Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Праклятая любоў». Краткое содержание книги:

Яну Кулешу, герою повести «Проклятая любовь», шел шестой десяток, когда он полюбил Галину Русакевич, которая вернулась с Севера, туда когда-то выслали ее семью. Это чувство заставило Яна оглянуться на прожитые годы, задуматься о жизни, о человеческом счастье, о судьбе своего поколения на родной земле.
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64
Перейти на страницу:

— Жывы чалавек пра жывое думае, — абазваўся Іван. — Усё ж утаптала яго Мар’я, хоць і цягавіты ён чалавек.

— На кожнага, Іван, ёсць свая Мар’я. А ўтаптала жыццё, яно ўсіх нас утопча. Толькі крыху раней ці пазней. Адвязі ты мяне, Іван, дадому, прылегчы мне нешта хочацца, — папрасіў Мяцельскі шафёра і ўжо маўчаў усю дарогу, толькі думаў пра сваё і ківаў галавой.

18

Той белы туман, які раптоўна абрынуўся на Яна на полі, не разганяўся ветрам, не расплываўся. Ян ляжаў нібы на дне, а туман, як вада, плыў над ім, па ягоным твары. Ян нічога не мог угледзець скрозь ягоную густую плынь. Першым жаданнем было ўсхапіцца на ногі, каб падняцца над гэтым туманам, каб вырвацца з гэтай белай імглы. Але Яна асцярожна прытрымалі за плечы жаночыя рукі, не далі ўстаць.

— Ляжыце, ляжыце, вам пакуль што рана ўставаць.

Голас зусім незнаёмы. I пахі таксама. Не полем пахне.

— Дзе я?

— У бальніцы.

— Што са мною?

— Мабыць, у вас забалела галава.

— Сястра! Я нічога не бачу. У мяне ў вачах толькі белы туман!

Ян зразумеў, што гэты туман над ім назаўсёды. Ён аслеп.

— Я аслеп! — паўтарыў ён у роспачы сваю здагадку.

— Не, не бойцеся. Гэта пройдзе. Доктар гаворыць, што гэта пройдзе!

Сястра гаварыла завучаныя словы, а Кулеш зноў раптоўна адчуў, як усяму яму стала горача, як апускаецца ён некуды ўніз, ніжэй за туман. Слых яго ўлавіў, як затупалі абцасіці медсястры, як яна некага ўстрывожана клікала… А потым ён убачыў сонечны дзень.

* * *

Гэткія дні бываюць у канцы жніўня і на пачатку верасня. Ужо пуста ў палях, і нечым не летнім, нейкім журботным восеньскім напамінкам ляжаць прыбраныя палі. Але яшчэ многа залёнага лісця, сонца, цяпла, і яно такое шчодрае, што верыцца ў працяг лета.

Павел усё ж прымусіў, угаварыў яго пайсці на паляванне на качак. I ён згадзіўся, выбраў вераснёўскі пагодны адвячорак, дастаў старую аднаствольную куркоўку, знайшоў чатыры патроны да яе і павёў сына да рэчкі, на старыцы.

Павел ідзе побач, худы, да грудзей толькі бацьку. I вочы яго косяцца на стрэльбу. Яму хочацца пранесці яе, і Кулеш здымае з пляча, перадае сыну стрэльбу. Яна ледзь не дастае прыкладам да зямлі, але Павел рады.

Канчаецца палявая дарога, ад нізіны, з поплаву павявае пахам травы, нагрэтых на сонцы лазовых кустоў, аеру. Сын прыадстаў крыху, ідзе справа збоку. Кулеш адчувае, што пачынае хвалявацца, што і яго самога міжволі забірае паляўнічы азарт, хоць ён і ведае, што качкі павінны ўжо зляцець з тых мясцін, дзе вывеліся, на вялікую ваду, на азёры. I тым не меней ён аж скаланаецца ўвесь, калі з крыкам падхопліваецца на крыло, імклівым зігзагам узвіваецца ўгору з куп’я бакас. Стрэліць, вядома, не ўспявае і чуе, як сын шэпча: «Страляй! Страляй!»

Акрамя бакаса, больш ні на што ім не пашанцавала, і сын засмучаны, хаця Кулеш даў яму два разы стрэліць. Цяпер у Паўла пабольвае ад прыклада плячук, гудзе ў вушах. Ён радасны, што не прамазаў, трапіў у лапуховы ліст, і ад таго асталіся толькі дробныя кавалачкі. Усё ж не хапае сапраўднае дзікае качкі, па якой бы яны стралялі.

I ў гэты час ад алешніку роўна, не хаваючыся, ляцяць дзве птушкі. Ляцяць крыху далекавата, упэўнена і спакойна. Кулеш ускідае стрэльбу, страляе і бачыць, як адна з птушак камячком падае ў траву.

Сын не спускае позірку з таго месца, куды ўпала птушка, бяжыць, абганяе Куляша.

Дзікі голуб, горлінка, нават не ўцякае ад іх, сядзіць, прыпаўшы на перабітае крыло, і круглае яго вока здзіўлена і балюча глядзіць на людзей.

— Горлінка, — гаворыць Кулеш і адчувае, як прыкра самому, што не стрымаўся, што страляў. Навошта ім гэтая прыгожая лясная птушка. Галубы гэтыя любяць сядзець на вяршынях дрэў на ўсходзе і на захадзе сонца. Стройныя, быццам вытачаныя, нерухомыя.

Кулеш нагінаецца, бярэ ў рукі птушку. Крыло само цэлае, але шрацінка папала ў цела пад ім, і таму крылом птушка не можа варухнуць. На зямлі яна прападзе.

— А мы забяром яе дадому! Хай жыве ў нас!

Павел па-дзіцячаму рады, што ў яго будзе жывая цацка, свой дзікі голуб.

Дадому ён бяжыць амаль што подбегам перад бацькам, задаволены і шчаслівы, што ёсць здабыча.

Кулеш скіроўвае на агароды, каб зайсці на двор непрыкметна для людзей.

Чамусьці гэты выпадак, гэты паход з сынам успомніўся Куляшу зараз. Можа, і не было ў іх больш магчымасці пабыць вось так разам. Пахадзіць па траве на аселіцы, адпачываць пад лазовым кустом. Увесь час Кулеш быў на рабоце. МТС брала сваё, жыць даводзілася не дома, і Павел вырас сам па сабе, вывучыўся, стаў вялікім чалавекам, цяпер зрэдку яго ў госці прывозіць шафёр. Цяпер у сына з бацькам ужо няма часу. Прыедзе на ноч, пераначуе, па чарцы вып’юць, а назаўтра назад у горад.

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)