Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » Ля аднаго вогнішча
Ля аднаго вогнішча - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ля аднаго вогнішча

Электронная книга - «Ля аднаго вогнішча». Краткое содержание книги:

У кнізе расказваецца аб творчасці Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і іншых. Гэта майстры розных творчых індывідуальнасцей. Сёння яны разам са сваімі старэйшымі таварышамі нясуць «галоўную службу» ў літаратуры, пішуць таленавіта і цікава. Ідэйна-мастацкая праблематыка іх творчасці, звернутай да сучасніка, выключна багатая і разнастайная. Аб гэтым і вядзе гаворку аўтар.
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 77
Перейти на страницу:

І адно не супярэчыць другому — паэт, асэнсоўваючы сувязі паміж людзьмі і жыццём, паміж мінулым і будучыняй, прарываецца да высокага ўзроўню гуманізму, які ўбірае ў сябе шматстайнасць чалавечых клопатаў і турбот.

Чытаючы зборнік «Круглая плошча», адчуваеш, што думкай аўтара рухае імкненне спазнаць сэнс і сутнасць чалавечага быцця, адкрыць і асэнсаваць складанае і супярэчлівае адзінства ўзаемаадносін людзей і рэчаіснасці. Паэт усё ўважлівей углядаецца ў жыццё. Паказальным быў у гэтым сэнсе верш «Матацыклісты».

Матацыклісты шпараць па шашы. Паветра рэжуць, як электрапілы, У рокаце — надрыўны крык душы, Нібыта рух высмоктвае з іх сілы.

Уразіла не толькі адмысловая аркестроўка. Чамусьці, па нейкай пабочнай асацыяцыі, успомніўся верш другога паэта гэтага пакалення — Бэлы Ахмадулінай «Мотороллер» («Завиден мне полёт твоих колёс, о мотороллер розового цвета!..»). І тут і там прысутнічае дух сучаснасці, хаця кожны з гэтых твораў арыгінальны і незалежны ад другога. Паэт хоча пранікнуць у свет адчуванняў маладых людзей:

Што думаюць, сціскаючы рулі, Яны ў рухомай гэтай адзіноце, Калі абрысы неба і зямлі Знікаюць на бязлюдным павароце? Ім сутнасць руху хочацца спазнаць І падміргнуць свайму былому хвацка. І хлопцы ашалелыя ляцяць Па магістралях Брэста, Бранска, Брацка.

Пытанне зададзена — у чым «сутнасць руху»? Сапраўды, у чым яна? Над разгадкаю б’юцца і паэт, і яго героі:

Ім рэжа вочы вецер, сонца, пыл. Інспектары — Дзіравяць ім талоны, А у саміх, відаць, свярбяць далоні, Ды часам вопыт пазбаўляе сіл. Яны, пасуравелыя, глядзяць: Ухабаў менш — спакуса большай стане. Было дарогу цяжка збудаваць, Наладзіць рух на ёй — куды складней.

Часцей бачым яго ў роздуме. Вучыцца заўважаць бег часу, пранікліва ўзірацца ў гарадскую ўскраіну, якую насяляюць учарашнія вяскоўцы.

Ён не проста фіксуе рэальнасць, а стварае яе нанава — намаганнямі душы. Ён не траціць свежасць успрыняцця: «кожнае дрэва лагодна па салаўю калыша» — такім яму ўбачыўся старажытны парк у родным Гомелі.

Паэт паказаў сябе як праніклівы лірык, які ўмее ў лірычным перажыванні сканцэнтраваць падзеі

І з’явы навакольнага свету. Над Белай Руссю — белы снег, Нібыта чыстае сумленне, Нібыта светлае збавенне За самы патаемны грэх. На досвітку запахне снег Малінава-празрыстым сокам. І сад, заружавелы ў сне, Зазвоніць ціха каля вокан.

Родныя краявіды глыбока хвалююць паэта, ім аддадзена частка яго сэрца, кусочак самай патаемнай і шчырай любові, якая вядома чалавеку з дзяцінства. Рэчка, луг, поле, лес — гэта тое, што спадарожнічае нам з дзяцінства, фарміруючы нашы ўяўленні.

Як добра, што ёсць яшчэ гэта на свеце: Гром паблажэла рохкае недзе, І хлопчык абпырсканы весела едзе Па лужынах цёплых на веласіпедзе. І не прэюць у лузе пракосы, І ўвесь свет малады і босы!

Гэтыя простыя рэаліі свету ўвасабляюць у сабе яго прыгажосць, цэласнасць і гарманічнасць. Далучэнне да натуральнага, зямнога азначае далучэнне да хараства, гарманічнасці. У гармоніі — таксама ісціна, — гэта заўважана даўно.

Усе вершы А. Грачанікава, як правіла, вельмі асабістыя: у кожным прысутнічае сам паэт са сваімі адчуваннямі, думкамі і пачуццямі. Аднак яго «я» паўстае не вонкава — яно арганічна сплаўляецца з радком, з кожнай яго клеткай, выступаючы, як голас самога жыцця.

Зборнікі вершаў «Грыбная пара» (1973) і «Начная змена» (1975) вывелі іх аўтара ў першыя рады беларускай паэзіі. Яны сведчылі не толькі пра павелічэнне жыццёвага вопыту паэта, але і пра схільнасць яго да філасофскага паглыблення ў рэчаіснасць.

Усё часова на зямлі, часова… Але жыве дзіцячы смех і слова, У небе сонца, пад гарой — крыніца, І завязі жывая таямніца Гасцюе ў свеце, як раней гасціла. О Беларусь! Мяне ты узрасціла, Дала мне мову, песню, зрок і слых, Каб імі надзяліў дзяцей сваіх…

Паэт імкнецца сцвердзіць важнейшыя каштоўнасці чалавечага жыцця, зразумець і ўсвядоміць дыялектыку пастаяннага і зменлівага. Ён задумваецца над праблемай прагрэсу — руху грамадства да больш дасканальнага стану.

Плыві наперад, Карабель жыцця! Народу мой! Ад нематы збавёны, Плыві да новых дзён Пад ветразем чырвоным, Мінаючы ўсе бухты забыцця!
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)