і. З душою ў сваёй музыцы, з хапаннем i прыцісканнем губкамі, асабліва верхняй, муштука, выводзячы i ў маю душу чароўна просценькую мелодыю, над акампанемент піяніна. Я любаваўся ёю ў профіль, пакуль іграла, а потым, калі яна пад апладысменты сыходзіла з узвышэння, і стомленая, і, вядома ж, шчаслівая,— ужо, відаць, не ўпершыню.

* * *

У тэлеінтэрв'ю адна адраджэначка — пра другую, юбілярку, яшчэ ў святочным настроі:

— З яе дома выходзіш не толькі са смачнай ежай у шлунку, але i з высокай радасцю ў душы!..

* * *

Пра «непорочное зачатие», або «niepokalane poczęcie», можна было б i так, як цяпер у вёсцы культурна гаворыцца: «істучнае абсемяненне».

* * *

На стыку саракавых i пяцідзесятых гадоў i мне да-вялося папрацаваць на выбарах у Вярхоўны Савет. Пашанцавала на Ленінскую бібліятэку, дзе мы з Нінай Барысаўнай Ватацы выпускалі насценную газету. А больш за ўсё многа перагаварылі, што мне было цікава i карысна — ад яе багатай абазнанасці выдатнага бібліёграфа i сімпатычнага прагрэсіўнага чалавека.

* * *

Сціплая, я к здавалася, метадыстачка ў Доме культуры на сваім саракавым годзе раптам захацела прайсці ў Вярхоўны Савет. Калі я выняў з паштовай скрынкі яе кандыдацкую, як цяпер, на польскі лад, гаворыцца, улётку з малавыразным партрэтам, прыпудранай аўтабіяграфіяй i абяцаннем таксама ашчаслівіць Беларусь,— адразу ажно не паверылася, што гэта — яна, наша Жана!.. А потым успомніўся адзін загорскі анекдот.

Мужык пазнавата вярнуўся з вясковага сходу, a цікаўная жонка спыталася, пра што ж там сёння гаварылася. Вячэраючы, мужык адказаў, што вырашылі выбраць новага солтыса (пры Польшчы гэта было). I ўжо на гэты раз, удакладніў ён, жуючы,— не мужыка, а бабу. Аднак толькі такую, што зможа залажыць нагу за галаву.

Назаўтра ўранку гаспадар штосьці корпаўся ў хаце, а гаспадыня пайшла ў грады, палоць. А потым убягае ўшчэнт перапалоханы сынок:

— А татачка, а нашу мамку душыць тхор!.. Пабег чалавек, а там яна — у баразне, заголеная — аніяк не можа вярнуць нагу з-за галавы назад!.. Адратаваў.

* * *

З дзён вайны i яшчэ жыве, паўтараецца прапагандысцкі штамп: «У перапынках паміж баямі яны спявалі песні, расказвалі смешныя гісторыі...» Перш за ўсё павінны быць баі. I тых баёў, як i пабітых ворагаў у справаздачах, было вельмі многа.

1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 103
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)