Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Высокае неба ідэала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Высокае неба ідэала

Электронная книга - «Высокае неба ідэала». Краткое содержание книги:

Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы і праблемы літаратурнага развіцця. У жанравых адносінах гэта назіранні і палеміка, роздум і позірк з творчай майстэрні, гэта артыкулы і эсэ, гутаркі і нататкі пра паездкі за мяжу.
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 124
Перейти на страницу:

Свіцяцца «прагаліны» і ў вершы «Які запал! Які разгон!», з якога таксама «изъято» некалькі строф.

Побач стаяць у зборніку дзве паэтычных мініяцюры «Змагар» і «Воля». Абедзвюм ім аднолькава не пашанцавала — яны пазбавіліся сваіх заключных строф — канцовак. Прытым, калі ў першым вершы яшчэ нейкі сэнс захаваўся, то ў другім адшукаць яго без «ампутыраванай» страфы немагчыма.

Я не хачу тут сказаць, што вершы А. Разанава абсалютна дасканалыя і скарачаць іх ні ў якім разе нельга. Не. Разанаў не заўсёды спраўляецца з наплывам асацыяцый, у выніку некаторыя яго вершы бываюць і «перанасычанымі», і ёсць сэнс часам апусціць страфу-другую. Але ж гэта трэба рабіць з карысцю для справы, а не на шкоду ёй.

Я цытаваў пачатак верша «Не, не прагну я долі лепшай...». І зараз я скажу, што цытаваў па ранейшым, газетным, а не па кніжным варыянце. Бо ў кнізе гэтыя радкі выглядаюць так:

Не, не прагну я долі лепшай, што збылося — хай будзе так! Хоць не быў я у сорак першым каля Брэста... У першай з атак...

У аўтара было: «Я загінуў у сорак першым...» Гэты радок вызначаў і танальнасць, і ідэйны змест верша. Гэты радок паўтараўся ў канцы. Яго перайначылі і сказілі задуму твора, пазбавілі яго элементарнай логікі.

У адным з сваіх артыкулаў Максім Горкі пісаў: «Маладыя пісьменнікі знаходзяцца ў драматычным становішчы, — яны хочуць вучыцца, ім неабходна ведаць прыёмы слоўнай творчасці. Вучыць іх — няма каму. Рэдактары часопісаў вяртаюць ім рукапісы з такімі адзнакамі: «Слаба, не пойдзе», «Слабавата, але ёсць добрыя месцы», «Вучыцеся, працуйце над сабой», «Неарыгінальна, шмат шаблону», «Вучыцеся тэхніцы».

Усе гэтыя словы нічога не гавораць пачынаючым аўтарам, гэта не вучоба, а фабрыкацыя пакрыўджаных і незадаволеных».

Я думаю: што б сказаў Горкі, на чый вопыт работы з маладымі — работы чулай, цярплівай, таварыскай — мы часта спасылаемся, у дадзеным выпадку?

1970

МАРАЛЬНЫ АБАВЯЗАК ПАЭТА

Вялікі Гётэ не вельмі высока ставіў паняцці маралі. «Нават у самай глыбокай старасці, — піша яго біёграф Эміль Людвіг, — ён з поўнай свабодай выступаў супраць ісцін, якія людзі, адчуваючы набліжэнне смерці, звычайна стараюцца на ўсякі выпадак неяк прызнаць, хаця б часткова. Адважны стары, калі пры ім загаварылі пра сумленне, усклікнуў: «А чаму неабходна мець сумленне? І хто гэтага патрабуе?» Ранняя рымская рэспубліка, у якой яшчэ не было злачынцаў, гаворыць ён, была такая сумная, такая цвярозая, што ў ёй, вядома, не хацелася жыць ніводнаму прыстойнаму чалавеку. Ні хрысціянства, ні мараль не складаюць веры Гётэ. Вера яго — навука».

Калі б аўтар «Фаўста» мог прадбачыць... Калі б ён мог уявіць сабе на нейкае імгненне, як будзе выглядаць праз сто гадоў Германія, дзе захапіла ўладу ніцшэанская «бялявая бестыя», свабодная ад якіх-небудзь маральных норм, ад якога-небудзь сумлення. Калі б ён мог уявіць, колькі злачынцаў — і якіх, якога маштабу? — будзе на яго радзіме і як весела будзе з імі і немцам і ўсяму свету, як лёгка будзе па суседстве з імі «прыстойнаму чалавеку». Калі б ён мог уявіць, як гітлераўскія малойчыкі будуць спальваць на плошчах кнігі, у тым ліку і яго, гётаўскія. Калі б ён мог ведаць, якімі вачамі будуць людзі свету глядзець пасля жахаў вайны на кніжныя паліцы, на вершаваныя тамы і да якой высновы прыйдзе адзін з яго суайчыннікаў, Тэадор Адорна, заходнегерманскі філосаф і эстэтык, які кінуў горкія словы аб тым, што пасля Асвенціма немагчыма пісаць вершы...

Калі б... Але вялікім свету гэтага, як і ўсім людзям, нішто чалавечае не чужое, яны, па словах самога Гётэ, «звязаны слабасцю са сваім векам». Не чужыя ім і памылкі. І на гэтых, часам трагічных, памылках сваіх геніяў чалавецтва вучыцца, разлічваецца за іх вялікаю цаной.

Ды гутарка ідзе не аб гэтым. І не аб тым, ці магчыма пісаць вершы пасля Асвенціма і Хірасімы. Хаця гэтае пытанне ўвогуле рытарычным не назавеш: за ім таілася глыбокая траўма, нанесеная фашызмам гуманістычнай думцы. Мы ўжо маглі пераканацца, быў для гэтага час, што і ў нашы дні вершы пісаць магчыма і што менавіта мастацтва дапамагае чалавецтву асэнсаваць трагедыю мінулай вайны, спасцігнуць злачынную бесчалавечнасць яе падпальшчыкаў і правату і мужнасць тых, хто супрацьстаяў гітлераўскай навале. Мы ведаем, у прыватнасці, калі гаварыць больш канкрэтна, якое месца займала і займае тэма вайны ў пашай беларускай паэзіі.

Гутарка ідзе аб тым, што сёння паэт ужо не можа дазволіць сабе такую раскошу, як ігнараванне маральных катэгорый. Занадта горкія і памятныя ўрокі гісторыі, занадта пераканаўчы адказ, які дала яна на пытанне: «А чаму неабходна мець сумленне? І хто гэтага патрабуе?» Такое патрабаванне стала ярка выяўленым імператывам нашага часу.

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 124
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)