Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Лабух». Краткое содержание книги:

Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўсе астатнія, колькі іх ёсць, героі раманчыка, у тым ліку тыя, якія названыя быццам бы сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі сапраўдных людзей, з'яўляюцца ўмоўнымі, выдуманымі літаратурнымі персанажамі, як таксама ўмоўнымі, прыдуманымі, нягледзячы на супадзенні ў назвах, з'яўляюцца горад, у якім яны жывуць, і краіна, якой, можа быць, няма.
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 138
Перейти на страницу:

Цынічнай прыкідваецца — для чаго?.. Гэтага дабра ўва мне самім стае.

— Ён не Максім...

— І ты не Максім... — Зоя паружавела, стала ўся ружовай жамчужынай. — Выбачай.

Лі-Лі б не паружавела...

Зоя корпалася ў сумачцы, аглядалася ў прыхожай, робячы выгляд, нібы нешта шукае... Яна і пацалаваная ехаць не хоча?..

— Ты не хочаш ехаць, Зоя?..

— Не хачу, але паеду. А ты Лі-Лі знайдзі.

Мы зайшлі ў кватэру Рутнянскіх, я ледзьве змусіў сябе парог пераступіць — так мёртва пахла ў кватэры. Зоя пераапранулася ў дарогу, якраз вечаровыя цягнікі на Маскву пачыналі ісці, а я ў пакоі Ігара Львовіча схаваў пісталет. Толькі тут яму быць — і ні ў якім іншым месцы. І знайсці яго павінны, калі шукаць будуць, толькі тут.

Пасадзіўшы на цягнік Зою, якая цмокнула мяне на развітанне: “Ты глядзі Лі-Лі знайдзі, каля яе чачэнец нейкі круціцца, на машыне падвозіць...” — я рушыў пехатою ўздоўж чыгункі на Грушаўку. Ісці ад вакзала да Грушаўкі, каб перагаварыць з Крабічам, было недалёка.

Які чачэнец?.. Поль каля яе круціцца... Хоць каля Лі-Лі хто-заўгодна можа круціцца.

Сцежкі-дарожкі маладосці пылам не заносяцца, трава ўздоўж іх не жухне. Здзіўляцца застаецца, як рвуцца, канчаюцца, не пачаўшыся, новыя, такія быццам бы патрэбныя сувязі, а нітачкі ў маладосць — нібы ўжо і без патрэбы — трымцяць, трываюць... Эх, мне б жыць-пажываць ды на Грушаўцы з Крабічам гімны пісаць!..

Даўно я тут не быў... Даўжэзны драўляны дом, які ўсё збіраліся знесці і ўсё ніяк не зносілі, яшчэ глыбей урос у зямлю і яшчэ болей нагадваў — з двума тамбурамі сеняў пасярэдзіне — два сашчэпленыя вагоны. За тыя гады, што ён прастаяў, колькі ў ім народу праехала, Божа ты мой!.. І я хоць і коратка, але весела ў ім катануўся. З песнямі, з пясняркамі... Дзеванькі, дзе вы?..

Зрэшты, калі паўспамінаць, дык не адно гульбішчамі, не толькі дзеванькамі гукнецца гэты стары, урослы ў зямлю падмуркам і завалены кнігамі да даху, дом на Грушаўцы. Крабіч — не я, былы хлапчук вясковы. Крабіч — карэнны мінчук з сям’і патомных інтэлігентаў, сям’і з расстраляным дзедам і сасланым у Караганду, дзе ён і памёр у псіхушцы, бацькам. У гэтым доме я ўпершыню пачуў ад наіўных, як мне здавалася, людзей, што прыходзілі сюды, прыгожую казку пра старадаўнюю, магутную Беларусь, якая называлася Вялікім Княствам Літоўскім, пра яе пераможны рух да мора Балтыйскага і да мора Чорнага, пра славу яе вялікіх князёў і нязломных ваяроў...

— Легенда гэта... — сказаў я Крабічу, наслухаўшыся ягоных гасцей і не назваўшы ўсё ж мінуўшчыну іх міражнай Беларусі казкай.

— Гэта ўкрадзеная ў нас гісторыя, прыдурак, — раздражнёна адказаў Крабіч. — За легенды не расстрэльваюць.

Довад быў сур’ёзны... І Крабіч, і ўсе, хто прыходзіў сюды, неяк сур’ёзна дзервянелі, калі пра Беларусь ім казалі не тое, што яны хацелі самі казаць.

— Хай так. Але хто нам тую гісторыю верне? Літоўцы?.. Палякі?.. Рускія?..

— Самі вернем. Займеем сваю, беларускую дзяржаву — займеем і сваю гісторыю.

— І калі яно будзе?

— Хутчэй, чым ты думаеш...

Я пра сваю, беларускую дзяржаву ніяк тады не думаў — ні хутчэй, ні павольней... “Адмарожаны”, — думаў я пра Крабіча. Вялікі, магутны Савецкі Саюз навісаў на геаграфічных картах над усім светам — і тое, што было пры маім жыцці, будзе, мне ўяўлялася, і пасля мяне, і заўсёды.

Крабіч так не лічыў... Сярод сваіх кніг, старых і рэдкіх, ён знайшоў для мяне даведнік па картаграфіі. У кнізе той, болей падобнай на альбом, была ўклейка з дзіўнай геаграфічнай картай Мендзялеева... Таго самага, які, аказалася, быў не толькі хімікам, што прыдумаў перыядычную табліцу. На карце ягонай Расія скіроўвалася не так з усходу на захад, як з поўначы на поўдзень, была пераважна поўначчу Азіі, а не ўсходам Еўропы, якая канчалася на Беларусі.

— Расійская імперыя, Савецкі Саюз цяперашні, толькі ў звыклай праекцыі Гаўса на вяршыні свету ляжыць і над усім светам навісае, — ледзь не носам тыкаў Крабіч мяне ў тую нязвыклую карту. — А на самой справе, як у праекцыі Мендзялеева, зусім нават не...

— Ну і што? — не спасягаў я. — Намаляваць можна ў любым ракурсе.

— Картаграфія — навука, а не мастацтва, — моршчыўся на мяне, як на недапечанага, Крабіч. — Мендзялееў — вучоны, ён выбіраў не найвыгадны ракурс, а хацеў дакладнасці. Еўропа, дык Еўропа, Азія, дык Азія. Выйшла, што Азія... Потым і Блок пісаў: “Так, скіфы мы, так, азіяты мы...” А азіяцкая краіна — гэта найперш азіяцкі спосаб мыслення. Пугачоўшчына, манілаўшчына. Ідэя веры і ахвяры, якая з еўрапейскім практыцызмам ніяк не стыкуецца. Хіба толькі надумана, штучна. Альбо гвалтоўна... І Беларусь адарвецца ад Расіі на гэтым стыку, вернецца да еўрапейскага спосаба мыслення...

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 138
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)