Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Прыгоды АРА у Беларусі
Прыгоды АРА у Беларусі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Прыгоды АРА у Беларусі

Электронная книга - «Прыгоды АРА у Беларусі». Краткое содержание книги:

АРА — Амерыканская адміністрацыя дапамогі (American Relief Administration, ARA) — недзяржаўная арганізацыя дапамогі ў зліквідаванні голаду 1919–1923 гадоў.
Жыхары Беларусі выказвалі АРА шматлікія падзякі. Камуністычныя ўлады чынілі перашкоды, замоўчвалі й хлусілі. Некаторыя мясцовыя супрацоўнікі АРА былі ўнесеныя ў чорныя сьпісы, абвінавачаныя ў шпіянажы й рэпрэсаваныя.
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 96
Перейти на страницу:

Аднак паколькі на мэце было атрыманьне амэрыканскай дапамогі, ідэальная частка на гэтым сканчалася й пачыналася больш рэалістычнае апісаньне ПТВ швейнікаў:

З 58 падлеткаў круглыя сіроты — 8 %, бяз бацькі — 43 %, бяз маці — 13 %, усяго сіротаў 64 %. Амаль усе мусяць харчавацца за свой мізэрны заробак (500 000 за месяц). Ня варта думаць, быццам астатнія 36 % добра харчуюцца, бо ў бальшыні ў сям’і 5–6 чалавек, зь якіх працуюць сама больш два. Натуральна, што ў такіх умовах дзеці вымушаныя часткова недаядаць, а часткова літаральна галадаць. Іхны крохкі дзіцячы арганізм разбураецца й лёгка паддаецца хваробе. У згаданай школе нярэдкія выпадкі, калі падлетак самлее ля сваёй кравецкай машынкі.

Аўтары ліста далей працягваюць апісаньне новага быту: вучні жывуць у брудных падвалах, пазбаўленых сьвятла, цяпла і ўтульнасьці, бракуе вопраткі й абутку. Пасьля пераходзяць да ўмоваў навучаньня «высокім дасягненьням цывілізацыі»:

Ня лепшыя справы з навучальнымі дапаможнікамі. Няма ані кніг, ані сшыткаў, ані прыстойных машынаў, ані варштатаў. Такая сытуацыя характэрная ня толькі для згаданых школаў, а для ўсіх бяз вынятку ПТВ.

Ліст сканчаўся просьбамі арганізаваць абеды для 430 чалавек, забясьпечыць навучэнцаў цёплай вопраткай, падручнікамі й абсталяваньнем. Подпісы былі засьведчаныя круглаю губэрскаю пячаткаю.

Айкер пераслаў зварот у Маскву й далучыў свае аргумэнты, але з Маскоўскай штаб-кватэры прыйшла адмова — пакуль усе дабрачынныя рэсурсы забірала Волга.

Публікацыя ў «Известиях Витебского губисполкома» ўвогуле ставіла пад сумнеў ранейшую тэлеграму Эйдука пра характар працы АРА ў Віцебску, быццам скіраванай вылучна на выданьне адрасных пасылак прыватным асобам. Высьветлілася, што ў дадатак да 18 343 адрасных пасылак было таксама разьмеркавана 1356 дабрачынных пасылак. Яшчэ ў траўні віцебская АРА атрымала груз дабрачыннай дапамогі з Чэхаславаччыны, ад фонду газэты «Prager Tagblatt». Айкер тады паведамляў у Маскву:

Адзін з атрымальнікаў нядаўна пацярпеў вялікія страты ад пажару й залежыць цяпер ад дабрачыннасьці. Трое іншых падзялілі адну пасылку, яны належаць да клясы інтэлігентных людзей, якія займаюць адказныя пасады на паўгалодным заробку. Дапамога таксама была выдадзеная мастаку, хвораму з-за нястачы ежы, мастацкія здольнасьці якога высока цэняць ягоныя калегі.

Лісты ўдзячнасьці ад мастака й іншых былі таксама адпраўленыя ў Прагу.

Амэрыканскія прадукты прывялі да значнага падзеньня коштаў на мясцовых рынках, і ад гэтага выйгралі ўсе пакупнікі, прызнавала газэта. З артыкула таксама вынікала, што віцебскай АРА ўдалося пераканаць сваё цэнтральнае кіраўніцтва ў неабходнасьці пашырыць мэдычную дапамогу для акругі:

За апошні тыдзень сярод дзіцячых дамоў і мэдустановаў разьмеркавана: 23 575 ярдаў простай і стэрылізаванай нітніцы, 5700 ярдаў паркалю, 900 ваўняных коўдраў, 5000 пакетаў першай дапамогі, 1234 прасьціны, 2724 бахматыя ручнікі й вялікая колькасьць іншага інвэнтару й мэдыкамэнтаў. Апроч таго, днямі атрыманая перасоўная дэзынфэкцыйная камэра.

У чэрвені, за месяц да ад’езду, Айкер сустракаўся з прафэсарамі віцебскіх інстытутаў, якія перадалі яму пэтыцыю аб дапамозе. Айкер вырашыў зьвярнуцца ў сваю альма-матэр — у Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Бэрклі. У суправаджальным лісьце ён пісаў:

Джэнтэльмэны, чые подпісы стаяць пад гэтым дакумэнтам, ёсьць годнымі рэпрэзэнтантамі тае моцна панішчанае й амаль зьніклае клясы інтэлігентных людзей, якія некалькі гадоў таму вучылі моладзь Расеі ў добра абсталяваных інстытутах. Цяпер жа, апроч таго, што іх менш, ім недастаткова плацяць і яны недастаткова ядуць, іхныя клясы й лябараторыі практычна без абсталяваньня. Прычына, дзеля якой іхная просьба перададзеная ў вашую ўстанову, — тая, што калі прафэсары змогуць атрымаць патрэбныя рэчы й такім чынам здолеюць лепш вучыць сваіх студэнтаў, — тыя, у сваю чаргу, зробяць найлепшыя высілкі дзеля вызваленьня Расеі са стану голаду.

Айкер накіраваў такі самы ліст ва ўнівэрсытэт Джонса Гопкінса ў Балтымары.

Празь некалькі месяцаў у віцебскую кантору АРА прыйшоў ліст, які пачынала цытата з Эвангельля:

Я быў галодны, і вы накармілі мяне, я прагнуў, і вы далі мне напіцца.

Да ліста была прыкладзеная кніга, якая расказвала пра заслугі аўтара, прафэсара Аляксея Сапунова, у дасьледаваньні гісторыі Віцебшчыны. Археограф, краязнавец, заснавальнік царкоўна-археалягічнага музэю, былы дэпутат Дзяржаўнай думы й стацкі саветнік пісаў:

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 96
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)