Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Выбранае
Выбранае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбранае

Электронная книга - «Выбранае». Краткое содержание книги:

У кнігу Выбранае Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі, увайшлі вершы і паэмы з папярэдніх яго паэтычных зборнікаў, а таксама фантастычная аповесць Вежа.
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 109
Перейти на страницу:
Знаў ты тое, што прыйдзе яна, загадае: — У пекла!
Горад! Ідал мой! Сфінкс! У якіх пірамідах яе ты ад іншых хаваў?
Ніспаслаў яе помсціць? Што ж, каці свае вуліцы глуха, зледзянелым асфальтам пад нагамі ў мяне халадзей, падстаўляй сваё вуха каменнае, радасна слухай святкаванне надзеі — і роспач: не стала надзей.
Рукі так вырываюць!.. Я кожнай збалелай гадзінай, што прайшла без яе — катавамы мільёны разоў!
...За наіўнасць караюць, пасылаючы любых, адзіных, да цяжарных распусніц падобных і да абразоў.
Дзе ты ўзяў яе, горад?!
Нібыта ваўчо маладое, ты мяне прыручаў, прывучаў да бетону і шкла. Я цябе зненавідзеў!
Каб потым успомніць пра тое, што на месцы тваім шарачковая вёска была.
Чуўся рокат мне твой: "Упрагайся... За працу бярыся..." Я ўзіраўся ў цябе. Абжываў, як расхрыстаны дом. I ў натоўпах тваіх я знаёмыя ўбачыў абрысы... Ты з-пад маскі каменнай смаргонскім глядзеў мужыком.
Прыручыў ты ваўчо. I вучыў мяне жыць непадробна.
А каб я усвядоміў, якія плаціць мне даўгі, ты ў настаўнікі мне крэўных сейбітаў даў, хлебаробаў, што пайшлі ад зямлі малатарні каваць і плугі.
Даў таварышаў — тых, што праносяць штандарамі словы, не ламаючы строй свой у шэсці грымотных гадоў, дзе ламаюцца звычкі, ламаецца голас вясковы: як метро — прабіваецца ў голасе гул гарадоў.
I рассыпаўся ў прах слуп агню, што вірыў паміж намі... Мы сустрэліся нанава: так сустракаюцца бацька і сын. Ты мяне абдымаў — змазалелымі ў працы — мастамі, і дымамі заводаў расчэсваў мае валасы.
А каханую, тую, якая здавалася карай, у абдымках якой навальнічная цемра гула — ты суцішыў, суняў...
Мне не звыкнуцца з гэтай ахвярай! Я хачу, каб яна была той жа, якою была!
Мне не трэба інакшай: не выжыць мне ў гэткім расстанні...
На смяротных, гаротных, слабых нас — з нябёс для чаго пасылаецца лёсам пагібель такога кахання і навошта жыве ў нас нясцерпная прага яго?!
Горад! Бацька мой хросны!.. Я сын твой. Я жылка жывая, што адчайна пульсуе на скроні каменнай тваёй. Мне зямля твая, горад — атрутная, злая, чужая — стала роднай зямлёй.
Скрозь бетон і асфальт я ўрастаю ў яе каранямі. На атрутнай зямлі не пускае ніхто карані. Я ўзіраюся ў далеч: што там, за наступнымі днямі?.. Дні заліты тваімі агнямі... I слепяць агні.
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 109
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)