Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Сказки народов мира » Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь
Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь

Электронная книга - «Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь». Краткое содержание книги:

Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь
1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:
Вецер ціха павявае І караблік падганяе. Ён па хвалях па крутых Мчыць на ветразях сваіх. Міма выспы, што на моры, Дзе вялікі ўзняўся горад: З прыстані гарматы б'юць, Знак прычаліць падаюць. Прыпыняюцца тут госці, Князь Гвідон іх кліча ў госці. Корміць, поіць, як сваіх, Ды спытаўся ён у іх: «Чым вы, госці, гандлявалі, Шлях куды свой скіравалі?» Карабельшчыкі ў адказ: «Свет аб'ездзілі не раз. Гандлявалі мы не дарам Недазволеным таварам, А ўжо тэрмін надышоў На далёкі Ўсход - дамоў. Міма вострава Буяна, Да славутага Салтана». Кажа князь тады купцам: «Добры шлях, панове, вам, Сінім морам-акіянам Да славутага Салтана; Нагадайце вы яму - Слаўнаму цару свайму: Ён у госці абяцаўся І дагэтуль не сабраўся. Шлю яму я свой паклон». Госці едуць, а Гвідон Дома ў гэты час застаўся, З жонкаю не развітаўся.
Вецер весела шуміць, Судна лёгенька бяжыць, Міма вострава Буяна, Да цара свайго Салтана; Край знаёмы - гэта ён Ім ужо здалёк відзён. Вось на бераг выйшлі госці, Цар Салтан іх кліча ў госці. У палац ідуць купцы, - Цар сядзіць там у вянцы, А ткачыха з паварыхай, Сваццяй бабай Бабарыхай, Ля цара яны сядзяць, Чатырма ўсе тры глядзяць. Цар Салтан гасцей саджае За свой стол і ў іх пытае: «Госці вы стала майго, Дзе вы ездзілі, чаго? Там, за морам, як жывецца? Што чуваць на белым свеце?» Карабельшчыкі ў адказ: «Свет аб'ездзілі не раз. Людзі там жывуць шчасліва. Ёсць яшчэ такое дзіва: Выспа ў моры там ляжыць, Светлы горад зіхаціць Златаглавымі царквамі; Між палацамі, садамі Крышталёвы дом стаіць, Елачка над ім шуміць. І вавёрка там ручная, Ды свавольніца такая! Яна песенькі пяе, Ды арэшкі ўсё грызе. Незвычайныя такія; Шалупінкі залатыя, Зерне - чысты ізумруд, А вавёрка - проста цуд! Там яшчэ другое дзіва: Мора ўспеніцца бурліва, Закіпіць, узніме гнеў Ды на бераг як шугне, Разліецца хваляй свежай І пакіне на ўзбярэжжы Волатаў аж трыццаць тры, У лусцэ, як бляск зары... Ды прыгожыя такія, - Веліканы маладыя, Як пад мерку - на падбор, З імі дзядзька Чарнамор. І няма больш пільнай варты, Больш надзейнай, больш упартай. Жонка ў князя, як сказаць, - Нельга вочы адарваць. Днём свет божы зацямняе, Ноччу землю асвятляе, Зорка на ілбе гарыць, Месяц пад касой блішчыць. Князь Гвідон там уладарыць, Кожны шчыра яго славіць; Ён прыслаў табе паклон, На цябе злуецца ён. Ты ж у госці абяцаўся. І дагэтуль не сабраўся».
1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)