Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба
Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба

Электронная книга - «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба». Краткое содержание книги:

«У гэтай аповесьці мне хацелася зьвярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўленыя, каб над нашай краінай прасьціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў ХIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленнымі ў сьвеце, дзе рассыпаюцца камяні і царствы…»
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 78
Перейти на страницу:

Круглец засяроджана скакаў і скакаў па вясновай, часамі яшчэ вязкай дарозе, з кожнай новай вярстой набіраючыся духу супраціву. Не прывязе ён сястру, нават калі яе знойдуць у Хайдэльбергу, нягледзячы на пасланца! Ён справіцца з гэтымі малойцамі, і яны ніколі ня вернуцца назад. Магчыма, ня вернецца ў Вільню і ён — нездарма да сядла каня была прымацаваная скураная торба. У ёй — мяшэчак з дынарамі і срэбнымі брускамі. А на ягоным поясе ў капшуку з барановай машонкі, там, дзе звычайна знаходзіцца крэсіва — залатыя манеты з Рыму, якія бацька прывозіў са сваіх паездак. Казаў: «Невядомае нам будучае, але заўсёды выручаюць гэтыя круглякі. Можа, і вам, дзеці, спатрэбяцца». І вось спатрэбіліся, як спатрэбіліся Уне яе залатыя ўпрыгожаньні і пярсьцёнкі дзеля таго, каб зьбегчы з Вільні і нават зьехаць у далёкую Нямеччыну, схавацца ад грознага перасьледу.

«І ад яго, свайго брата», — кальнула думка. Ён не абараніў яе як сьлед, не супраціўляўся вялікаму жрацу, гатовы быў нават саступіць, бо паспрабаваў яе ўгаворваць, каб сястра засталася. Але яна не захацела быць пацешкаю для старога памаўзьлівага мужчыны, выбрала небясьпеку, дарогу і невядомасьць.

Аднойчы, калі яны толькі пакінулі карчму-заначоўку і ўвайшлі ў малочную халадэчу вясновай раніцы, Круглец зацеміў, што конь Ратшы, пакуль той папраўляў стрэмя, пільна ўнюхваецца ў гаспадара ды круціць галавой. Астатнія коні паводзілі сябе як звычайна. Адразу ўзгадалася, што казаў у такім выпадку дзед: любячы коней больш чым кагосьці з людзей, ён ведаў усе іхнія павадкі і часам дзяліўся з унукамі сваімі ведамі. «Калі конь унюхваецца ў гаспадара больш, чым звычайна, можаш быць упэўненым: коньнік памрэ ў бліжэйшыя дні», — усплылі аднекуль з далечыні дзедавы словы. Хлопец адразу наструніўся, усё ў ім затрапятала ад прадчуваньня небясьпекі, няхай яна і скончыцца сьмерцю толькі аднаго. Чатыры коньнікі, няхай сабе яны і ўмеюць спраўляцца з мячамі, усё ж ня надта моцны баявы атрад. Хаця апошнім часам дарогі і ў Княстве, і ў Чэхіі, і ў Нямеччыне былі больш бясьпечнымі, усё ж у лесе маглі іх перастрэць рабаўнікі. Толькі яны і несьлі небясьпеку. На заставах і каля брамаў падарожнікі паказвалі ахоўную грамату Альгерда, што давала ім усе тыя правы, якія давалі ў Княстве ахоўныя граматы іншаземцаў. Што ж такое магло іх чакаць у сёньняшняй дарозе?

— Трэба быць надта асьцярожнымі, — пад’ехаўшы да Ратшы, папярэдзіў ён. Але каржакаваты, з магутнымі, як выварачаныя карані плячыма дружыньнік толькі зьняважліва засьмяяўся:

— Бачу, пан калоціцца ад страху. Колькі прашлёндалі — усё было спакойна. І далей так будзе. Ці мо пану Лядашчык паказаўся?

— Не, я самую Марэну ўбачыў! — пакрыўджана-злосна адпарыраваў Круглец. Авёс адразу запляваўся, замахаў рукамі:

— Чур мяне захавай! Каб яна на нас забылася як надаўжэй!

— Мяне! — перадражніў яго Ратша. — За ўсіх тады прасі, гарбуз печаны! Ды не калаціся! Нас ахоўвае сам Вялес, нездарма вялікі жрэц атрымаў ад яго добры знак.

— Але мы ўжо далёка, тут жывуць чужыя багі, — нясьмела запярэчыў яму трэці дружыньнік — кучаравы, русы, з залацістым пушком над вуснамі Трэпет.

А Круглец насьмешліва паддаў жару:

— Я Стрыгу, як цябе, бачыў, вунь там, за хатай, яна з цябе вачэй не спускала!

Відавочна ўстрывожаны, Ратша дакрануўся да грудзей, дзе на абярогу быў металічнай паласой навараны знак агню, зашаптаў словы замовы.

Ды толькі гэта не дапамагло.

Вясновы дзень, цяплейшы, чым на радзіме, з жоўтымі вочкамі дзьмухаўцоў і маладым пахкім лісьцем, з вільготным пяском на капытах коней і на ботах коньнікаў яшчэ толькі пачынаў сваю хаду, як на падарожных абрынулася няшчасьце.

Атрад рэйтэраў[48], што выпаўз з-за павароткі, спачатку не прадвяшчаў бяды. Недзе з пятнаццаць коньнікаў трусілі па дарозе роўна і амаль ляніва. Хутчэй за ўсё, гэта былі воі, што вярталіся ў горад. Круглец пакасіўся на скураную торбу, дзе ў футарале ляжаў ахоўны пергамент з малой пячаткай Альгердавай канцылярыі. Ратша паправіў на каптане знак ганца — металічны кругляк з трызубцам Гедзіміна. Авёс і Трэпет з цікавасьцю глядзелі на цяжкіх, крутагрудых нямецкіх коней, узгадваючы няхітрыя нямецкія словы, якіх яны нахапаліся пры двары і ў крамах нямецкіх купцоў.

Але нічога з усяго гэтага не спатрэбілася: пачулася гучная каманда, немцы, выхапіўшы мячы, паімчаліся насустрач чатыром коньнікам. Узьвіўся сьцяжок наперадзе, і вільняне ўбачылі чырвоны крыж на белым полі. Гэта былі крыжакі.

Трэба імгненна прымаць рашэньне, і Ратша яго прыняў: ён рэзка зьвярнуў у лес, на пясчаную дарогу, што адгаліноўвалася ад шляху. Можна было спадзявацца, што толькі там можна, адарваўшыся ад нападоўцаў, схавацца недзе на адной з бясконцых сьцяжынаў альбо затаіцца ў гушчары. Калі б рашэньне прымаў Круглец, ён паспрабаваў бы спыніць крыжакоў, падняўшы футарал з ахоўнай граматай. Аднак, падганяючы каня ўсьлед за Ратшам, ён раптоўна зразумеў, што ў такім разе гібель напаткала б іх тут жа і неадменна: мабыць, крыжакі выдатна ведалі, што чацьвёрка вояў начавала ў горадзе, бо на ажыўленай дарозе нападаць на падарожнікаў маглі толькі яны, што не баяліся ні каралёў, ні радцаў-гараджан, а толькі самога Папу.

вернуться

48

Рэйтары (ням.) — коньнікі, часта — ахова гораду ці замку.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 78
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)