Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Мэфіста. Раман аб адной кар'еры
Мэфіста. Раман аб адной кар'еры - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Электронная книга - «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры». Краткое содержание книги:

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 126
Перейти на страницу:

На другі дзень Гёфгена выклікалі да Прафесара. Вялікі чалавек паглядзеў на яго блізка пасаджанымі, задуменнымі, вельмі вострымі вачыма; пацмокаў языком і, заклаўшы рукі за спіну, пачаў хадзіць па пакоі; потым выдаў некалькі рыпучых гукаў, нешта накшталт:

— Угу, ага, ну, вось які ён гэты Гёфген... — і, схіліўшы галаву, стоячы ў напалеонаўскай позе каля пісьмовага стала, закончыў: — У вас ёсць сябры, гер Гёфген. Некалькі чалавек, якія нешта кемяць у тэатры, звярнулі маю ўвагу на вас. Мардэр, напрыклад... — Тут ён коратка, рыпуча засмяяўся. — Так, Мардэр, — паўтарыў ён ужо сур'ёзна і, паважліва падняўшы бровы, дадаў: — Ваш цесць, тайны радца, таксама гаварыў мне пра вас, калі я нядаўна сустрэў яго ў міністра культуры. І яшчэ Дора Марцін...

І Прафесар на некалькі хвілін замоўк, толькі зрэдзь парушаючы цішыню дзіўнымі гукамі. Гёфген то бялеў, то чырванеў, усмешка крывіла губы. Задумлівы, халодны, як бы з нянавісцю, пранізлівы позірк мясістага каржакаватага мужчыны цяжка было выносіць. Гендрык раптам зразумеў, чаму Прафесара празвалі "магам": менавіта за гэты моцны, пранізлівы позірк.

Нарэшце Гёфген перапыніў пакутлівы маўклівы экзамен, пявуча, лісліва сказаўшы:

— У жыцці я непрыкметны, гер Прафесар. Затое на сцэне...

Ён выпрастаўся на ўвесь рост, нечакана раскінуў рукі, у голасе загучаў метал:

— На сцэне я магу быць забаўным. — Да гэтых слоў ён дадаў сцярвозную ўсмешку. І не без урачыстасці сказаў: — Гэтую маю здольнасць да пераўвасаблення аднаго разу вельмі міла ахарактарызаваў мой цесць.

Пры ўпамінанні старога Брукнера бровы ў Прафесара шаноўна падняліся. Але голас гучаў холадна, калі праз некалькі секундаў спаважнага маўчання ён сказаў:

— Ну што ж, можна разок і рызыкнyць.

Гёфген радасна ўскочыў. Прафесар зрабіў ацверажальны рух рукой.

— Не чакайце лішне многага, — сказаў ён сур'ёзна і глянуў на яго выпрабавальна і гэтак жа холадна. — Я вам прапаную не дyжа што. У ролі, якую вы тут сыгралі, вы не здаліся мне забаўным. Хутчэй даволі нікчэмным.

Гендрык уздрыгнуў. Прафесар ласкава яму ўсміхнуўся.

— Даволі-такі нікчэмным, — паўтарыў ён бязлітасна. — Але гэта нічога. Можна яшчэ паспрабаваць. А што да ганарару...

Тут усмешка Прафесара стала амаль як y шэльмы, і ён зноў зацмокаў языком.

— Мабыць, у Гамбургу вы прывыклі да адносна прыстойнага заробку. А ў нас на першым часе давядзецца абыходзіцца меншым. Вы вельмі распешчаны?

Прафесар спытаўся пра гэта так, быццам ім кіравала чыста тэарэтычная цікаўнасць. Гендрык паспяшаўся запэўніць:

— Грошы мяне абсалютна не цікавяць. Праўда, зусім не цікавяць, — паўтарыў ён вельмі праўдападобным тонам, бо заўважыў, што Прафесар скруціў скептычную грымасу. — Я зусім не раздураны. Мне трэба няшмат — свежая кашуля ды флакон адэкалону на тумбачцы.

Прафесар яшчэ раз засмяяўся.

— Дэталі абмяркуеце з Кацам. Я яму ўсё скажу. — І аўдыенцыя закончылася, Гендрыка адпусцілі кіўком рукі.

— Калі ласка, кланяйцеся ад мяне вашаму цесцю, — сказаў Прафесар, зноў заклаўшы рукі за спіну, каржакаваты, шчыльны, і напалеонаўскім крокам пайшоў па тоўстым кабінетным дыване.

Гер Кац быў за генеральнага сакратара ў Прафесара. Ён вёў справы і фінансы маэстра, засвоіў такі самы рыпучы голас, гэтак сама ж прыцмокваў языком. Перагаворы паміж ім і акторам Гёфгенам адбыліся таго ж дня. Гендрык цалкам прыняў умовы дагавору, пра якія дырэктар Шміц не адважыўся б нават заікнуцца. Умовы былі самыя жахлівыя: семсот марак месячна за мінусам падаткy. Прычым ніякіх роляў не гарантавалася. І ён гэта стрываў? Так, калі ж так трэба, раз ён хоча ў Берлін, а ў Берліне ён нікому не вядомы. Зноў усё спачатку! Гэта нялёгка, але трэба, кyды ж ты дзенешся. Ідзі на ахвяры, калі хочаш славы.

Гендрык паслаў Доры Марцін вялізны букет чайных ружаў. Да прыгожых кветак ён прыклаў паперку, на якой буйнымі каравымі літарамі напісаў толькі адно слова: "Дзякую". А дырэктарам Шміцу і Кроге паслаў ліст. Коратка і суха ставіў іх да ведаму, што, будучы дужа многім абавязаным ім абодвум, на жаль, не можа ўзнавіць кантракт з Мастацкім тэатрам, бо Прафесар запрасіў яго на бліскучых умовах. Кладyчы ліст у канверт, ён на некалькі імгненняў уявіў сабе ўражаныя твары ў гамбургскім тэатры. Пры думцы пра заліты слязьмі твар фраў фон Гэрцфэльд ён захіхікаў. І вельмі развяселены паехаў у тэатр.

Ён далажыў пра сябе ў грымёрнай Доры Марцін, але пакаёўка намякнула яму, што актрыса якраз прымае Прафесара.

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 126
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)