Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая [Раман-фэнтэзі]
Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая [Раман-фэнтэзі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая [Раман-фэнтэзі]

Электронная книга - «Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая [Раман-фэнтэзі]». Краткое содержание книги:

Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая [Раман-фэнтэзі]
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 85
Перейти на страницу:

…- Нас проста чакалі ў тым бязлюдным месцы… - былы купец замоўк.

- А што жанчына і той, каго называла яна Вінцэсем? - князь з надзеяй глядзеў на Ісая. Плечы ягоныя прыпадняліся, нібыта ён збіраўся імкліва ўскочыць з крэсла.

- Я казаў ужо, што болей не бачыў іх, не чуў пра іх.

- А маглі яны застацца жывымі?

- Цяжка такое сказаць. Жыццё на ўсё здатнае. Але трэба мець вялікую сілу і ўменне, каб выбрацца з той быстрыні… Не кожны бывалы матрос адолее, ды там і коні могуць пайсці на дно… - Ісай зноў замоўк.

Плечы князя паныла апусціліся.

- Як так… А ваяры, слугі… Няўжо ўсіх… - прамармытаў сам сабе князь, не жадаючы змірыцца з тым, што пачуў.

- Не ведаю, але хто падымаўся на палубу карабля, дзе была ваяводка з дачкой, казалі, што жывымі там не знайшлі нікога. Ды і забітых было ўсяго некалькі чалавек. Мабыць, у ваду паскідалі.

- Князь, не сумняваюся, што вы потым шукалі княгіню з дачкой, але што вы можаце дадаць да таго, што мы тут пачулі? - запытаўся Раман.

- Пачну з таго, што ў маёй крэпасці на тую пару ішла перабудова. Гэта, безумоўна, аслабляла абарону пры нападзе. Аднак час быў зацішны і я рашыўся, тым болей, што ўмацоўваць крэпасці патрабаваў сам кароль, ад якога я неўзабаве і атрымаў незвычайнае пасланне. Кароль паведамляў пра зламыснікаў, якія рыхтуюць нападзенне на крэпасць, і раіў тэрмінова адправіць пад ягоную ахову княгіню і каштоўнасці. Я не хацеў рызыкаваць сям’ёй і паслухаўся караля. Княгіня з дачкой адплылі на караблі майго былога ваяра. Потым выявілася, што ліст быў фальшывым. Паўгода я даследаваў усё наваколле абапал воднага шляху. Чуў там ад людзей, што было, нібыта рабавалі адзін караван у нізавіне Бярэзіны, але толкам ніхто нічога не ведаў…

- А човен? - павярнуўся Раман да Ісая.

- Які човен? - не зразумеў Ісай.

- Той човен, што перакуліўся, знайшлі яго?

- Можа быць, хто і знайшоў, але я не чуў пра тое.

- Ён у перакуленым стане так і паплыў ад месца бойкі?

- Здаецца так, я асабліва не зважаў на яго потым, бо ўся ўвага была скіраваная на тых, хто заставаўся ў лодцы. А што вам да таго?

- А калі б хто схаваўся пад той перакулены човен, ці змог бы там трымацца за што-небудзь?

- Вось вы пра што! - усклікнуў ад раптоўнай здагадкі Ісай. - Змог! За адну з лавак. Або проста рукамі ўперціся ў барты, як бы заклініцца. Ды хіба жанчына здагадаецца? - з сумненнем да такога павароту падзей зазначыў Ісай.

- Прырода чалавека здагадаецца. Да таго ж з ёй быў мужчына.

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 85
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)