Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Юмористическая проза » Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Электронная книга - «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну». Краткое содержание книги:

Герой рамана знакамітага чэшскага пісьменніка Яраслава Гашака ўдалы салдат Швэйк — фігура адначасова камічная і трагедыйная. Гэты «маленькі чалавек» літаратуры XX стагоддзя — носьбіт народнай кемлівасці і аптымізму — вядомы ўва ўсім свеце па незабыўным ілюстрацыям Ёзэфа Лады. Раман увайшоў у скарбніцу сусветнай літаратуры.
Ёсць і яшчэ адно меркаванне аб гэтай кнізе — гэта літаратура для сапраўдных мужчын, таму як казарменны гумар саланаватай на жаночы густ.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 88
Перейти на страницу:

Паручнік Лукаш саромліва закашляў.

— Пан паручнік — зьвярнуўся да яго інтымна палкоўнік: — палажыўшы руку на сэрца, колькі разоў вы спалі з паняй Каконь?

Палкоўнік Шрэдзр быў сягодня ў вельмі добрым настроі.

— He расказвайце, пан паручнік, што вы яшчэ толькі пачалі з ёй перапісвацца. У вашы гады я, калі быў на трохтыднёвых топографічных курсах у Ягеры, усе гэтыя тры тыдні нічога іншага не рабіў, як толькі спаў з вэнгеркамі. Кожны дзень з другой: з маладымі, незамужнімі, з панямі больш соліднага ўзросту, замужкамі, якія толькі трапляліся. Працаваў так добрасумленна, што, калі вярнуўся ў полк, ледзь нагі валачыў. Больш за ўсіх спляжыла мяне жонка аднаго адваката. Яна мне паказала, да чаго здольны вэнгеркі. Укусіла мяне пры гэтым за нос і за ўсю ноч ня дала мне вачэй заплюшчыць… „Пачалі перапісвацца“. — Інтымна паляпаў палкоўнік па плячы паручніка, — ведаем мы гэта! He кажэце, я ўсё сам ведаю. Закруціліся вы з ёю, яе муж дазнаўся пра гэта, а тут ваш дурніца Швэйк… Ведаеце, пан паручнік, ваш Швэйк усё-такі хлопец верны. Здорава ён гэта з вашым лістом зрабіў. Такога чалавека, па праўдзе кажучы, шкода. Вось гэта называецца дысцыпліна! Гэтым хлопец мне падабаецца. Ну, вядома, з прычыны ўсяго гэтага сьледзтва павінна быць спынена. Вас, пан паручнік, скомпромэтаваў друк. Вам тут заставацца нельга. На гэтым тыдні маршавы батальён будзе адпраўлен на рускі фронт. Вы зьяўляецеся старшым афіцэраму 11-й роце. Гэта рота адправіцца пад вашай камандай. У брыгадзе ўжо ўсё падрыхтавана. Скажэце старшаму пісару, няхай вам знойдзе якога-небудзь іншага дзяншчыка замест Швэйка. — Паручнік Лукаш удзячна паглядзеў на палкоўніка, які гаварыў далей: — Швэйка я прыкамандыроўваю да вас у якасьці ордынарца. — Палкоўнік устаў і, падаючы зьбялеламу паручніку руку, сказаў: — Гэтым ўся ваша справа ліквідуецца. Шчасьліва вам ваяваць, каб на ўсходнім фронце выслужыцца. Калі яшчэ калі-небудзь убачымся, заходзьце да нас, ня ўхіляйцеся ад нас, як у Будэйовіцах…

Ідучы дадому, паручнік Лукаш паўтараў сам сабе:

„Ротны камандзір, ротны ордынарэц“. У ваччу яго стаяла постаць Швэйка.

Ротны пісар Ванэк, калі паручнік Лукаш загадаў яму знайсьці на места Швэйка якога-небудзь новага дзяншчыка, сказаў:

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 88
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)