Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]
Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]

Электронная книга - «Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]». Краткое содержание книги:

Аказалася, што дзевяць гадоў, якія прайшлі са смерці Васіля Быкава, — недастатковы час для таго, каб асэнсаваць ролю пісьменніка ў гісторыі краіны і яе літпрацэсу ў прыватнасці. Дагэтуль застаецца спрэчным і месца, якое Быкаў заняў у пантэоне герояў сучаснай Беларусі.
Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі.
Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў розных часоў напісання. Аповесць «Атака» і апавяданне «Жалезны камандзір» не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць «Афганец» і апавяданне «Бутэльчына» створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесць «Бліндаж», распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.
Пры афармленні кнігі нам хацелася падкрэсліць актуальнасць прозы Васіля Уладзіміравіча, таму за аснову была ўзятая коміксавая стылістыка. Дызайн выдання — гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка. Кожная ілюстрацыя — своеасаблівы кейген да таго ці іншага твора і гэтага тома ў цэлым.
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 94
Перейти на страницу:

Тады пасьля нядоўгага маўчаньня з бліндажу глуха пачулася:

— А закурить есть?

— Курить? Табак? — зьдзівіўся Хольц.

— Да, табак. Есть табак?

— Сигареты.

— Ну давай лезь, черт с тобой!

Хольц зьдзівіўся, у яго быў у кішэні пачаты пачак танных цыгарэт, але ён цяпер не курыў — галодны, ён звычайна траціў да іх ахвоту.

На ўваходзе Хольц спадзяваўся ўбачыць рускага з накіраванай у яго зброяй, ды ня ўбачыў нікога. Тады ён апусьціў рукі і, сагнуўшыся, палез у нару.

— Рус, ніхтс боялся. Іх… Я дезертір, — ціха гаварыў ён, ведаючы, што будзе пачуты.

Тут жа ў прасторным пустым бліндажы ён убачыў рускага, той з забінтаванай галавой ляжаў у куце, і ў яго аслабелай руцэ калаціўся скіраваны на ўваход пісталет.

— Ніхтс пістоля! — мірна сказаў Хольц, ужо зразумеўшы, што перад ім сьляпы. Брудная, няўмела наладзеная павязка спаўзла да кончыку носа, з-пад яе па зашчаціненым падбароддзі цяклі гнойныя выдзяленьні, ад якіх брудам і плямамі ўзялася гімнасьцёрка ля каўняра.

— Майн гот! — сказаў Хольц. — Это ест очень плёхо. Будет перевязать.

— Дай закурить! — перш за ўсё патрабаваў рускі, не выпускаючы з рукі пісталета.

Хольц знайшоў у кішэні пакамечаны пачак […]*, выняў адну [цыгарэту] і ўклаў у замурзаныя пальцы сьляпога. Пасьля дастаў з нагруднага кішаня запальніцу, доўга пстрыкаў сінім агеньчыкам, пакуль тая загарэлася, і паднёс рускаму. Той прагна зацягнуўся, выпусьціў дым і аблёгся на шынелак.

Рускі маўчаў, усё прагна цмыгаючы цыгарэту, але пісталет апусьціў долу, і Хольц рашуча расшпіліў санітарную сумку.

5. Сер[афімка]

Прыйшоўшы дамоў, Серафімка, не распранаючыся, засноўдала па сваім жытле, ахопленая новым клопатам. Трэба было агледзець, што ў яе засталося пасьля нядаўняга разору, чым яна будзе карміць параненага камандзіра. Сала ўжо не было, гэта пэўна, хлеба таксама. Але ў сенцах яна знайшла ў корабе пад лавай з пуд ячменю, нядаўна намалочанага са сваіх сотак, — мусіць, тыя Піліпёнкі ўсё ж прамінулі яго, не ўзялі. Ячмень яна патаўчэ на крупы, будзе куцьця ці крупнік, у тым ёй усё ж пашэнціла. Горш, не было ні зярняці збожжа на хлеб. Затое ў вялікім паліваным старасьвецкім гарлачы-цёрле яна ўберагла ад мышэй і злодзеяў кілаграмаў колькі леташняга бобу — таксама са свайго агароду. Ну і бульбачка. Бульбачка яе была яшчэ ня выбраная, усё зьбіралася выбраць, адкладвала і во даадкладвалася. Найперш трэба было накапаць бульбы, пакуль зусім не сьцямнелася.

Ужо амаль у цемры яна калупалася з рыдлёўкай у сваіх баразёнках, сабрала няпоўны кошык, як пачула чыйсь недалёкі голас. Голас быў ціхі, мужчынскі і чуўся, мабыць, на падворку, і яна адразу нагадала тых Піліпёнкаў. Але то былі не Піліпёнкі, — Серафімка адразу зразумела, што памылілася, як убачыла ў прыцемках чалавека, які ціха чакаў яе. Яна нясьмела падышла з кошыкам і рыдлёўкай у руках, і чалавек стрымана павітаўся.

— Што, Серафімка, жывая?

— Жывая, — адказала яна, марудна, нібы навобмацак, пазнаючы чалавека. Здаецца, усё ж гэта быў колішні местачковы настаўнік Дземідовіч. Але як ён апынуўся тут, за дваццаць кіламетраў ад мястэчка?

– І хата, гляджу, уцалела?

— Дзе там уцалела! — ціха паскардзілася Серафімка. — Толькі што сьцены. А так ні страхі, ні вокнаў. І печ патрэскалася, во комін…

— У другіх і таго не асталася.

— Не асталася, ага. Усе Любашы спалілі.

– І Любашы, і Жаўрыды, і Вострава.

— Страх адзін!

— Ну дык мо зойдзем у хату?

— Ну што ж… Вы ж тут былі неяк… Яшчэ з Мікалаем.

— Дзесяць гадоў таму, — пацьвердзіў Дземідовіч.

Яна адчыніла дзьверы ў сенцы, прайшла адтуль у цёмную хату. Тут, як і на вуліцы, было выстуджана, холадна; з пазатыканых падушкамі і рызьзём вокнаў ціха дзьмуў вецер.

— Цёмна, пасьвяціць няма чым, — сказала яна. — Во тут на ўслон сядайце.

— А сьвяціць і ня трэба, ня той час, — пагадзіўся госьць. — Я тут во сяду.

— Ага, во тут.

Дземідовіч цяжка з уздыхам апусьціўся на ўслон перад печчу і змоўк. Серафімка таксама маўчала, чакаючы пачуць ад госьця пра яго патрэбу. Але той усё пытаўся ў яе:

— Хто-небудзь яшчэ ўцалеў у дзярэўні?

— Усё папалена. З гэтага канца дык адна хата і асталася.

— Значыць, пашэньціла табе.

— Пашэньціла.

— Зноў памаўчалі, і яна пачала трохі непакоіцца, бо мела шмат справы, трэба было неяк зварыць бобу ці таўчы крупы, а гэты чалавек займаў час, ня кажучы, што яму трэба. І тады яна пачула, што дыхае ён з натугай, неяк часта і дробненька, як дыхаюць дужа прастуджаныя людзі.

— Серафіма, мне… Пераначаваць трэба.

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)