Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Закрываўленае сонца - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Закрываўленае сонца

Электронная книга - «Закрываўленае сонца». Краткое содержание книги:

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 73
Перейти на страницу:

— Здароўе як? — пытаўся далей Сабакевiч.

— Эт… дзяржуся, — неахвотна адказаў Бахмач.

Наступiла доўгае й нязручнае маўчаньне. Пракопу здавалася, што Косьцiк намагаўся нейкiм чынам да яго ў ласку ўбiцца. Калi так, дык ён, Пракоп, быў Сабакевiчу патрэбны й хоць вялiкая цiкавасьць спанукала Бахмача, каб памагчы Косьцiку разьвязаць язык, прыгадаўшы ранейшае, насьцярожыўся й сачыў.

— Зайшоў-жа я во, панiмаiш, праведаць што случылась, чаму на мiцiнгу ня быў, - сказаў Сабакевiч.

Сьнеданьне кончылася. Бахмачы сядзелi ля стала й нiхто нiкуды не сьпяшыўся. Пракоп аблiзаў вусны, забаўляўся з вусамi ды чакаў што далей будзе гаварыць Сабакевiч.

— Панiмаiш… канечня нiбальшая бiда, што ня быў, ну ўсяк бываiць, случай якi то…

Косьцiк спынiўся, мяркаваў.

— Цi гэта так важна, што я ня быў? — азваўся Пракоп. — Бiзь мяне нi абыйшлося тамака?

Сабакевiч падумаў, уважна зiрнуў Пракопу ў вочы.

— Я-б сказаў, очынь важна. Сам знаiш: калхоз нам у дзярэўнi нужна залажыць. Бiз калхоза, — сам вiдзiш, — людзi рады нi дадуць. Хацелi зямлю. Наце вам, дала савецкая ўласьць. Ну й што пасьля таго? Сам знаiш, дажа налогаў гасударству ня могуць уплацiць. А ў калхозе пра налогi ня трэба будзiць i думаць.

— А хто-ж iх заплацiць? — цiха спытаў Пракоп.

— Ну як гэта хто? — крыўдным голасам адказаў Сабакевiч. — Опшчая гэта ўсё, панiмаiш, стала быць аб налогах нечага забоцiцца. Калхоз налогi заплоцiць.

На языку ў Пракопа вiсела ўжо наступнае пытаньне, але стрымаўся. Ня верыў-жа ён, што Косьцiк прыйшоў у хату яго, ласкавын i дабразычлiвым намагаўся быць адно таму, каб пра даброты калгасаў расказаць.

— Ты панiмаiш, Пракоп, мне нiясна чаму гэта нашыя людзi ў калхозы баяцца йсьцi. Канечня, некаторыя гавораць, што ўражая агiтацыя вядзецца. Думаю, што ёсьцiка там доля праўды, ну нi саўсем гэта правiльна. Есьлi-б я сваiх людзей нi знаў, ну знаю iх як аблупленых… Розум у iх ёсьць i есьлi яны ўжо ўвiдзяць удобства, каб пайсьцi ў калхозы, так памоему нiякая ўражая агiтацыя iх нi задзержыць. А ўдобства пайсьцi ў калхозы ўсiм вiдны. Таму й нi панiмаю чаму задзержка…

— А можа зарана яшчо? Можа яшчо людзi падумаць хочуць? I чаго ўжо так напралом лезьцi ў тыя калхозы? — пытаўся Пракоп. — Ты-ж сам знаiш, што нашы людзi прынукi ня любяць. Дык каб тут быў час падумаць, каб нiхто нi пхаў…

— Ну панiмаiш, дзела ў тым, што жалеза нужна каваць пака гарачо! узарваўся зь месца Сабакевiч.

