Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Адкуль наш род
Адкуль наш род - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Адкуль наш род

Электронная книга - «Адкуль наш род». Краткое содержание книги:

Дарагі сябар! З гэтае кнігі ты даведаешся пра мінулае Беларусі, пачынаючы ад тых часоў, калі на нашй зямлі з`явіліся першыя людзі. ты прачытаеш, як жылі твае продкі, як яны будавалі гарады і баранілі Бацькаўшчыну ад ворагаў. Кніга раскажа табе пра бітвы, у якіх прадзеды атрымалі выдатныя перамогі, пра напісаныя імі мудрыя законы. Ты пазнаёмішся з знакамітымі людзьмі, якія на ўвесь сьвет праславілі Беларусь. Цябе чакае сустрэча з князем Усяславам Чарадзеем і асьветніцай Эўфрасіньняй, з Вітаўтам Вялікім і канцлерам Львом Сапегам, з ваяводамі Канстанцінам Астрожскім і Янам Хадкевічам. Сярод герояў кнігі - правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касьцюшка і Кастусь Каліноўскі, пісьменьнікі Францішак Багушэвіч і Максім Багдановіч... Прачытаўшы гэтую кнігу, ты ўжо ніколі не забудзешся, адкуль твой род. Кнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі, пачынаючы ад тых часоў, калі на нашай зямлі з’явіліся першыя людзі. Сярод герояў кнігі — князь Рагвалод і асветніца Еўфрасіння, Вітаўт Вялікі і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касьцюшка і Кастусь Каліноўскі, пісьменнікі Францішак Багушэвіч і Максім Багдановіч...
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 58
Перейти на страницу:

Грамату дзеці асвойвалі па царкоўных кнігах. Спачатку трэба было завучыць на памяць азбуку. Літары называліся больш складана, чым цяпер. Вось вы кажаце “а”, “бэ”, “вэ”, “гэ”, а тысячу гадоў назад вашыя раўналеткі ўслед за настаўнікам паўтаралі ўголас: “аз”, “букі”, “ведзі”, “глаголь”. Якраз ад старажытных назваў дзвюх першых літараў і паходзіць слова “азбука”.

Пісаць тагачасныя хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся на пакрытых воскам дошчачках або на бяросце — акуратна знятых з дрэва кавалках бярозавай кары. Літары выводзілі пісђлам — палачкай, адзін канец у якой востры, а другі — тупы і шырокі. Асабліва зручна было пісаць пісалам на васкаваных дошчачках. Калі зробіш памылку, дык можна хуценька загладзіць воск тупым канцом і напісаць правільна.

Князь Ізяслаў пачаў збіраць першую ў Беларусі бібліятэку. Кніг тады было мала і каштавалі яны надта дорага. Друкаваць кнігі людзі яшчэ не ўмелі, і кожную з іх перапісвалі ад рукі. Гэта займала некалькі месяцаў, а часам і гадоў.

Нашыя продкі пісалі не на паперы, а на пергамене, які майстры выраблялі з тонкай цялячай скуры. Чарніла рабілі з адмысловых арэхаў, з адвару дубовай ці альховай кары, з жалезнае ржы. У руках перапісчык трымаў добра завостранае гусінае або лебядзінае пяро. Каб напісаныя радкі хутчэй высыхалі, іх прысыпалі пяском. Гэта была складаная і цяжкая праца, а таму перапісчыкаў вельмі паважалі і цанілі. Цудоўна сказаў пра іх наш паэт Максім Багдановіч:

На чыстым аркушы прад вузенькім вакном, Прыгожа літары выводзіць ён пяром, Ўстаўляючы паміж іх чорнымі радамі Чырвоную страку; усякімі цвятамі, Рознакалёрнымі галоўкамі звяроў I птах нявіданых, спляценнем завіткоў Ён пакрашае скрозь — даволі ёсць знароўкі — Свае шматфарбныя застаўкі і канцоўкі, I загалоўкі ўсе,— няма куды спяшыць! Парой ён спыніцца, каб лепей завастрыць Пяро гусінае, і гляне: светла сонца Стаўпамі падае праз вузкае ваконца, I круціцца у іх прыгожы, лёгкі пыл; Як сіняваты дым нявідзімых кадзіл, Рой хмарачак плыве; шырокімі кругамі У небе ластаўкі шыбаюць над крыжамі, Як жар гарашчымі, а тут, каля вакна, Малінаўка пяе і стукае жаўна. I зноў ён схіліцца, застаўку зноў выводзіць Няяркім серабром; нячутна дзень праходзіць...

Магчыма, кнігі перапісваў і сам князь Ізяслаў.

Летапісы называюць яго кніжнікам, а мы — асветнікам. Асветнік — гэта чалавек, які дбае, каб ягоны народ быў пісьменны, любіў кніжнае слова, жыў у добрай згодзе.

Полацкі князь Ізяслаў быў першым беларускім асветнікам.

Надзея палачанаў

У князя Ізяслава падрастаў сын Брачыслаў.

Паводле старога звычаю, крывіцкія князі ў тры гады садзілі сыноў на каня, у сем гадоў аддавалі ў навучанне грамаце, а ў дванаццаць бралі на вайну. Ізяслаў паспеў толькі навучыць хлопчыка ездзіць на кані, даў патрымацца за меч ды паслухаў, як жвава малы чытае рукапісную кнігу. Узяць князевіча ў паход ён ужо не змог.

Князь Ізяслаў памёр у маладыя гады. Шмат хто з палачанаў думаў, што яго атруцілі падасланыя Уладзімірам людзі. Магчыма, так і было. У Кіеве баяліся, што Полацкае княства зноў стане свабодным.

Брачыслаў застаўся сіратою. Ён быў адзіным жывым Рагвалодавічам — нашчадкам першага ўладара нашай старажытнай дзяржавы Рагвалода.

Полацак бярог свайго маленькага князя і глядзеў на яго з вялікай надзеяю. Выхоўваць хлопчыка даручылі самым мудрым і паважаным баярам. Яны не шкадавалі сіл на тое, каб Брачыслаў рос дужым і спрытным, разумным і справядлівым, каб больш за ўсё на свеце любіў Полацкую зямлю. Кожны дзень юны князь садзіўся на каня, займаўся практыкаваннямі з мечам, вучыўся кідаць дзіду і страляць з лука.

Палачане марылі, што Брачыслаў разаб’е ворагаў і верне іхняму княству незалежнасць.

Бітва на рацэ Судоме

Князь вырас і стаў добрым палкаводцам і мудрым палітыкам.

У гэтым часе ў Кіеве валадарыў Уладзіміраў сын Яраслаў. Яму дужа не падабалася, што Полацкае княства набірае сілу і ўжо не выконвае ягоных загадаў.

Кіеў задумаў напасці на Полацак. Брачыслаў даведаўся пра гэта ад верных людзей і сабраў баяраў на раду. Палачане вырашылі не чакаць з’яўлення небяспечнага ворага на сваёй зямлі, а самім ісці ў паход на Ноўгарад, які належаў кіеўскаму князю.

Аднаго разу полацкае войска быццам з-пад зямлі вырасла перад магутнымі ноўгарадскімі сценамі і ўзяло горад штурмам. Брачыслаў завалодаў усім суседнім княствам і паставіў там сваіх намеснікаў. Дачуўшыся пра ўдалы паход Брачыслававай дружыны, кіеўскі князь Яраслаў Мудры надта ўстрывожыўся і пачаў збіраць свае палкі.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 58
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)