Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Выспы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выспы

Электронная книга - «Выспы». Краткое содержание книги:

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага. 
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 103
Перейти на страницу:

Вёска, у адрозненне ад горада, – найперш уладанне прыроднай стыхіі. А яшчэ — стыхіі прадвызначанасці лёсу, у якім кошт жыцця часта вызначаецца не гэтак ступенню падрыхтаванасці да яго неспадзевак, як збегам абставін. Але ці пакінутаму сам-насам знябожанымі пякельнаю працаю бацькамі дзіцяці пра тое думаць? Тым больш што ў забытым Богам куце кшталту Міжрэчча небяспека спакушала дзіця паўсюль. Улетку – шатамі дрэваў, на якія так лёгка ўскараскацца па шурпатым камлі ды гэтак жа цяжка спусціцца зноў на дол, не паламаўшы нагі ці не скруціўшы шыі. На пачатку зімы – крохкім лёдам на ставе, што так і кліча пакоўзацца ў вольны ад вучобы час. Увесну – стромымі, спярэшчанымі галоўкамі красак берагамі ракі, аблямаванай такімі слізкімі пасля крыгаходу берагамі, што і не заўважыш, як апынешся неўпрыцям у ледзяной вадзе.

Мы бавіліся ў хмызе на беразе раз’юшанай (паводка была ў самым разгары) ракі, спаборнічаючы, хто больш знойдзе па купах пралесак, як раптам заўважылі: аднаго з нас не стае. Штосьці плёснулася ў заточцы пры беразе, мы азірнуліся і дружна знерухомелі ад сполаху: сястра Ірка ляжала дагары ў вадзе за паўметра ад берага, абгорнутая з усіх бакоў, бы выратавальным колам, пухірамі балоневай куртачкі, мерна гайдалася на хвалях. Не памятаю, хто першы апрытомнеў ад здранцвення, толькі сястру мы неяк далі рады выцягнуць з вады, падаўшы ёй камель арэшыны. Бацька з гадзіну ганяў яе пасля дзеля сугрэву з дубцом у руцэ вакол хаты, і ўсё, на шчасце, абышлося…

Словам, мы гулялі, а калі гулі ў звыклым пейзажы нам надакучвалі, выпраўляліся ў мясціны прылеглыя: вудзіць акунёў ды лавіць ракаў да будынка млына (раней – кардоннай фабрыкі) ва Устшэжы, ці на руіны Прудніцкага гарадзішча 12 стагоддзя з каменным крыжам ля ўзножжа, ці на Дзвіну з яе пясчанымі выспачкамі ўсцяж лодачнай пераправы на латвійскі бераг і выглядам на пасечаную снарадамі ды кулямі ў час вайны вежу драўлянай капліцы са звонам-падарункам Пілсудскага і нязменна зачыненымі (ішлі атэістычныя 60-я) на вялізны замок дзвярыма. Месцаў для пазбыцця неўтаймоўнай дзіцячай энергіі не толькі ў Міжрэччы, але і ў яго ваколіцах хапала з каптуром. Як, між іншым, і працы па гаспадарцы. Нявінныя дзіцячыя недахопы накшталт жадання ўнікнуць раз і назаўсёды вызначаных старэйшымі працоўных абавязкаў у вёсцы не ўхваляліся.

*

Імпэт да руйнавання помнікаў старасветчыны ў мірны час не прыходзіць знянацку. Ён узнікае спакваля на грунце аслаблення імунітэту да дзікунства, грамадскай абыякавасці, культывавання адстароненасці ад прадмета руйнавання, то бок адсутнасці належнай асветніцкай працы. Як ні дзіўна, але ні разу за чатыры гады навучання ў мясцовай пачатковай школе і пазней, падчас вучобы ў дзесяцігодцы, мы не чулі ад нашых цудоўных настаўнікаў ні намёку на экскурс у гісторыю сядзібы. Ці не таму і здарылася, што, калі грымнуў першы гром нялюдскіх пераменаў, усе мы, сорак жыхароў Міжрэчча, аказаліся да яго не гатовымі.

Па сёння помніцца, як, прачнуўшыся аднойчы ўлетку, пачуў звон пілаў. Пілавалі побач з пакоямі– на «падушкі» для калгасных рэдаляў — таўшчэзныя таполі. Такія старыя, што камлі іх аказаліся зусім непрыдатнымі для цяслярскіх прац з-за вялізных, выедзеных часам ды шкоднікамі-вусенямі дуплаў. Ды, нягледзячы на нашы нясмелыя (ах, гэтая заходніцкая далікатнасць) пратэсты, пошукі драўлянага «залатога руна» на міжрэчанскіх абсягах былі прадоўжаны, цяпер ужо сярод рэдкіх, ацалелых ад старой алеі дубоў. Сігнал да ўсёдазволенасці дзеянняў быў дадзены рашуча і нядвухсэнсоўна.

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 103
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)