— Ня чуў-жа я, каб дзе ўжо калхоз якi зрабiлi, — спакойна й разважна адказаў Пракоп. — Нешта марудзяць… Унь колька вёсак, а калхозу нiводнага й на развод. Мусiць разумныя ня толькi ў Лiтоўцах жывуць. Каб там такое, Бог ведаiць якое дабро ў тых калхозах, дык чаму-ж, ня ўдзержылi-б ад iх людзей…

— Ты ўжо ўсе налогi заплацiў? — спытаўся Косьцiк.

Пракоп узгарэўся. Даймала колкае «ты» й начальнiцкi тон.

— Сам-жа знаiш, пэўня, дык навошта пытаешся, — адказаў.

Пракоп пацiснуў плячмi.

— Цэлае лета пацеў сам i унь сыны на тэй лiпавiцкай дзялцы. Дзякуй Богу, урадзiла. Ды каб аддаў усё-ўсенькае на тыя налогi й кулi, i нейкiя чортам выдуманыя лiшкi дык i то нi хапiла-бы. Ну што-ж… Нiхай во гэту астатнюю кашулю з плячэй зьдзiраюць! — шорстка выказаўся Пракоп.

— Дык вiдзiш, панiмаiш, пра астатнюю кашулю пачынаiш, — стрымана пачаў Сабакевiч. — А цi ты спрасiў сябе, зачэм яна, твая кашуля якому чорту нужна? Я табе раньша гаварыў i цяперака гавару й паўтараю: ня будзь ты мудрэй усiх мудрых. Прыйшла новая ўласьць, новы парадак, каторага многiя нi панiмаюць. От у чом дзела, панiнаiш? Новая ўласьць гэта i ёсьць уласьць народу. Стала быць для таго, штоб народ васпользаваўся ўсiмi вазможнасьцямi новай жызьнi, нужна i дажа савершэнна нiабхадзiцельна, штоб нiхто нi сапрацiўляўся новым законам i парадкам. Так от, — гэтта Сабакевiч падыйшоў i затрымаўся пры канцы стала, — есьлi сказана, што, калхозы гэта — вышшая сьцепень сацыялiсьцiчаскай сельскахазяйственнай благадацi, значыць так i ёсьць. Стала быць, чым скорша ў калхозы цем лутша…

Гэтта замахнулася Косьцiкава рука, хацела, мусiць, па стале на падмацаваньне довадаў пра калгасы стукнуць, але спынiлася на паўдарозе. Рух гэнай рукi прынёс Пракопу мiнулую зьяву. Гэта-ж яна, тая самая, што ў iкону Сьцятой Апрасiньнi шклянкай самагонкi папусьцiла. Болем перацяўся Пракопаў твар.

— Скажы, чаго ад мяне хочаш? — уськiпеў Бахмач. — Мне й так цяжка. Чаму спакою нi даеш?

— Тота-ж то! — усклiкнуў Косьцiк. — Памагчы хачу.

— Ты? Мне памагчы?

— Ну да.

У хаце запанавала доўгае маўчаньне. Бацька й сыны пераглянулiся.

— То есьць… штоб я табе памог, ты далжон памагчы мне, — фiнальным тонам паясьнiў Сабакевiч.

Здагадка распрамянiла Пракопаў твар. Вось чаму прыйшоў у хату гэты гэты гарлапан. Нешта новае заплянаваў. Асьцярожненька трэба.

— Саўсiм нiясна мне, што ты мне можаш дапамагчы й што я табе, — сказаў Пракоп.

— Так от паслухай. — Гэтак Косьцiк сеў ля стала зусiм насупраць Пракопа. — Ты, Пракоп, ёсьць харошы й чэсны чалавек, добры хазяiн. Да цябе ў дзярэўнi многа хто прыслухоўваецца, прыглiдаiцца. Гэта, што я табе раней пад п'яную руку казаў, забудзься. Ты чалавек чэсны й трудалюбiвы. От штоб гэта дзела калхозу зь места зьдзьвiнуць нада штоб такiя, як ты, людзi першыя за новым парадкам пашлi. Панiмаеш? Цябе многа хто слухаiць, от пачаму…

Пракоп проста пазiраў у шэрыя вочы й ня мог распазнаць хвальшу там, дзе мiльгаў хiтранькi сьветлячок.

