Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Каханне [Кніга лірыкі]
Каханне [Кніга лірыкі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каханне [Кніга лірыкі]

Электронная книга - «Каханне [Кніга лірыкі]». Краткое содержание книги:

Каханне — самае цудоўнае і трапяткое пачуццё, у якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць і высакароднасць. Кожны матыў, кожны вобраз кнігі адлюстроўвае самыя тонкія адценні закаханай душы.
На завяршэнне зборніка пададзены лірычны цыкл «Саламея», прысвечаны вядомай славянскай асветніцы XVIII стагоддзя Саламеі Русецкай-Пільштыновай. 
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 25
Перейти на страницу:

* * *

Голас мой, не дрыжы. Вочы... а вы — глядзіце: парасткі першай ілжы — бомба ў зеніце!
Што ж ты мне абяцаў? Любові гаючае поле. Можна збегчы ад спраў, ад сэрца — ніколі!
Таму і стаіш цяпер (сцерліся ўсе паняцці), як вельмі разумны звер з бездапаможнасцю дзіцяняці.

* * *

З пяшчоты словы зноўку ткуцца. Залее над дажджом зямля. Не зможаш назусім вярнуцца, прыйдзі спагадаю здаля.
Душа даўно не ў тым узросце, каб нараджаў варожасць боль, маўчаць мы будзем на пагосце, здзіві прыветным слоўкам золь.
Пад небам роднае прыроды вясну абвесціць крыгалом, а вобраз твой асвеціць годы нязгасным, дарагім святлом.
Блукае смутак каля хаты. У полі звянуў васілёк... Няма ў расстаннях вінаватых,— ты пасміхайся мне здалёк.

* * *

Зачэпіцца сонца за снежную горку, і хлыне ў даліну патокам вада... Забуду апошнюю нашу гаворку, а ўсё-такі... нечага трошкі шкада.
Ніколі не выспее яблык дачасна, за радасцю часта прыходзіць нуда, сказаць не магу, каб была я няшчаснай, ды ўсё-такі... нечага трошкі шкада.
Бывае, заўважу ў аконным праёме, пытаюцца, хто ты — такая бяда! — спакойна адказваю — проста знаёмы, і ўсё-такі... нечага трошкі шкада.

* * *

Сумна між сухіх кустоў карынкі помніць лета ягаднага пах. Горыччу апаленай скарынкі разлілася ўсмешка па губах.
Смех аддам за кветку іпамею, зваблівасць — за пышныя лугі... Як жа сэрца сумаваць умее голасам пяшчоты і тугі.
Палыхне трывожна сінь кітайкі, жар з плячэй саб'е хадодны шоўк... Гэй, мастак на трапяткія байкі, што ж ты рана ў прошласць адышоў
Я сама прыгожа ўмею баяць, слова дарагога не займаць, мара адбалелая, што заяц, шаснула ў аўсяны шум за гаць.
Байкаю апошняю хваліся, слоў не знойдзеш,— я дапамагу! — любай сёння ў ногі пакланіся за маю салодкую тугу.

* * *

Мільёны дзён мяне кахаў, мільёны дзён ішоў з нябыту, з'явіўся ўрэшце і сказаў: «Як дзіўна, мною ты забыта».
Пачнуць на горцы наракаць па ўрокі юныя мінчане, што ж, я змагла б ім выкладаць прадмет над назваю «маўчанне».
Маўчу... Ні клопату, ні спраў, прайшоў праз сэрца, выйдзе ў дзверы той, хто мільёны дзён кахаў і... ў гэта сам не змог паверыць.

ВЕРШЫ БЕЗ АПОШНЯГА РАДКА

Шукайце сцежку па карчах,

калі прыйшла пара паводцы...

Шануйце шчырасць у вачах,

душы адкрытае ў гаворцы.

Не адчужайцеся па тым,

хто колькі вам пакінуў болю,

i не спяшайцеся на волю,

калі былое — горкі дым...

Маім чытачам
1
Цяпер сачы... ў сяброў маіх распытвай. Здавалася,— лес назаўжды адсек твой позірк у гады мае, як брытвай, i знікла я... i думала — навек! — У той зіме сумётнай i шумлівай, нібы жанчына, што сказала: «Мой!», спытайся, ці была пасля шчаслівай, я адкажу: той самаю зімой. Знаходзіць шчасце ў сытай асалодзе здаволены, о, ён не мой герой... Душа заўжды малілася прыродзе душы, што носіць спадзяванняў рой. Хай спадзяецца варты спадзявання. Хай тужыць, каму дадзена тужыць. Я страчвала зімою той каханне, на справе — толькі пачынала жыць...
2
Фантазіі ў жыцці няма мяжы, любы мастак тады б мне пазайздросціў... З насмешак, з непрытульнасці, з ілжы — надоўга трапіць да адчаю ў госці. Я потым зразумела: не адчай! Звінелі нечым даўнім сцены ўпотай, i раненька будзіла адзінота, спярша яна... пасля птушыны грай. Ёй многім абавязана цяпер, пакінуўшы яе шкляныя дзверы,— да ix з жыцця таму вядзе знявер, што ўмее адзінота ўзняць да веры. Перш у сябе... У здольнасць палюбіць травінку, дрэва, постаць чалавека, што цягне дзён немітуслівых ніць з хмурынкай стомы на цяжкіх павеках. У адзіноты нораў не круты, яна для сэрца, як для зерня глеба, хоць ратавала ў скрусе частай неба, жылося тым, што мне пакінуў ты...
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 25
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)