Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Древнерусская литература » Слова аб палку Ігаравым, Ігара, сына Святаслаўлева унука Алегава [Слово о полку Игореве]
Слова аб палку Ігаравым, Ігара, сына Святаслаўлева унука Алегава [Слово о полку Игореве] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Слова аб палку Ігаравым, Ігара, сына Святаслаўлева унука Алегава [Слово о полку Игореве]

Электронная книга - «Слова аб палку Ігаравым, Ігара, сына Святаслаўлева унука Алегава [Слово о полку Игореве]». Краткое содержание книги:

«Слова аб палку Ігаравым, Ігара, сына Святаслаўлева унука Алегава» — найвядомы помнік старажытнай рускай літаратуры — апісвае няўдалы паход на полаўцаў ноўгарад-северскага князя Ігара Святаславіча ў звязе з Усеваладам, Уладзімірам і Святаславам Ольгавічам (1185 г.). Па часе напісання «Слова» адносяць да 1187-1188 году.
1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:

...наводзячы смагу людзям у полымі рогу... — маецца на ўвазе якісьці пахавальны звычай.

...пабыло каля Плеснеску на балоні, каля нетраў Кісані... — цёмнае месца, адно з самых цяжкіх у сэнсе тлумачэння.

Бусавы часы... — Бус — відаць, адзін з вядомых сваімі перамогамі палавецкіх ханаў.

...помсту лялеюць Шараканаву... Шарукань — палавецкі хан (дзед Канчака), які пацярпеў паражэнне ад рускіх войскаў у 1106 г.

«О мае сыноўцы, Ігару і Усеваладзе!..» — сыноўцы — пляменнікі; тут у больш шырокім сэнсе, бо на самай справе Ігар і Усевалад былі стрыечнымі братамі Святаслава, старэйшага ў родзе.

...з магутамі і з татранамі, і з шальберамі... — некаторыя даследчыкі «Слова» лічаць, што гэта назвы плямён цюркскага паходжання, якія служылі ў чарнігаўскім войску.

Рымаў — горад, захоплены і зруйнаваны полаўцамі пасля перамогі над Ігарам.

Туга і нудота Глебаву сыну! — маецца на ўвазе пераяслаўскі князь Уладзімір Глебавіч, які неўзабаве пасля заняцця Рымава быў цяжка паранены ў баі з полаўцамі.

Княжа вялікі, Усеваладзе! — Усевалад III Юр'евіч «Большое Гнездо» (1154—212).

...удалымі Глеба сынамі... — дзецьмі князя Глеба Расціславіча Усеваладам і Уладзімірам.

Ты, буй-Рурыча, й Давідзе!.. — Рурык — князь перамышльскі, Давід — князь смаленскі; абодва браты Распіславічы — удзельнікі паходу супраць полаўцаў у 1183 г.

Галіцкі Асмамысле Яраслаўле! — магутны галіцкі князь.

Угорскія горы — венгерскія Карпаты.

...буй-Рамане, і Мсціслаўле! — відаць, маюцца на ўвазе Раман Мсціславіч, князь уладзіміра-валынскі (1169—1202?), і яго стрыечны брат Мсціслаў Яраславіч, князь луцкі (пам. у 1226 г.).

Хінова, Літва, Дарамела, яцвягі... — тут: народы і плямёны, з якімі ваяваў Раман Мсціславіч; хінова — відаць, славянская назва гунаў; яцвягі, дарамела — літоўскія плямёны. Рось — правы прыток Дняпра. У той час — пагранічная з палавецкім станам рака.

Інгвар і Усевалад і ўсе тры Імсціслаўлічы — не благога гнязда птахі шасцікрылыя... — маюцца на ўвазе браты Інгвар і Усевалад Яраславічы, а таксама, відаць, сыны Мсціслава Ізяславіча — Раман, Святаслаў, Усевалад — князі валынскія. Эпітэт «шасцікрылыя» ідзе ад асаблівасці апярэння крылаў сокала.

Ізяслаў Васількавіч — праўнук Усяслава полацкага, які адзіны з усіх знясіленых міжусобіцамі полацкіх князёў «перабіў» дзедаву славу, здолеў даць адпор літоўцам, аднак сам загінуў у бітве з імі ў 1185 г.

Не было тут брата Брачыслава, ні другога Усевалада... — тут маецца на ўвазе князь ізяслаўскі і віцебскі Брачыслаў Васількавіч. Усеваладам памылкова названы ў перакладзе, як і ў тэксце «Слова», Усяслаў Васількавіч, князь віцебскі (другі таму, што раней у «Слове» ўпамінаецца яго прадзед Усяслаў Брачыславіч).

У сёмы Траянавы век жэрабя кінуў Усяслаў аб дзяўчыне, мілай сабе... — сем - эпічнае абазначэнне даўнасці; жэрабя кінуў... аб дзяўчыне мілай... — тут: выклік, што кінуў лёсу Усяслаў, які ў час паўстання кіяўлян супраць іх князя заняў кіеўскі пасад.

Ад іх скочыў зверам дзікім... — калі Ізяслаў у саюзе з польскім каралём Баляславам выступіў паходам супраць Усяслава, той кінуў кіеўскае войска і ўцёк з Белгарада ў Полацк.

Хорсу ваўком шлях перабягаў... — перабягаў шлях да ўсходу сонца. Хорс - язычніцкі бог сонца.

...але хобаты іх паасобку калышуцца... — тут маецца на ўвазе адсутнасць згоды паміж братамі Рурыкам і Давідам.

Яраслаўна — Ефрасіння, дачка галіцкага князя Яраслава Уладзіміравіча Асмамысла, жонка Ігара.

Аўлур — полавец, які разам з Ігарам уцёк на Русь.

...князю Расціславу маладому... — князь Расціслаў Усеваладавіч, які, ратуючыся ад палавецкай пагоні, утапіўся ў р. Стугне (прыток Дняпра) ва ўзросце 22 гадоў.

1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)