Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Выбраныя творы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы

Электронная книга - «Выбраныя творы». Краткое содержание книги:

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору».
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 274
Перейти на страницу:

— Стой, хто? — рашуча сказаў Сымон Ракуцька і толькі цяпер заўважыў, што адзежа на маладым незнаёмцу ўся матляецца шматкамі, зіхаціць дзірамі і што голае цела паблісквае праз дзіры. І ніводная дзіра нідзе не латалася, і ўсе гэтыя транты вывалены ў зямлі і выфарбаваны ў колеры зяленіва і лясной цвілі.

Невядомы ўздрыгануўся, але адразу ж ізноў унурыўся і спыніўся перад Ракуцькам.

— Куды ты ідзеш, і хто ты такі? — даволі-такі мякка сказаў Ракуцька.

Невядомы маўчаў, як бы мову яму зацяло. Ракуцька бачыў: некалькі разоў ён праглынуў сліну і язык яго не варочаецца, каб сказаць што-небудзь. Ён быў падобен на вельмі хворага чалавека. Сэрца ў Ракуцькі зашчымела. Ён дакрануўся да рукава незнаёмага абарванца і бадай што шэптам прагаварыў:

— Дык што ты? Захварэў ідучы?

Незнаёмец шпарка перавёў вочы з зямлі на Ракуцькаў твар. Здавалася, што ён як бы ўстрапянуўся. І гэта, напэўна, так і было. Не дзіва: калі ў пустэльні загучыць чалавечы голас ад сэрца, то, здаецца, ён можа падняць на ногі мёртвага.

— Ці няма тут дзе поблізу, каб мясціны прымятае: паляжаць.

— Унь! — ткнуў Ракуцька пальцам у гушчар. Невядомы з такім выглядам, як бы ён быў тут адзін, адразу сунуўся туды і адразу лёг пры паваленым дрэве на ўмятую ў зямлю траву. Гэта было тое месца, дзе ўночы спаў Ракуцька. Малады абарванец заснуў адразу, як толькі заплюшчыў вочы. Ракуцька паглядзеў на яго, уздыхнуў і зноў выткнуўся на дарогу, каб наглядаць яе. Учарашняга жоўтага лістка ўжо не было, а на яго месцы ляжалі два свежыя, і трэці круціўся ў паветры.

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 274
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)