Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Партрэт - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Партрэт

Электронная книга - «Партрэт». Краткое содержание книги:

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў.
У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.
1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 107
Перейти на страницу:

Значна болей пятроўскіх гармат ляжаць яшчэ ў прыбярэжным пяску ля моста ды чакаюць сваіх энтузіястаў.

6.

Гродзенскі мост быў і далей сведкам бурлівых перавалаў з захаду на ўсход ды з усходу на захад вялізнай колькасці цяпер ужо войск рзгулярных — польскіх, нямецкіх, шведскіх, французскіх, і ўсе яны, як саранча, пляжылі гарады і вёскі Прынёманшчыны, пакідалі калек і сірот, удоў і пажарышчы, голад і пустэчу, гора і роспач. Хто заставаўся жывы, уцякаў у лес, забіваўся ў гушчар і, затоены, чакаў, калі схлыне навала, каб сваё семя, страсці, звычкі ды традыцыі перадаць пакаленням.

Па дарозе ў Берлін, Парыж, Рым ці Пецярбург грукаталі па ім карэты імянітых прынцаў, чопарных баронаў, франтаватых графаў, выпешчаных князёў, пыхлівых маркізаў ды безліч іншых багатых гультаёў і лодыраў, якіх свет не бачыў. Каб даць хоць некатооае ўяўленне аб пасажырах таго гатунку, прывяду радкі з твора свайго земляка — Ежы Путрамента:

«...Арыстакраты XVIII стагоддзя будавалі палацы, элегантна апраналіся, разбіраліся ў музыцы, мастацтве ды былі даволі начытаныя, але ж да гігіены былі надта непатрабавальныя.

Пры каралеўскім двары моднымі прыладамі былі накавальні з малаточкамі з «благароднага» металу, якія імянітыя госці ўжывалі дзеля мілай таварыскай забавы: князі, князёўны, маркізы і баранесы на залатых накавальнічках таўклі адны адным вошай, што лічылася тады зусім натуральным...»

Праязджалі таксама пралёткі з немцамі-аканомамі, гувернанткамі-францужанкамі, італьянцамі-балетмайстрамі, спевакамі ды музыкантамі, што з перанаселенай Заходняй Еўропы ехалі ў глыбінную Расію шукаць сабе кавалак хлеба. Вядома, ніхто тады не падазраваў ды ў снах не сніў, што іхнія посныя аперэты, вычурныя па і сентыментальныя арыі, трапіўшы ў адпаведную глебу на ўсходзе, натхняць таленавітых мясцовых аўтараў на такія шэдэўры, што неўзабаве ўся Заходняя Еўропа будзе, як паветра, прагна жадаць твораў Чайкоўскага і Мусаргскага, нецярпліва чакаць пралётак з Усходу і за вялікія грошы хапаць ноты новай музыкі, а парыжскія імпрэсарыі гатовы будуць пасылаць аж на гродзенскі мост засады, каб перахапіць карэты з дзіўнымі майстрыцамі ў пуантах з Пецярбургскага балетнага.

Па гродзенскім мосце снавалі і дзялкі венскіх атэлье мод, што везлі рускім модніцам васковыя фігуркі з новымі фасонамі сукенак ды шляпак, туфель і прычосак, паліто і накідак (часопісаў мод тады яшчэ не прыдумалі)...

А ўсе гэтыя пралёткі і двухколкі на рысорах, раскошныя карэты і фаэтоны, запрэжаныя коньмі карымі і варанымі, пегімі і буланымі, сіўкамі і каштанкамі, бурымі і... (больш назваў не ведаю: яшчэ мой бацька пры размове пра коней, памятаю, адрозніваў аж 24 масці!)

З эскортам маляўнічых улан, драгун і гусараў ці толькі з лакеямі ў ліўрэях на задках яны нецярпліва абганялі даўзёрныя чароды павольных ды замуленых балаголаў — яшчэ неапісаную старонку нашай гісторыі, пра што будзе сказана далей.

7.

«Почти пригнувшись головой к ногам,

Обвитым бечевой, обутым в лапти,

Вдоль реки ползли гурьбою бурлаки...»

Гэтыя словы Някрасава, вядома, адносяцца да Волгі. Толькі ж дакладна таксама выглядала ўсё тады і на Нёмане. Шкада, Гродзеншчына не мела ў той час свайго летапісца.

У пачатку мінулага стагоддзя, калі людзі яшчэ не ведалі ні асфальту, ні чыгункі, а Прынёманскі край патанаў у дрыгве ды крэкаці, транспартнай магістраллю для грузаў з'яўляўся Нёман. Па ім сноўдалі бясконцыя ланцужкі баржаў і суднаў купцоў, наладаваных па самыя краі бартоў ды яшчэ з капцом — багаццем нашага краю.

«Возврат судов вверх Немана бывает не реже, чем к осени, коих тяга производится, по здешнему обычаю, людьми, но не скотом...» — сцвярджае адзін дакумент у гродзенскім архіве.

Хто былі тыя людзі, што зрэзанымі сікась-накась берагамі капрызнага Нёмана цягнулі бурлацкую лямку?

Прыгонныя сяляне.

Царскі ўрад выдаў спецыяльнае «Правіла», на падставе якога памешчыкі заходніх губерняў маглі аддаваць купцам па найме сваіх муясыкоў для сплаву тавараў у Данцыг, Кёнігсберг і Торн... Памешчыкі за гэта атрымлівалі ад купцоў добрыя грошы, толькі абавязаны былі бурлакоў карміць ды апранаць.

Лёгка сабе можна ўявіць, як брылі босыя бічавікі Гродзеншчыны, тыя прыгошгыя мужыкі і бабы, дзяды і прадзеды, бабкі і прабабкі нашых дзядоў. Натужліва, надрываючыся, пнуліся яны па залітых клейкай цінай ды гнілой вадзіцай з жабурэннем лагчынамі, то зноў — па зарослых кустамі прынёманскіх касагорах. I так ад Валтыкі аж да Беліцы, Любчы, Шчорсаў, Стаўбцоў, ды дзень у дзень і пры любым надвор'і.

1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)