— Гэта значыцца ты хочаш, каб я пачаў памагаць табе людзей у калхозы агiтаваць? — вельмi цiха спытаў Бахмач.

— Да нет, якая там агiтацыя, — выразна зьмякчэў Ромкаў гаспадар. — От есьлi-б слова закiнуў цi ў бяседзе, цi як там… Панiмаiш? Штоб ня толька процiў ня быў, ну штоб словам дзе падзьдзяржаў. Я нi прашу, штоб па хатах агiтаваць хадзiў. Гэта дзела вашых акцiвiстаў, от как…

Пракоп сядзеў аблакацiўшыся на стол. Цяпер адхiлiўся назад, зiрнуў на сыноў i Сабакевiча. Ваганьне ягонае было зусiм вiдавочнае.

— Як сам ты гаварыў, што людзi марудзяць, — цягнуў далей Косьцiк, — дык можаш i ты памарудзiць. Можаш сiчас атвета мне нi даваць. Я абажду. Но падумай, пажаласта. А есьлi сiчас якiя вапросы яшчо маiш, так даёш…

— Вапросы, дапросы, спросы, пiрапросы, — гавэньдзiў пад вус Пракоп. Нi тое, нi гэтае. Падумаць падумаю, чаму-ж нi падумаць, — павесялеў Бахмач з той прычыны, што нейкая разьвязка ёсьць i Сабакевiч насядаць перастане. Так значыць, гэта самае… падумаю…

Бахмач устаў ад стала й разам падняўся Косьцiк.

— Ну а скажы, калi ўжо мне так давяраеш, колькi-ж у Лiтоўцах так на першую руку ў калхоз запiсалася-б, цяперака занчыцца, от адразу, пацiкавiўся Пракоп.

— Нi магу табе сiчас на гэты вапрос атвецiць. Ну так пажалуй… уся камбедната ды яшчо пару. Прызнаюсь, нi знаю. Ну пака, — махнуў вяла рукой Косьцiк, — зайдуся другiм разам.

На такое разьвiтаньне Пракоп нiчога не адказаў i доўга яшчэ стаяў пасярод хаты пасьля таго, як зачынiлiся за Косьцiкам дзьверы.

— Што думаеш, тата? — спытаў Янук.

— Ды от чуеш, што басяк выдумаў. Прыйшоў, бязьмен, мяне проста ў вочы хвалiць i сулiць, каб я яму памагаў. Значыцца, ён мне паможыць. Так, як раней, мусiць… Каб табе бокам такая помач вылiзла!

38

Здавалася, што ён не гаварыў, а выдушваў словы з поўных круглых вуснаў з-пад гарбатага носу. Дзiўна сьцiскалiся пуцатыя шчокi. Чалавек нахiляўся над сталом, выпiнаў грудзi, махаў рукамi. Праз табачны дым людзi сачылi гэтага дзiвака, слухалi чмялiнае бубненьне. Пры гэтым напiнаньнi языка й шчок хваляваўся круглы жывот, звужалiся рудыя вочы. I яшчэ адно дзiва: чалавек гаварыў пабеларуску. Мова з-пад гарбатага носу плыла з намаганьням, прыдушаная, якраз такая, якой мог гаварыць чужынец, для каторага гаворка была казной-прымусам. I стваралася яшчэ ўражаньне, што гаварыў ужо многа раз паўтаранае, шаблённае.

Прадставiў яго Косьцiк Сабакевiч як "прысутствуюшчага з раёну таварышча Цiмермана, каторы раскажыць нам аб калхозах i другое…" Надта-ж, мусiць, карцiла Сабакевiчу калгасную справу зь мёртвага пункту зрушыць, дый першым штуршком меў-бы, вiдаць, быць калгас у родных Лiтоўцах.

1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)