Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Апраўданне крыві - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Апраўданне крыві

Электронная книга - «Апраўданне крыві». Краткое содержание книги:

Апраўданне крыві
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 140
Перейти на страницу:

Услед за камендантам цывільны скончыў перакладаць, тады ў зале пачуліся воплескі. Для Зазыбы гэта настолькі было нечаканым, што ён спачатку нават не ўсвядоміў сабе, чаму раптам узніклі яны. Сам ён не стаў пляскаць у далоні, але каб не мець пасля клопату, заварушыўся на месцы, быццам таксама ў радасці з поваду зачытанага камендантам звароту генеральнага камісара Беларусі. Вачэй ён пры гэтым не ўзнімаў, глядзеў на свае каленкі, адчуваючы на сабе ад стала праніклівы позірк немца ў цывільным.

Камендант тым часам зноў нязручна апусціўся задам на крэсла і яшчэ пад воплескі нешта сказаў перакладчыку.

— У цэлым насельніцтва вашага раёна, — пачаў ён зноў праз нейкі момант, — сустрэла нашы войскі лаяльна, у некаторых вёсках нават па добраму вашаму звычаю з хлебам-соллю. Напрыклад, у Забычанні такім чынам сустрэлі танкавую калону Якіменка Павел і Каплунова Настасся, у Белым Камені — Прывалаў Трыхван, а ў Арцюхах селянін Лахманоў спыніў артылерыйскую батарэю і паказаў міны, якія былі закладзены на дарозе савецкімі сапёрамі. Разам з тым сёння я асабіста атрымаў загад ад ваеннага каменданта раёна, у якім указваецца, што ёсць выпадкі, калі асобнымі злаўмыснымі ворагамі новага парадку распаўсюджваюцца ложныя весткі з фронту, а дзве сям’і з Прудзішчанскай воласці пакараны за адданасць нацыянал-сацыялізму. Акрамя таго, маюцца выпадкі нападу на нямецкіх салдат. Так, каля Прусінскай Буды ўзброеныя незнаёмыя напалі на аўтамашыну, у якой ехаў начальнік палявой жандармерыі раёна. Паколькі вінаватыя не былі выяўлены, давялося ўзяць з кожнай навакольнай вёскі па заложніку. За сем прабоін, якія аказаліся ў борце аўтамашыны, расстраляны сем чалавек мясцовага насельніцтва. У загадзе ваеннага каменданта раёна спецыяльна падкрэсліваецца — за кожны падобны выпадак, калі не будуць выяўлены сапраўдныя злачынцы, палявая жандармерыя і паліцыя парадку мусіць расстрэльваць заложнікаў. Мы таксама аб’яўляем бальшавіцкім агентам: кроў за кроў, а смерць за смерць. А вы непасрэдна павінны давесці загад у сваіх вёсках. Акрамя таго, мы сёння дадзім кожнаму прадстаўніку адозву, атрыманую ад дзяржаўнага камісара ўсходняга абшару ў застэмпоўстве пана Фрындта, якую вы старанна перапішаце ад рукі зразумелым почыркам у некалькіх экземплярах і вывесіце на самых людных месцах, каб кожны селянін ведаў, як яму паводзіць сябе і за што ён пасля мецьме адказваць. Гэта што датычыць распараджэнняў і загадаў вышэйстаячых улад. Разам з тым вам неабходна растлумачыць таксама сваім аднавяскоўцам, што ўсяму насельніцтву воласці належыць цяпер абавязкова вітацца з нямецкімі салдатамі і афіцэрамі — мужчынам і жанчынам. За непавагу да афіцэраў арміі вялікага фюрэра вінаватыя будуць карацца. Гэта, між іншым, датычыцца і чыноў паліцыі. Пры сустрэчы з нямецкім афіцэрам чыны паліцыі павінны аддаваць чэсць, беручы пад казырок, мужчыны — здымаць шапкі, жанчыны — гаварыць «добры дзень!». Зразумела?

— Так, так, — заківалі галовамі найбольш вернападданыя, а можа, і ўтарапелыя тубыльцы, акурат коні ў гарачы дзень.

Тым часам Захар Доўгаль, які сядзеў побач з Зазыбам, непрыкметна піхнуў ботам яго нагу. Шапнуў:

— Дажылі, брат!.. Спярша кось-кось, а тады лазінай па баку, лазінай!..

— Баюся, што адной лазінай не абыдзецца, — не паварочваючы галавы да суседа, ціха азваўся Зазыба. — Чуў жа, як зрабілі ў тых вёсках, што вакол Прусінскай Буды. У нас таксама ўжо ледзьве такое не здарылася.

Як і кожны спрактыкаваны дакладчык, які, акрамя ўсяго іншага, разлічвае яшчэ і на эфект ад сказанага ў аўдыторыі, Гуфельд даў трохі часу паварушыцца тубыльцам у мулкіх крэслах, нават перамовіцца, падумаўшы сабе — няхай-тка і яны пабрэшуць на свой хвост, а то некаторыя ваўком падшыты, тады пачаў гаварыць зноў:

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)