Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 89
Перейти на страницу:

— Такі зяць — каштуе! Ягонае папраўляньне сьвету...

— На сродкі цесьця?

— Налівай сабе есьці. Капуста — у сінім гаршку, а бульбу падагрэеш. Кампот — у рондліку, — Кіра густоўна завязала шалік на шыі, апранулася. — Я пайшла.

— Да Ані, ці як яе зваць...

— Так, да Ані.

— Тады — шчасьлівай табе дарогі!

— Дзякую.

— А дзе маці?

— Ня ведаю.

— Чао!

Допыт у камісарыяце вызначылі Сьцяпану на пасьлязаўтра. У дзесяць.

"Маюць у міліцыі час, — ён, усё-ж, прыпаліў сабе бульбу. — 1м гэта што: яны-ж у фабрыцы злачынстваў. А я — іх заказчык, дарэчы, дробны. Але рытм работы й там, відаць, абавязвае. Сумленевіча ўжо занесьлі ў графік, на адпрацоўкі. Гатовенькі выраб зь яго накіруюць у суд, у гэты склад пакараньняў... А што будзе, калі ў камісарыяце возьмуць ды забракуюць мяне? Не, яны не адкінуць майго! Мая, Сумленевіча, у гэтым галава: за ўдарам удар..." — гарачая капуста апякла яму вусны.

Прагледзеў Сьцяпан — каторы раз! — справаздачу камісіі. Вось дакумант, які спатрэбіцца яму! На жаль, мала аднаго подпісу пад ім, Сумленевіча. Што й казаць: яго здурыў той член камісіі. Сьцяпан змарнаваў аказію — трэба было тады зьбегаць у кіёск i купіць яму даўгапіс, не адступіцца ад Віці, не адкладваць важную фармальнасьць. Памылка!

Ня ўсё страчанае?

Сьцяпан, паабедаўшы, наведаўся ў кватэру іншага члена камісіі; яго дачка, дзяўчынка, адказала яму, што маці пайшла ў краму, а бацькі, ад учора, няма дома. Запрапанавала яна Сьцяпану пасядзець, выпіць гарбаты... Расьсьмешаны яе кемнасьцю, ён падзякаваў ёй i хацеў даць малой падарунак (нічога, аднак, адпаведнага ня вышукаў у сваіх кішэнях).

Адрасу трэцяга члена камісіі Сьцяпан ня ведаў.

"Пасьля суду я звольнюся з працы ў каапэратыве, — вырашыў Сьцяпан. Стануць, вядома, упрошваць мяне; пане Сумленевіч i пане Сумленевіч! Я, скажу ім, зноўку прыдатны вам? А дзе вы былі, калі мне было цяжка, га? Калі пахла турмою? Не спадзяваўся я па вас такой палахлівасьці; ня ціхіх спачуваньняў, але публічнай падтрымкі... А вы што зрабілі? Чакалі, хто — каго? Эт, нічога з такімі, як вы, нельга дабіцца, не жывеце вы, а ўсё рыхтуецеся жыць! На гэтым прамарнуеце свае гады, задумайцеся вы над тым, што я гавару вам, i пабойцеся кожны самога сябе! Усё больш людзей, усё менш людзкасьці..."

Мучыла яго смага, пульсавала ў скронях кроў i балелі яму валасы, усё роўна што пасьля п'янкі. Сьцяпан убачыў кіёск зь півам, замкнёны. Каля яго, быццам спарахнел^і вулей, трывала пустая бочка. Дзеці гулялі там у схованкі. Спыніўся перад піўнушкай пажылы чыгуначнік, на ровары, пастаяў, раскірачыўшыся, пачухаўся пад шапкай i разьлезла паехаў далей, нясьпешна абмінаючы каўдобіны.

У бары "Пад селядцом" прадавалі мінэральную ваду "Крынка".

Сьцяпан папрасіў дзьве бутэлькі мінэралкі. Бармэнка курыла й, адначасова, накладвала ў місачкі гатаваную па-брэтонску фасолю, якой закусвалі падпітыя тыпы ў камбінэзонах; пра штосьці спрачаліся яны паміж сабою. Двух зь іх счапілася біцца; перакулілі крэсла з жалезных прутоў, пакаціліся на падлогу. !х сябры, пасьмяяўшыся, узяліся разбараняць — ня ў жарты палілася кроў. Убег з вуліцы міліцыянт і, вытузнуўшы, быццам сьмешную шаблю, гумовую палку, гакнуў ёю па выпучаным азадку якраз таго з буяноў, які, абліты юшкаю з носа, харкацеў, прыціснуты да зямлі здаравейшым. — Халерны Піндаль штодзень так, сказала бармэнка й зірнула на Сумленевіча, як на таго навічка, якому наіўна захацелася мець сабе жонку. Сьцяпан расплаціўся.

Круціла яму ў калене. (Нядобра ступіў ён нагою, калі ўносілі труну на могілкі; у пухкую нару крата, і цэлы ўспацеў ад страху, каб не паваліцца... )

Сеў Сьцяпан на змуршэлы падмурак, парослы зельлем, і асьцярожна націраў балючае месца. Вывіх не адразу адлягае, трэба мачыць у гарачай вадзе й расьцягваць вузлы... "Шкада, што па хаце, у якой я нарадзіўся й рос, не засталося й сьледу. Заначаваў-бы я ў ёй, памыў-бы падлогу, дзьверы. Жылося-б мне па-свойму..."

Чым больш раздумваў Сьцяпан над тым, як паводзіць сябе ў міліцыі, тым выразьней адчуваў у сабе ўсю несур'ёзнасьць створанага ім становішча. Справа ня ў веры ў справядлівасьць задуманага, бо яна ў ім заставалася непахіснутай, але ў сродках ажыцьцяўленьня намеранага. Дакладней кажучы, у іх недастатковасьці, каб не сказаць, у дробязнасьці ўчыненага ў параўнаньні з жаданым зьдзяйсьненьнем. Вымовы, якіх наслухаўся ён ад Кіры й ад цесьця, прыводзілі яго да дапушчэньня, што сапраўды рызыкуе асьмяшэньнем сваёй асобы! Давёўшы сябе да крайняй раздражненасьці, Сумленевіч зь неспакоем думаў ня столькі пра допыт, колькі пра ягоныя наступствы.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)