Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Гісторыя Альмансора - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гісторыя Альмансора

Электронная книга - «Гісторыя Альмансора». Краткое содержание книги:

Гісторыя Альмансора
1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:

Шэйх прадставіў свайму сыну чатырох маладых людзей і запрасіў іх часта яго наведваць. Было вырашана, што з пісарам юнак будзе чытаць, з мастаком — выбірацца ў невялікія падарожжы, з купцом — спяваць і танчыць, а чацверты будзе ладзіць пры двары забавы. Іх таксама шчодра адарылі, і яны, шчаслівыя, пакінулі дом шэйха.

— Каму мы павінныя за ўсё гэта дзякаваць? — гаварылі яны паміж сабой. — Каму яшчэ, як не старому? Хто мог такое ўявіць, калі мы стаялі перад гэтым домам і гаманілі пра шэйха?

— А мы ж маглі не прыслухацца да павучанняў старога, — сказаў другі, — ці наогул выставіць яго на смех. На ім была ірваная бедная вопратка — хто б мог падумаць, што гэта мудры Мустафа?

— Дык цудоўна! Хіба не тут мы гучна абмяркоўвалі свае жаданні? — прамовіў пісар. — Адзін з нас хацеў вандраваць, другі — спяваць і танчыць, трэці — бавіць час у добрай кампаніі, а я — чытаць і слухаць гісторыі. Хіба не ўсе нашыя мары здзейсніліся? Я магу чытаць усе кнігі шэйха і набываць любыя, якія захачу.

— А мне дазволена ўпрыгожваць ягоны стол, ладзіць ягоныя найлепшыя забавы і самому ў іх удзельнічаць, — сказаў другі.

— А я ў любы момант, як з’явіцца ў мяне такое жаданне, магу паслухаць спевы і ігру на струнных альбо паглядзець на танец, пайсці да шэйха і папрасіць у яго рабоў.

— А я? — усклікнуў мастак. — Да гэтага дня я быў бедны і не мог нават выйсці з горада, а зараз змагу падарожнічаць куды захачу.

— Так, — прамовілі яны разам, — добра, што мы паслухаліся старога, а інакш хто ведае, што з намі сталася б!

І, сказаўшы так, яны, шчаслівыя, пайшлі дадому.

1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)