Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жывы покліч [Выбранае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жывы покліч [Выбранае]

Электронная книга - «Жывы покліч [Выбранае]». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 241
Перейти на страницу:

Гарбацэвіч патупаў з хлява.

— Дзяньдобвы, пане Гаўбацэвіч,— як i бацька, добра не вымаўляючы «р» i «л», першы павітаў яго Фоля. Гэты Фоля — сын хітрага чалавека, але сам не хітры. Бадай, такі ж няўдалы ў Шлёмы, як i ў яго Віця, залішне спакойны, даверлівы. Не давучыўся ў ешыбоце — духоўнай семінарыі: выгналі за нешта. Трэцца цяпер пры бацьках, але адмаўляецца ісці на бацькавых сцежках. Кажуць, вершыкі піша, хоча рабіць тое ж, што i Нямкевічаў Алесь. Можа, i таму — абодва кемныя, вучоныя — сябруюць.

— Дзяньдобры,— буркнуў ён, выходзячы на двор, зірнуў на старую i маладую каровы: яны стаялі каля плота, грэліся на сонцы.

— Гвадзенькія кавоўкі! — паварочваючыся за ім, пахваліў Фоля.— Шэўсць ставая вунь ужо выкачавася, злінява, шыі блішчаць.

«Соль табе ў вочы!» — адвярнуўся, плюнуў Гарбацэвіч, a ўголас адказаў абыякава:

— От не бачыў ты тады добрых кароў, хлопец! Якія некалі ў Свістунова былі! Вот у каго парода была!

— Не кажэце. I тата хваліць: вы добры гаспадар,— як стары, пахваліў Фоля. Стаў побач. Нізкі, у стаптаных валенках i ў новым чорным кажушку. Рыжы, нос дзюбаты.— Усё ў вас у павадку. I хата, i хлеў, i поле.

— Бо мы ж, хлопец, з гэтага i жывём. Гэта вы з другога жывяце. Можна сказаць, лёгкі хлеб маеце...

— Дзе там лёгкі, пане Гаўбацэвіч,— уздыхнуў Фоля.— Сабачы!

— Але вы самі не сееце, не косіце, не жняце, словам, не лье з вас цурком пот на полі ці на лузе. Не берацё на пуп...— кальнуў, як шылам, Гарбацэвіч. Каб бацьку яго, дык не выказаў бы так усё ў вочы, што думаў, а гэтаму падшыванцу ўсё выпаліў.— Лёгкі ваш занятак. Танна купіў — дорага прадаў! Вы тут самыя багатыя людзі. Золата дык золата ў вас! Ды i ўсе грошы ў вашых руках! Бо крамар, як камар: дзе сядзе, там i п'е.

— Не, пане Гаўбацэвіч,— прамовіў той, не згаджаючыся.— Тата кажа: вы самы багаты ў Янкавінах.

— Мала што твой бацька кажа. Ён, можа, i табе, хлопец, не хоча прызнацца, колькі чаго мае. Ён хітры. Ён не хваліцца — прыкідваецца жабраком. Павохкае — ды i выцягне з мужыцкай кішэні астатнюю капейку... Карчмарова вока i праз лахманы грыўну ўбачыць!

— Не. Тата кажа: у нас няма золата. А вы, кажа, кулак, як кажуць рэвалюцыянеры ў Расеі.

— Які кулак? — здзівіўся Гарбацэвіч.

— Багатыр, як тут у нас гавораць. Мужыцкі пан.

— Які ж я пан, хлопец? Чалавек, як i ўсе тутэйшыя людзі. Толькі што маю больш за каторых на пару дзесяцін зямлі... Але ж я ix не ўкраў. За мазалі свае здабыў.

Той не адказаў. Толькі ўсміхнуўся. Гарбацэвічу стала няёмка, што апраўдваецца. Ён заўсёды асцерагаўся, калі яго хвалілі. Хваляць — значыць, зайздросцяць i ненавідзяць. Дык i чакай бяды.

«Зрачэ, падшыванец»,— збаяўся Гарбацэвіч, бачачы, як Фоля зыркае на маладую карову. Пайшоў, павёў за сабою нечаканага госця з двара.

— Ты так, хлопец, зайшоў ці па патрэбе якой? — запытаў.

— Гэта ж тата толькі што вярнуўся ca Стоўбцаў, тававы ўсякія пвывёз,— адказаў той.— Дык казаў, каб вы зайшлі, тое-сёе ўзялі.

— I што ён прывёз?

— Ды тое-сёе,— адказаў той.— Лёк, селядцы, запалю, газу...

— То добра,— прамовіў.— Скажы: іду.

Фоля пайшоў. Гарбацэвіч запыніўся каля плота, што адгароджваў іхні двор ад быдлячага. Хацеў пачысціць у снезе лапці. Зірнуў вакол: сонца паўзе ўніз, скупее на цяпло i светлату; паветра халаднее. Шурхне. Значыць, будзе ўночы мароз. Вялікая адліга затрымліваецца, будзе пазней.

Выйшаў з сянец сын. Без кажушка i шапкі. Светлыя валасы рассыпаліся на бакі, аж зіхацяць на сонцы, прамовіў здалёку:

— Тата, усе ідуць у краму. Мама кажа: ідзіце i вы, а то людзі разбяруць усё. Ці нам грошы дайце — мы сходзім.

— Мы, мы! Дурымы! — перакрывіў ён i аж затупаў ca злосці нагамі. Раптоўна закіпеў, як вада ў гаршку.— Пэўне ж, запытаў Шлёмаў сын, дзе я. А вы адразу, пэўне ж, падаткнулі: у хляве! Шліцё чужога чалавека да быдла... Не маглі самі задніцы свае з хаты вынесці, самі мне сказаць.

Віця, збіты з панталыку, шмыгнуў назад у хату.

«Колькі ні вучы, усё роўна дурныя! A ўжо i адно, i другое жаніцца, замуж ісці хоча...»

У хату не заходзіў. Папрастаў да Шлёмы. Ідучы па двары, на якім ужо відаць былі з-пад зярністага снегу выкінутыя зімою з печы чорныя галавешкі, вуголле i попел, усё яшчэ сунуў ногі па снезе — чысціў падэшвы старых лапцей. Заўважыў: каля частаколін растаў снег, пацёк, канечне, на доле вадою. Адтаў снег, сышоў вадою i каля слупоў: частаколіны i слупы награваліся за дзень ад сонца, дык i слязілі вакол сябе снег.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)