Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Марыянеткі і лялькаводы [calibre 0.9.26]
Марыянеткі і лялькаводы [calibre 0.9.26] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Марыянеткі і лялькаводы [calibre 0.9.26]

Электронная книга - «Марыянеткі і лялькаводы [calibre 0.9.26]». Краткое содержание книги:

Раман апавядае пра закуліснае жыццё драмтэатра “Кіцеж”, якое выходзіць з-за межаў тэатра на прастору сучаснага мегаполіса. У сатырычнай форме паказваецца жыццё маладога акцёра, які робіцца марыянеткай уласных страсцей і нерэалізаваных творчых амбіцый.
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 101
Перейти на страницу:

І тут усе астатнія ўбачылі, як хлопец ударыў яго на апярэджанне — у шыю, маланкавым тычком рукі. Удар быў нанесены фалангамі пальцаў, пад кадык. Таўстун усхліпнуў, схапіўся за горла і марудна асеў на зямлю. Праціўнік піхнуў яго нагой, і трыбухаты заваліўся дагары: з барвяна-чорным тварам, з вылупленымі вачыма…

— Ды што ж гэта! Нашых б’юць, братаны! — прарэзаў цішыню вокліч Сыча.

Гэта абудзіла астатніх, і яны рынуліся на падмогу спляжанаму таварышу.

Дзяўчына зажмурыла вочы ад страху, а яе выратавальнік выступіў наперад і, калі першыя двое — Макарон з Джэксанам — наблізіліся да яго, выхапіў са скураной сумкі нейкую змеепадобную прыладу, узмахнуў ёй у паветры і выцяў нападнікаў па каленях. Ускрыкнуўшы ад рэзкага болю, абодва паваліліся як падсечаныя. Макарон паспрабаваў падняцца, але тут жа войкнуў і лёг, бо хлопец хвастануў яго сваёй зброяй (гэта былі нунчакі) па тыльным каленным згібе.

— Ляжаць, сапляк! — Ён паставіў на Макаронаву спіну чаравік і новым узмахам зброі, для постраху, збіў з яго шапку. — Ляжаць, а то зубы павыбіваю.

Макарон распластаўся па доле, ганебна ўткнуўшы твар у снег.

Джэксан жа праявіў больш розуму і, як атрымаў першы ўдар па каленях, то ўпаў і не варушыўся.

На астатніх хаўруснікаў нунчакі падзейнічалі застрашлівым, гіпнатычным чынам. Яны так і замерлі ў трох метрах ад хлопца, які раз-пораз вырабляў сваёй зброяй мудрагелістыя кругі і, спыняючы, заціскаў пад пахай.

У Сыча была ў руцэ пустая бутэлька, якую ён быў схапіў для нападу, але зараз не ведаў, адкінуць яе ці трымаць далей.

— Яшчэ ёсць пытанні? — пераможна звярнуўся да бузацёраў хлопец. — Чаго замаркоціліся? — І весела кінуў: — Вось ты, у чырвонай шапцы, хадзі сюды. — Ён указаў складзенымі нунчакамі на Сыча.

— Я-я? — заікастым голасам прамямліў той.

— Ты-ты, блазнюк, — пацвердзіў хлопец. — Падыдзі да мяне.

Сыч, пазіраючы як трус на ўдава, нерашуча патупаў да хлопца. У руцэ ён па-ранейшаму недарэчна трымаў пустую бутэльку.

— Слухай, байструк, уважліва. Я сёння добры, і таму вам пашанцавала. Але зрабіце так, каб я вас ніколі не бачыў у гэтым двары. А я тут хаджу штодня. Зразумеў?

— Зразумеў, — пакорліва адказаў колісь адважны Сыч.

— Дык дзейнічай.

Сыч павярнуўся і хацеў ісці.

— Стой! — аклікнуў яго хлопец. — А пра героя свайго забыліся? — Ён паказаў нунчакамі на Фядула, які хоць крыху і акрыяў, але бязмоўна сядзеў на снезе і трымаўся за горла; Макарон з Джэксанам ужо дапаўзлі на карачках да лаўкі.

Сыч нехаця падышоў да Фядула, сагнуўся і штосьці шэптам спытаў.

— Ідзі ты ў балота! — злосна гыркнуў на яго таўстун.

Хлопец з нунчакамі тым часам павярнуўся да дзяўчыны, пра якую ўсе на некаторы час забыліся.

— Ты тутэйшая? — спытаўся ён памякчэлым голасам.

— Не, я ад сяброўкі ішла… Я з цэнтра.

— То давай давяду да прыпынку, — прапанаваў хлопец.

Дзяўчына згадзілася, узяла яго пад руку, і яны горда рушыліся з поля бітвы.

Праціўнікі з баязлівай нянавісцю глядзелі ім услед.

Бабулькі, кабеты і паасобныя дзеці, што сталіся мімавольнымі сведкамі вышэйапісанай сцэны, атрымалі небывалую асалоду.

— Правучылі нарэшце падонкаў… Знайшлася і на Мамая сякера… Цяпер будуць знаць… Трэ было яшчэ ўсыпаць мардатаму… Я б іх зусім пастраляла… — шалахцелі над снежнымі гурбамі радасныя галасы.

21

— Цябе як зваць? — спытаўся хлопец, калі яны завярнулі за рог дома.

— Света. А цябе?

— Сяргеем.

З хвіліну, пакуль спускаліся з пагорка па замеценых снегам сходах, яны памаўчалі.

— Ты пару тыдняў пастарайся сюды не хадзіць, — сказаў Сяргей, — каб яны на цябе забыліся.

— А я ўсё адно тут рэдка бываю. — Дзяўчына, ідучы поруч, краем вока прыглядалася да новага знаёмца. Гэта ёй не вельмі ўдавалася, павярнуцца ж і разглядаць хлопца пільней было няёмка.

— З гэтымі паршыўцамі толькі дубцом размаўляць можна. Іначай не разумеюць… Нічога, калі я закуру? — Ён спыніўся і запусціў руку пад зімовы плашч.

— Нічога, — усміхнулася Света.

Хлопец дастаў з унутранай кішэні пачак “Космасу”, падпаліў і вярнуў цыгарэты ў кішэнь. За гэты час дзяўчына нарэшце разгледзела свайго спадарожніка: някідкі, худы, але валявы твар; з пад шапкі высоўвалася светлая чупрына; апрануты ў сціплы шэры плашч, такога ж колеру штаны і карычневыя чаравікі. Нічога асаблівага. Толькі позірк, які Сяргей пару разоў кінуў на яе спадылба, быў надзвычай выразны — жартаўліва-сур’ёзны, праніклівы. Нібы іранізаваў гэты позірк і з яе, і з сябе, і з усяго свету.

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)