Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дзе скарб ваш - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзе скарб ваш

Электронная книга - «Дзе скарб ваш». Краткое содержание книги:

У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 103
Перейти на страницу:

* * *

У ціхім, светлым ранні па верхавінах прыдарожных бяроз раптам прайшоўся ветрык — нібыта пальцамі перабіраючы па валасах кагосьці любімага.

* * *

У кожнага свой капрыз, ці як тут сказаць... Вось не люблю чытаць апавяданняў, тым больш урыўкаў у газетах, чытаю ix толькі зрэдку, тых аўтараў, з кім больш лічуся.

Апынуўся на сёння зусім без чытва, успомніў, што ў адным з апошніх нумароў «Звязды» прайшоў міма даволі вялікага апавядання, таксама i ў апошнім «ЛiMe». Прачытаў свежым ранкам, i лепей стала на душы ад добрага слова, ажно запісаць захацелася прозвішчы i назвы:

Мікола Сянкевіч, «Страшна заставацца...». Не ведаю, хто гэта, а вобразы маладой прадаўшчыцы сельмага i старой, самотнай настаўніцы бачацца жывымі, а сам аўтар — чалавекам з душой i думкай. Каб гэта не тут, дык пазваніў бы ў «Звязду», спытаўся б, хто гэта, ад каго можна спадзявацца далейшай таленавітасці.

Юры Станкевіч, «Гульня бронзавак у святле поўні». Здаецца, аўтар — член нашага Саюза i я сёе-тое ў яго чытаў. Сур'ёзная, спелая гаворка зноў жа пра долю сучаснай жанчыны, маладзейшай за папярэднюю, але, здаецца, яшчэ больш бяздольнай ад ліхалецця. Хоць тут i параўноўваць як быццам i грэшна, бяздушна.

Калі першага з гэтых таварышаў хочацца запомніць, дык да другога варта i трэба пільней прыгледзецца.

* * *

Jak wół, ryknął па ambonie: Bogobojna trzódko moja, bądź spokojna,— Co ma wisieć, nie utonie!.. [19]

Такое помніцца ў Славацкага. Узнікла яно ў памяці, калі чытаў у майскім «Полымі» пра касцюшкаўскае паўстанне, як у Вільні: «За супрацоўніцтва з царызмам тут, пад шыльдай «Чаму вісець — тое не патоне», урачыста павесілі гетмана княства Шымана Касакоўскага, а потым i маршалка віленскай канфедэрацыі I. Швыйкоўскага».

Так сказаць — два гумары.

У Славацкага, строга вялікага, якога са школы найлепш памятаю па «Ojcu zadźumionych» i «Balladynie», вол на касцельным амбоне ўспрымаўся як вельмі проста блізкае, вясковае. Зрэшты, i з «Balladyny» такім жа ладам прыняліся радкі:

Pracuj, jak koń pogański, pracuj całe lato, A zimą śpij u chłopa za brudnym przypieckiem Między garnkami, babą szczerbatą, i dzieckiem! [20]

A ў віленскага касцюшкаўскага палкоўніка Ясінскага — смех зусім іншы, да сцішнай незвычайнасці.

На скульптуру «krwawego Felusia» Дзяржынскага, у наш час узнятага над Варшавай, а потым нізрынутага на асфальт, задаволеныя патрыёты мачыліся, хто колькі мог, не ведаю, з якім фальклорным падмацаваннем.

Збожжа — у засеку, збажына — у полі. Так гэта мне ўбачылася днямі.

Улетку пяцьдзесят чацвёртага я наведаў Валодзю Калесніка ў Бабруйску i, пакуль нам выбрацца на Беразіну («Званочкі» ў цыкле «Пад гоман вогнішча»), сядзеў на выпускных экзаменах у ягоным настаўніцкім інстытуце, дзень ці нават два.

Прыгожанька-чарнявенькая выдатніца, яўрэечка, здзівіла ды збянтэжыла строгіх педагогіцаў сваёй — ніколі не бывалай — непадрыхтаванасцю... I тут, як разрадка, прагучала Валодзева: — Пабойцеся Бога, жанчыны мілыя, яна ж учора выйшла замуж!..

Сказалася гэта, калі тая, да слёз расхваляваная маладзічка, выйшла.

* * *

Двойчы такое адчулася ці падумалася:

Першы раз — пасля страшэннага ветру пад вечар, калі затым хлынула навальніца, а тады настала цішыня. A другі раз — сёння, пасля начнога шчодрага дажджу:

Цішыня як быццам сарамліва-нявінная ды ласкавая, на шчасце жыць.

Можа, i паўтараюся, аднак жа i такое ўсё паўтараецца бясконца,— тры агародныя сонейкі рамонку, большыя за палявыя ды лугавыя, выстаялі начны дождж i хораша стаяць сабе ў мілаце ранне-ранішняй цішыні.

* * *

Юрка Віцьбіч, «Плыве з-пад Святое гары Нёман». Добра, сур'ёзна, а потым i праступае сям-там эмігранцкі звышпатрыятызм. У акупацыю, апынуўшыся ў разбураным немцамі Віцебску, ён прысеў на ганку «спаленай бальшавікамі хаты»; далей — «наступ расейска-мангольскай арды» ў 1920 годзе, як, дарэчы, пісалі i пілсудчыкі; пасля «забіты бальшавікамі Пэн», «закатаваны ў 1941 годзе наш выдатны Змітрок Бядуля»...

Але ж, аддаючы належнае Коласу, ён узняўся да такога:

«Дарэчы, а можа, хто-небудзь з нашых праведнікаў прыгадае, што Якуб Колас двойчы сталінскі лаўрэат? Пэўне ж яны не маюць аніякіх грахоў, калі кідаюць камяні ў нашага народнага паэту».

вернуться

19

Як вол, рыкнуў на амбоне: Мой набожны статачак, будзь спакойны,— што павінна вісець, не ўтопіцца.

вернуться

20

Працуй, як паганскі конь, працуй усё лета, a зімою cпi ў мужыка за брудным прыпекам, паміж гаршкамі, шчарбатаю бабай i дзіцем.

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 103
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)