Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Пугачоўскі цырульнік
Пугачоўскі цырульнік - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пугачоўскі цырульнік

Электронная книга - «Пугачоўскі цырульнік». Краткое содержание книги:

«Мы да смерці гліна, і нас жыццё ўсё лепіць і лепіць, пакуль не абрадне...» — гэта асноўны лейтматыў новай кнігі паэта Віктара Шніпа... 27.05.2009. Мама першы раз за месяц, які жыве ў мяне, выйшла са мной на вуліцу. Вяду за руку, як малое дзіця. Каля кожнага дрэва, каля кожнай кветачкі мама спыняецца і разглядае, што расце. Нешта сама сабе шэпча, радуецца. Радуюся і я. Як мала трэба чалавеку для шчасця!
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 137
Перейти на страницу:

Янушкевічы і Брыль

12.12.2010. Родная сястра Антона Янушкевіча Ліда замужам за адным з пляменнікаў Янкі Брыля. Цяпер яны жывуць у Польшчы. Неяк сам Іван Антонавіч, прыйшоўшы ў «ЛіМ», калі я там працаваў, распытваўся ў мяне пра Ліду з Антонам і пра ўсіх нашых сваякоў. Пагаварылі, як сваякі…

Гейф

12.12.2010. На другім курсе Мінскага архітэктурна­будаўнічага тэхнікума я жыў у інтэрнаце, што на вуліцы Змітрака Бядулі. У пакоі было чатыры чалавекі: мае аднакурснікі Сашка Старавойтаў, Коля Мігай і студэнт з Егіпта Гейф. Усё было добра, але неяк вечарам, калі Гейф яшчэ недзе бадзяўся па горадзе, да нас у пакой зайшлі старшакурснікі і пачалі збіраць грошы на выпіўку. Назбіралі па рублю з кожнага. Я спачатку не даваў, дык мне старшакурснікі падбілі вока. Вечарам вярнуўся Гейф і, убачыўшы мяне з фінгалам, запытаўся: «Што здарылася?» Мы адразу не прызнаваліся, але Гейф (а ён быў недзе пад два метры ростам і ў свой час служыў у марской пяхоце) сказаў, што калі мы не скажам, хто мне падбіў вока, дык ён нам яшчэ ўсім падаб’е па воку. І мы ўсё расказалі, як і што было. Раніцай у тэхнікуме да нас па чарзе падыходзілі нашы крыўдзіцелі і кожнаму аддавалі па тры рублі.

Янушкевіч і Новы год

13.12.2010. Хутка Новы год. Антон Янушкевіч у Пугачоўскай школе, калі я там вучыўся, заўсёды на гэтае свята быў Дзедам Марозам. І яно праходзіла весела, шумна і надоўга запаміналася. У пачатковых класах я не пазнаваў пераапранутага сваяка і верыў, што да нас у школу прыехаў на кані, запрэжаным у сані, сапраўдны Дзед Мароз. І сёння раптам падумалася, што Антон Мікалаевіч пайшоў у той свет таму, што там ужо сабралася шмат яго вучняў, якім захацелася весела сустрэць Новы год…

Янушкевіч і вяселле

14.12.2010. Калі мая сястра Валя выходзіла замуж, а вяселле было ў вёсцы, сабралася шмат народу. У большасці нашы сваякі — людзі спакойныя і не «гунуровыя». Хапала ўсім і выпіць, і закусіць. На другі дзень вяселля, калі ўсе прытаміліся сядзець за сталамі і танцаваць, было вырашана прайсціся з маладымі па вёсцы і пафатаграфавацца. І, як толькі пафатаграфаваліся, Антон Янушкевіч запрасіў усіх да сябе, каб паказаць сваю новую хату. І толькі мы выйшлі на вуліцу, як Антон закрычаў: «Вясе­е­елле! Вясе­е­е­е­лле!» І потым усю дарогу туды і назад ён не маўчаў. І цяпер я нічога не магу ўспомніць, пра што два дні гаварыў са сваімі сваякамі, але і праз дваццаць пяць гадоў чую даўні крык Антона Янушкевіча: «Вясе­е­е­е­лле!»

Мае продкі

14.12.2010. Перабіраючы старыя паперы, знайшоў сшытак з запісам успамінаў майго бацькі пра нашых прадзедаў і прабабак: «У мяне была прабабка Аленка. Яна жыла ў Бакштах. Пражыла больш, чым 140 гадоў. Яе французы ў 1812 годзе душылі, але яна ўцякла. Дачка яе Магдуля — гэта маёй маткі Параскі (27.06.1909—24.06.1992) матка. Калі я адыходзіў у вой­ ска Магдуля ляжала, хварэла. Калі я год праслужыў, а служыў я спачатку ў Новасібірску (1951—1954 гады) пры кацюшы, яна памерла. Магдуля была Бабровіч. Відаць, і Аленка была Бабровіч. Аленка пахавана ў Пажарышчах. Калі я быў малым (нарадзіўся бацька ў 1931 годзе), Аленка ўсё на печы ляжала. У дзеда Андрэя прозвішча было Сарока. Пахаваны ў Дубровах на старых могілках бліжэй да капліцы. Прабабка Аленка помніла французаў, калі яны душылі людзей лавай. Усіх задушылі, а яна ўцякла. Ёй тады было 10 гадоў. Так расказваў дзед Андрэй, які памёр у 1951 годзе. Прабабка памерла ў 1942 годзе. Яна ўсё жыццё бачыла добра. Я яе памятаю. Магдуля пахавана ў Дубровах. Яна пражыла больш, чым сто гадоў. Аленка расказвала, што французы надта спявалі ў Пугачах, а потым мерзлі ў каноплях. Рабінка расла каля дарогі, каля яе былі і пахаваны французы. У Магдулі былі дзве каровы, конь, авечкі. Каля Ракава жыў пан Здзяхоўскі, і да яго з Пугачоў людзі хадзілі ў заработкі. Быў пан Гурскі. А ў Пугачах быў пан Мароз. Маёнтак стаяў у Хмарышках. Мароз іграў у Варшаве на музычных інструментах. Гурскі быў у Бакачах. Хапала жабракоў, якія сядзелі пад цэрквамі. Лягезы — гэта футар. Палякі выганялі людзей на футары. А Саветы гналі ў вёскі. Твайго дзеда Юзі маці звалі Крыстынка. Яна вучыла дзяцей. У дзеда было 8 гектараў зямлі. У Аляхновічах жывуць мае траюрадныя браты — Федаровічы Віця, Янка і Валодзя. Янка рабіў на цягніку качагарам….» А далей я нічога не запісаў. Трэба неяк у бацькі распытаць паболей, пакуль ён памятае…

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 137
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)