Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Забытая Першая сусветная вайна
Забытая Першая сусветная вайна - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забытая Першая сусветная вайна

Электронная книга - «Забытая Першая сусветная вайна». Краткое содержание книги:

Забытая Першая сусветная вайна
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 107
Перейти на страницу:

З красавіка 1916 года газавыя атакі ўвайшлі ў спіс будзёных баявых дзеянняў. Напружанне паміж варожымі бакамі ўзрастала. 2 ліпеня 1916 года за паўтары гадзіны нямецкай атакі газ пранік больш чым на 20 кіламетраў у бок Маладзечна і нанёс вялікі ўрон расійскім вайскам. Было атручана 40 афіцэраў і 2076 салдат 64-й і 84-й пяхотных дывізій. Немцы ішлі ў атаку ў процівагазах з вінтоўкай у адной руцэ і з дубінай з паўтыканымі цвікамі, каб дабіваць напаўзадушаных — у другой. Але гэтая атака была адбіта.

У ноч на 2 жніўня немцы восем разоў з паўгадзіннымі прамежкамі выпускалі газ на пазіцыі Каўказскай грэнадзёрскай дывізіі ля чыгункі ў Смаргоні. Было атручана каля 3000 салдат і афіцэраў, але нямецкая атака была адбіта і там.

На працягу чэрвеня 1916 года сапёры 52-га сапёрнага батальёна 26-га армейскага корпуса капалі тунэль у тыл да немцаў — да вышыні 72,9 на ўскраіне Смаргоні, дзе размяшчалася нямецкая батарэя. У дзень штурму закладзены пад зямлю дынаміт быў разарваны, 225-ы Акерманскі і 258-ы Кішынёўскі палкі ўзялі вышыню штурмам.

А 6 верасня 1916 года ля той жа вышыні ўпершыню за час вайны расійскія войскі ўжылі газ. Савецкія гісторыкі заўжды хавалі гэты факт, спрабуючы запэўніць грамадскасць, што газ ужывалі толькі немцы.

На германскія акопы за 15 хвілін атакі было выпушчана 13 тон хлору. Зрэшты, немцы былі да такой атакі падрыхтаваны — кожны з іх меў працівагазныя маскі.

Смаргонскія пазіцыі былі вельмі цяжкімі для абароны. Нездарма сярод расійскіх салдат гуляла прымаўка «Хто пад Смаргонню не бываў, той вайны не спазнаў[3]». Ну а сам горад быў цалкам разбураны артылерыяй, парыты акопамі і траншэямі. Газета «Ніва» № 25 за 1916 год называла Смаргонь «мёртвым горадам».

25 верасня 1916 года ў 20 кіламетрах на поўдзень ад Смаргоні, ля Крэва гэраічна загінуў экіпаж паветранага карабля-бамбардзіроўшчыка «Ілля Мурамец» № 16 пад кіраўніцтвам паручніка Макшэева з 3-га атрада Эскадры паветраных караблёў. У момант бамбардзіроўкі штаба 89-й германскай запасной дывізіі карабель атакавалі чатыры нямецкія знішчальнікі. Завязаўся бой. Тры з іх былі збіты, але загінуў і экіпаж расійскага карабля. Авіятараў, георгіеўскіх кавалераў, паручнікаў Макшэева, Карпава, Гаібава і Рахміна, немцы пахавалі з пашанай, як невядомых герояў, на вайсковых могілках ля вёскі Баруны. Зараз на месцы гібелі экіпажа ўсталявана мемарыяльная дошка.

Супер-самалёт «Ілля Мурамец» быў самым цяжкім і вялікім з усіх тагачасных самалётаў. Лічылася, што збіць яго вельмі складана. І на самой справе, іх было пабудавана толькі 60 адзінак, але за час Першай сусветнай было збіта толькі тры з іх, прычым толькі апарат паручніка Макшэева быў знішчаны падчас паветранага бою, астанія два — зенітным агнём з зямлі.

«Ілля Мурамец» стаў першым у свеце пасажырскім самалётам. Ён упершыню ў гісторыі авіяцыі быў абсталяваны адасобленым ад кабіны камфартабельным салонам, спальнымі пакоямі і нават ваннай і прыбіральняй. На «Мурамцы» было ацяпленне (выхлапнымі газамі рухавікоў) і электрычнае асвятленне. Па бартах знаходзіліся выхады на кансолі ніжняга крыла.

Пабудова першай машыны была скончана ў кастрычніку 1913 года. Пасля выпрабаванняў на ёй рабіліся паказальныя палёты і ўсталёўваліся рэкорды, у прыватнасці, рэкорд грузапад’ёмнасці. Вясной 1914 года першага «Іллю Мурамца» пераабсталявалі ў гідраплан з больш магутнымі рухавікамі. У гэтай мадыфікацыі ён быў перададзены марскому ведамству і да 1917 года заставаўся самым буйным гідрапланам.

На жаль, пазіцыйнай вайна пад Смаргонню не давала перавагі ні аднаму з бакоў. Але надышоў 1917 год. Лютаўская рэвалюцыя ўзрушыла войскі. Ля Смаргоні, у 5–10 км на ўсход, у Белай і Залессі, дзе размяшчаліся рэзервовыя часткі, адбываліся мітынгі і сходы. У чэрвені тут выступаў Керанскі, заклікаючы да наступлення. Аднак, баявы дух арміі быў зламаны беспаваротна. І нават псіхалагічная акцыя Керанскага — удзел жаночага «батальёна смерці» ў баях за Новаспаскі лес — цалкам правалілася. Жанчыны не ўзнялі дух салдат, а самі, ледзь патрапіўшы пад абстрэл немцаў, асалапелі і збянтэжыліся. Зрэшты, аб гэтым батальёне больш падрабязна пагаворым пазней.

вернуться

3

У арыгінале «Кто под Сморгонью не бывал, тот войны не видал».

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)