Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорная страла
Чорная страла - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорная страла

Электронная книга - «Чорная страла». Краткое содержание книги:

Чорная страла
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 88
Перейти на страницу:

— Клянуся небам! — усклікнуў Лоўлес, прыўстаючы. — Я пайшоў!

Але Дзік паклаў руку яму на плячо.

— Сябар Лоўлес, сядзі ціха, — сказаў ён. — У цябе ёсць вочы, зірні вунь туды ў кут, за алтар. Хіба ты не бачыш, што пры найменшай тваёй спробе падняцца вунь тыя ўзброеныя людзі падхопяцца і скруцяць цябе? Скарыся, дружа. Ты быў храбры на караблі, калі думаў, што патонеш у моры; будзь храбры і цяпер, калі давядзецца памерці на вісельні.

— Майстар Дзік, — задыхаючыся, сказаў Лоўлес, — ужо вельмі нечакана ўсё гэта абрынулася на мяне. Дайце мне хвілінку перадыхнуць, і, клянуся абедняй, я буду такім жа храбрацом, як вы.

— Я ў храбрасці тваёй не сумняваюся! — сказаў Дзік. — Каб ты ведаў, як мне не хочацца паміраць, Лоўлес! Але калі слязамі гору не дапаможаш, ці варта плакаць?

— Ваша праўда! — згадзіўся Лоўлес. — Э, чаго трывожыцца з-за смерці! Яна ўсё адно прыйдзе, начальнік, рана ці позна! А смерць на вісельні, кажуць, лёгкая, хаця ніводзін павешаны яшчэ не вярнуўся з таго свету, каб пацвердзіць гэта!

Скончыўшы сваю прамову, адважны махляр адкінуўся на спінку лаўкі, скрыжаваў рукі і ўзяўся паглядваць вакол з самым нахабным і незалежным выглядам.

— Зараз трэба весці сябе ціха, — сказаў Дзік. — Мы ж не ведаем, што задумаў Дэкуорт. Калі справа павернецца дрэнна, мы ўсё-такі паспрабуем выбрацца адсюль.

Яны замоўклі і неўзабаве пачулі аддаленыя гукі вясёлай музыкі, якая, набліжаючыся, рабілася ўсё мацней і весялей. Званы на званіцы гулі аглушальна, царква напоўнілася людзьмі, якія стрэсвалі з сябе снег, паляпвалі рукамі і хукалі на замёрзлыя пальцы. Заходнія дзверы шырока расчыніліся, і за імі стала відаць частка залітай сонцам заснежанай вуліцы. Ранішні холад уварваўся ў царкву. Усё гэта сведчыла аб тым, што лорд Шорбі хоча вянчацца як мага раней і што вясельная працэсія набліжаецца.

Воіны лорда Шорбі ўжо вызвалялі праход у сярэднім прыдзеле, адцясняючы народ дзідамі. Затым паказаліся музыкі. Флейтысты і трубачы аж пабарвавелі ад натугі, а барабаншчыкі і цымбалісты лупілі так, быццам стараліся заглушыць адзін аднаго.

Яны падышлі да дзвярэй храма, спыніліся і пастроіліся ў два рады, адбіваючы такт нагамі па мёрзлым снезе. Пышны вясельны картэж прайшоў паміж радамі, уборы былі такія разнастайныя і яркія, столькі было выстаўлена напаказ шоўку і аксаміту, футра і атласу, вышывак і карункаў, што працэсія гэтая зіхацела на снезе, быццам клумба кветак або размаляванае акно ў сцяне.

Наперадзе ішла нявеста, самотная, белая, як снег. Яна абапіралася на руку сэра Дэніэла; яе суправаджала сяброўка, маленькая лэдзі, з якой Дзік пазнаёміўся мінулай ноччу. Услед за нявестай ішоў у зіхатлівым адзенні сам жаніх, падцягваючы падагрычную нагу. Калі ён ступіў на парог храма і зняў капялюш, стала бачна, як паружавела ад хвалявання яго лысіна.

І вось надышоў час Эліса Дэкуорта.

Аглушаны, разнерваваны супярэчлівымі пачуццямі, Дзік сядзеў, учапіўшыся рукамі ў спінку пярэдняй лаўкі. Раптам ён заўважыў рух у натоўпе. Людзі хіснуліся назад, гледзячы ўгару і ўздымаючы рукі. Дзік падняў галаву, убачыў трох чалавек, якія, нацягнуўшы лукі, схіліліся з хораў. Узляцелі стрэлы, і, перш чым натоўп паспеў ускрыкнуць, невядомыя стралкі, як птушкі, успырхнулі са сваіх жардзінак і зніклі.

У царкве падняўся неймаверны пярэпалах; свяшчэннаслужыцелі з жахам падхапіліся са сваіх месц; музыка змоўкла; званы званілі яшчэ некалькі імгненняў, але чутка аб бядзе хутка даляцела нават да званіцы, і званары, разгойдваючыся на вяроўках, таксама спынілі сваю вясёлую работу.

Прама пасярод царквы ляжаў мёртвы жаніх, пранізаны дзвюма чорнымі стрэламі. Нявеста страціла прытомнасць. Узвышаючыся над натоўпам, стаяў раз'ятраны і ашаломлены знянацку сэр Дэніэл; доўгая страла, трапечучы, тырчала з яго левага перадплечча; другая зачапіла яму цемя, і па твары цурчэла кроў.

Задоўга да таго як пачаліся пошукі, віноўнікі гэтага трагічнага здарэння прагрымелі па вінтавой лесвіцы і ўцяклі праз бакавыя дзверы.

Нягледзячы на тое, што Дзік і Лоўлес былі заложнікамі, яны падхапіліся пры першай трывозе і адважна спрабавалі прабіцца да дзвярэй. Але ім перашкаджалі цесна ссунутыя лаўкі і спалоханыя свяшчэннікі, якія стоўпіліся на дарозе. Уцекачы стаічна вярнуліся на свае месцы.

Раптам сэр Олівер, бледны ад жаху, падняўся на ногі і, паказваючы рукой на Дзіка, паклікаў сэра Дэніэла.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 88
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)