Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Евангелле ад Мамы
Евангелле ад Мамы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Евангелле ад Мамы

Электронная книга - «Евангелле ад Мамы». Краткое содержание книги:

Маці. Мова. Малітва.
Пад гэтым трохзор’ем у свет чалавек прыходзіць. Пад гэтым трохзор’ем адыходзіць з прытулку часавога. Святло Вечнай кнігі, Матчына дабравесце, Матчына багаславенне, жыццёвы тлум і сум развітання — у кнізе народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Евангелле ад Мамы».
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61
Перейти на страницу:

Алегу Лойку

Над Сенаю я ўспомніў Шчару І на прыслонку свету — Слонім. І асушыў у думках чару, І пакланіўся тым далоням,
Што ціха ўзгадавалі сына, Каб суцяшаў свой Край у горы. І Сена ціхаплынна, слынна Параіла зірнуць на зоры,
Якіх не ўгледзіш над Парыжам, А ім над Слонімам — раскоша. Там, гордая сваім прэстыжам, Хмялее свежая пакоша.
Спаць цені клаліся ў разоры, І Слонім плыў бяседай ленай, І чокнуцца хацелі зоры З нябачнымі над смутнай Сенай.

01.05.1991

Парыж

* * * І даводзіцца вепруку…

І даводзіцца вепруку Трапезу падзяляць сырую. Чорны бусел У хлеўчуку Да наступнай вясны кватаруе.
Белавежа прымежным крысом Ад бяды засланяе да часу. Гаспадыні нешта праз сон Шэпчацца пра красу й закрасу.
Лыч з крылом Не сіло звяло. Клёкат збег бы пагрэцца ў пушчу. Зажывае для ўзлёту крыло, Лыч, як поўня, цяжэе Для тлушчу…

Сабе на дзень нараджэнння

Дзён, як знаёмых, менш і менш. Маўчыць туга ўсыцелая. І ўжо не адчуваеш меж Між прыцемкамі й цемраю.

А потым

На гэтай настылай зямлі, У гэтым халодным свеце Нам Госпад дазволіў: Сівейце, Пакуль растуць мазалі,
А потым пясок шчырэц Нас прыме ўсіх без разбору. І кожны, Хто з двору, хто з бору, Свой конавы п’е карэц.
Сум сочыць, Каб параслі Нябытам і заўтра й сёння, І ў могліц Сышлі з далоняў Магілак глухіх мазалі…

Шкляр

Узрост, як шкляр, Стараецца хутчэй Прыцьмела-затуманенай слюдою Зашкліць усё прынадна маладое, Адгарадзіць ад рук і ад вачэй.
Глядзіш на маладух, як на ваду Вандроўнік, Што прагнаць не хоча смагу. Жывеш, Як у празрыстым саргафагу, І хлусіш старасці:                            іду… іду…

Дыханне

Здаецца, Рака сабе вены ўскрые. Рыбацкае шчасце Давязвае сетку. Спакойна Зношаныя старыя Пра смерць гавораць, Як пра суседку…

Спрыяюць

Пашаны срэбра, няўвагі медзь І дамавіны адкрытасць Спрыяюць бядзе зразумець Няшчадную літасць.

* * * Гэты звон…

Гэты звон, Як дабравесце вязню, — Звон ключоў, Што адмыкаюць волю. І ланцуг бліскучы Долу бразне. І прамень сагрэе Змрок пад столлю.
Звон ключоў На гэтым свеце дзённым І на тым, Дзе час цячэ начамі. Брама ў рай Сустрэне цёмным звонам — Зазвініць Святы Пятро ключамі…

* * * І раптам хлопец малады…

І раптам хлопец малады З абліччам Міхася Стральцова, Расчырванелы ад хады, Узнікне, Быццам выпадкова.
І пацяплеюць халады. Замлеюць каташкі марцова. Дамы заселяць гарады, Як дáмы Міхася Стральцова.
Праступяць праз траву сляды. Ад снегу абтрасецца слова. Пайду да Міхася Стральцова На шклянку думкі. Як тады…

* * * Калі дайсці да рысы…

Калі дайсці да рысы, За якой Сябе самога ўжо не будзе шкода, Душу насмеліцца прыняць спакой, І незямной лагоды ахалода Астудзіць пал, Як на гасцінцы пыл, Дзе дні твае ішлі, Падняўшы крыссе.
І прыцемна ўсміхнецца небасхіл, Аб стому баючыся апячыся…

* * * Прашчуры стараліся…

Прашчуры стараліся, Каб прашча Камень гневу кінула далей. Продкі ў попрадкі хадзілі Нашча, Пралі нітку лёсу Ды алей Ціснулі на пост Ды на лампадкі, Каб цяплела На душы ў багоў. Моцна Перавязваліся спадкі Ніткай лёсу, Доўгай ад даўгоў.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)