Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Электронная книга - «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]». Краткое содержание книги:

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 127
Перейти на страницу:
Я ўдзячны лёсу, што ва ўсе часы Мая блакітнавокая радзіма Не засланіла мне чужой красы, Мяне ад свету не адгарадзіла, Што не магла, не ўмела быць другой, Жыла ў братэрстве і сяброў цаніла І што ў краіне нашай дарагой Яе завуць усе сястрою мілай... (“Удзячны лёсу...»)

Любоў да роднай зямлі не толькі не засланяе паэту «чужой красы», але, наадварот — дапамагае гэтую красу лепей убачыць, памагае лепш зразумець хараство душы сяброў і проста людзей добрай волі, дзе б яны ні жылі на планеце. Пра гэта сведчаць яго вершы і паэмы інтэрнацыянальнага «паходжання», у прыватнасці, такія нізкі, як «Лісты ў Ленінград», «Варненскія замалёўкі», «Югаслаўскі мерыдыян», «Чатыры песні пра Эрнеста Чэ Гевару», прысвечаная Юрыю Гагарыну «Паэма расстання», і іншыя. З другога боку, гэтая любоў своеасабліва праясняе позірк паэта і на агіднасці чужога свету, на тое брыдкае, нізкае, нялюдскае, што непазбежна нараджаецца ў нетрах капіталістычна-буржуазнага грамадства і апраўдваецца яго ідэалогіяй. Я маю на ўвазе некаторыя вершы з нізкі «Старонкі з фестывальнага блакнота» і асабліва — з нізкі «Амерыканскія эскізы», лірычны герой якіх — верны нашчадак таго свайго вялікага папярэдніка, што яшчэ больш як паўвека назад заявіў: «Я в восторге от Нью-Йорка города, но кепченку не сдерну с виска: у советских собственная гордость — на буржуев смотрим свысока».

І тут мне хацелася б сказаць пра тое, пра што не раз наважваўся пачаць спецыяльную гаворку і пра што да крыўднага несправядліва маўчыць крытыка. З нашага літаратурнага ўжытку фактычна выбыў тэрмін «палітычная лірыка». Як быццам аднойчы спалохаліся і паверылі, што само слова «палітычная» дыскрэдытуе паэзію, пераводзіць яе ў ніжэйшы разрад, у другую ці нават трэцюю катэгорыю, а належаць да ніжэйшых рангам, да непаўнацэнных нікому, зразумела, не хочацца. Марны спалох і глыбока памылковы погляд! Гісторыя сусветнай і айчыннай паэзіі ведае нямала выдатных узораў гэтага жанру, якія не трацяць сваёй мастацкай вартасці і не старэюць з гадамі і дзесяцігоддзямі — па той жа прычыне, чаму не старэюць і працягваюць нас хваляваць усякія іншыя сапраўдныя паэтычныя творы. Прыгадаем хоць бы такія імёны, як. Пецёфі, Беранжэ, Маякоўскі, Бехер, Хікмет, Пабла Нэруда. Вядома, ад таго, што знік у сучаснай крытычнай літаратуры тэрмін, сама палітычная лірыка існаваць не перастала: вершы адпаведнага зместу паяўляюцца на старонках газет, часопісаў і кніг увесь час. Аднак і думаць, што замоўчванне іх крытыкай зусім не адбілася на лёсе жанру, таксама няправільна: у нейкай меры адбілася, і, вядома, не лепшым чынам.

У творчасці Бураўкіна вершы палітычнага гучання займаюць даволі значнае месца, непараўнана большае, чым у каго б то ні было з яго паэтычных равеснікаў (Р. Барадулін, Я. Сіпакоў, В. Зуёнак, Р. Тармола, Д. Бічэль-Загнетава, А. Грачанікаў і інш.). Перачытваю такія рэчы, як «Сустрэча з Афрыкай», «Эмігранткі», «Бежанцы ў Хельсінкі», «Рукі фестываля», «Ідзе працэс», «Кампрамісы», «Памяці Пабла Нэруды», «Амерыка», «Калядны сэйл», «Блюз вячэрняга Гарлема», «Геаграфія па-амерыканску», і зноў пераконваюся: гэта не проста грамадзянская лірыка, а менавіта палітычная лірыка, народжаная актыўным перажываннем тых ці іншых падзей або фактаў міжнароднага палітычнага жыцця. Гэта падключэнне паэта-грамадзяніна, паэта-камуніста да той вялікай размовы, якую вядзе наша партыя і ўрад з цэлым светам, падключэнне да слова, якое нясе чалавецтву праўду Леніна і з пазіцый гэтае праўды атакоўвае подлы, нялюдскі свет капіталізму.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)