Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Каменданцкі час для ластавак
Каменданцкі час для ластавак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каменданцкі час для ластавак

Электронная книга - «Каменданцкі час для ластавак». Краткое содержание книги:

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці Каменданцкі час для ластавак, Імя Ценю - Святло і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 72
Перейти на страницу:

Сорак тысяч год існуе на Зямлі разумная раса, і ўсяго толькі дзве тысячы з іх людзі пакланяюцца міласэрнаму, “духоотворенному” богачалавеку! А астатнія трыццаць восем тысяч год у цэнтры магічнага мастацтва і рэлігіі стаялі жывёлы альбо напаўлюдзі-напаўзвяры, прычым не толькі таямнічы Сфінкс і Гор-Сокал, крылатае сонца, але і крыважэрны кракадзіл Себек, і чорны шакал Анубіс! А скокі Дургі [91] на чалавечых целах! А каралі з чарапоў на шыі чорнай Калі [92]! Чалавека спрадвеку прыцягвала зло: ад гэтага ёй, гісторыку, было нікуды не дзецца. Гартаючы маляўнічыя альбомы па старажытным мастацтве, якія ў вялікай колькасці з’явіліся зараз у крамах, Аля гадзінамі разглядвала жахлівых дэманаў на фрэсках Арканья і на карцінах Босха, страшэнныя выскалы пачвар, — а ім жа пакланяліся, як багам, прыносілі ў ахвяру найпрыгажэйшых дзяўчат! Але ўся “фішка” была ў тым, што асобныя з гэтых антыгон самі жадалі быць прынесенымі ў ахвяру і паміралі ў экстазе! А яна хіба далёка адышла ад іх? Па сутнасці, яе разумная свядомасць была толькі кропкай, вяршыняй піраміды, і толькі гэтая маленькая кропка ў ёй была адчынена ўзвышанаму і духоўнаму, — асновай піраміды былі трыццаць восем тысяч год язычніцтва, і ці варта было здзіўляцца таму, што каханы, якога яна абагаўляла, быў — з папраўкай на дробязнасць эпохі — няхай сабе не міфічным злодзеем, але, несумненна, з пароды каварных ракшазаў [93]? Так званыя “станоўчыя мужчыны” не закраналі Аліна сэрца ані трохі: побач з імі не чулася таго самага “званочка”, які прымушаў усю яе істоту ажно трымцець ад прадчування трагедыі. І чым лепей яна гэта разумела, тым больш бяссільнымі былі яе спробы пранікнуць у цёмнае дно піраміды з дапамогай логікі, — кволы прамень розуму, тонкі, быццам клінапісныя знакі шумераў, бясследна раставаў у змроку. Толькі з дапамогай сноў яна здолела б рассеяць гэты змрок, але якраз сны і палохалі яе, — у адрозненне ад прыцярушанай пылам паўсядзённасці, яны былі перапоўнены такім моцным і пранізлівым святлом, што яна асцерагалася, усведамляючы: канчаткова стаць відушчай там — значыць аслепнуць тут.

Аднойчы яна заснула вось так, апранутая, і раптам апынулася ў нейкім скамечаным і ліпкім, бы цукерачны фанцік, сне, дзе ўвесь іхні гурток — Чорны Лама, Айк, Натэлка, мясцовая паэтка Зінка і яна, Аля, — сядзелі, як звычайна, на падлозе ў аднапакаёвай “хрушчобе” Чорнага Ламы і займаліся медытацыяй, а потым раптоўна, як гэта здараецца ў снах, адбылася змена абстаноўкі: замест сцен у пузырыстых аранжавых шпалерах яна ўбачыла вакол сябе велічэзную каменную пляцоўку: на такіх пляцоўках у Тыбеце забіваюць ахвярных жывёл. Сярод манахаў “чорнай веры” і шаманаў існуе звычай качацца голымі па рэштках трупаў, імітуючы злучку звяроў. І яе неадольна цягне паспытаць гэтага кашчунства — рытуалу, які дазваляе атрымаць дар яснабачання і чараўніцтва. Дарэмна яе юны брат, складальнік гімнаў Вялікай Маці, просіць адмовіцца ад гэтага рашэння, — яна няўмольная! Вось ужо дудзяць у трубу з чалавечых касцей, да яе набліжаюцца жрацы, каб сарваць з яе адзенне і кінуць на акрываўленыя камяні, — бывай, мілы брат! Але ён, бязвусы юнак, амаль хлопчык, ламае сваю сітару [94], — што ж, ад гэтага часу і ён будзе пакланяцца лютай Дурзе, толькі б не развітвацца са сваёй любай сястрой у будучых жыццях... Яна глядзіць на сваё цела: яно вымазана крывёю... ўзнімае вочы: замест сонца ў небе вісіць барвовая пульсуючая сфера ў кароткіх нарастах-шчупальцах. Якраз такія ж усеяныя шыпамі панцыры Аля бачыла на палотнах Босха. Дэман выпраменьваў вібрацыі смерці; яна тое выдатна зразумела, калі прачнулася, як апрытомнела, — ад жаху сэрца выскоквала з грудзей. Можа, і на самай справе душа яе пакідала цела? Вось жа і кватэру Чорнага Ламы яна бачыла, быццам бы толькі што была там, і нават акрайчык шпалераў, які адклеіўся, быў на сваім месцы, нібыта распячатаны канверт адтуль.

вернуться

91

Дурга — “жахлівая”, жонка Шывы ў яе крыважэрнай іпастасі.

вернуться

92

Калі — “чорная” багіня, ў індуісцкай тантры ёй прыносіліся крывавыя ахвяры.

вернуться

93

Ракшазы — у вераваннях тыбетцаў: дэманы-пярэваратні, здольныя прымаць любое аблічча.

вернуться

94

Сітара — струнны музычны інструмент у Тыбеце.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)