Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Праклятая любоў». Краткое содержание книги:

Яну Кулешу, герою повести «Проклятая любовь», шел шестой десяток, когда он полюбил Галину Русакевич, которая вернулась с Севера, туда когда-то выслали ее семью. Это чувство заставило Яна оглянуться на прожитые годы, задуматься о жизни, о человеческом счастье, о судьбе своего поколения на родной земле.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 64
Перейти на страницу:

Антон паволі ішоў вуліцай, удыхаў пах бярозавага лісту, прысад, травы, якая макрэлася лёгкай расой. На нейкае імгненне прыпыніўся ля Жыгаравай хаты. Не новай, але прасторнай, намнога лепшай за яго, дагледжанай, з агародамі і высока падцярэбленымі бярозамі — каб менш падала ценю на агарод. Старыя бярэзіны былі падобны на бабуль, на якіх надзелі кароценькія, як дзяўчаткам, спаднічкі.

Як ні ішло, як ні мянялася, ні круціла віхрам жыццё: і калектывізацыя, і вайна, і партызанка, не разыходзіліся на далёка Кіршчэневы і Жыгаравы дарогі. Але кожная ішла ў свой бок.

Новы пасёлак пачалі будаваць за вёскай, на ўзгорку. Спачатку паставілі каробку двухпавярховага, на два пад’езды доміка і воданапорную вежу пры ёй. Потым адумаліся, пачалі ставіць цагляныя домікі з гаражамі і хлеўчукамі, з прысадамі, з агародам пры доміку. Цяпер гоняць вуліцу двухпавярховых, кожны па-свойму зроблены. Катэджамі завуць. За вёскай некалі ішла вузкакалейка — ад Слуцка да ваеннага гарадка. Цяпер яна зарасла травой, горбілася сям-там над полем, бялелася кветкамі крываўніку і жаўцела суквеццем піжмы. Антон яшчэ хлопцам у калёсах вазіў пясок сыпаць гэтую дарогу. Ад гэтага ўспаміну Антон толькі ўсміхнуўся. Ад усяго таго, што было, астаўся цяпер лёгкі смутак. Ён, актывіст, камсамолец, тады гэтак улопаўся ў простую дзеўку, што адабраў у Жыгара і ажаніўся, хаця яна так і не стала ні актывісткай, ні памочніцай яму. Ён тады любіў яе і думаў, што гэта самае галоўнае, што зможа зрабіць усё, што хоча ў жыцці. Ад гэтай згадкі, быццам ад сонечнага праменьчыка, які зазірнуў праз густую лістоту, адчулася нейкае лёгкае цяпло і святло, і Антон нават заплюшчыў вочы. Калі расплюшчыў іх, то наткнуўся позіркам на сутуленую Жыгараву постаць.

Жыгар прыпасваў карову на старым вераўчаным пастронку, які быў прывязаны за ашыйнік, пашыты са старой паясніцы — ад здзіву. У куфайцы, у кірзавых ботах, ён не бачыў Антона, стаяў плячыма да яго, карчукаваты, здаровы. Зусім падобны на бацьку. Антон успомніў старога Жыгара, крываногенькага, белага з твару, затурканага работай і голадам. Ён увесь час пакашліваў сухім кароткім кашлем. Ён, стары Жыгар, рабіў яму, Антону, і свайму Хве-дарку дудачкі з гусінага пяра. Антон быў ужо большы, памятае тую вясну. Са старым Жыгарам яны пасвілі кароў па першай маладой траве. Стары быў слабы ад голаду і кашляў часцей, чым звычайна.

— Думаю, гэтага году ў мяне сама мала пудоў шаснаццаць груш будзе. Як ніколі хораша груша старая зацвіла.

Антону хацелася есці, і грушы яму бачыліся сухімі, не нейкія там пуды, а кішэня сушаных салодкіх груш, каб наесціся ўволю.

— Я і вам мяшкоў колькі дам. Насушыце, зімой узвар зварыце, як мёд салодкі…

На восень з тых шаснаццаці пудоў і самому Жыгару нават і каша не было — пустацветам адцвіла груша. На старасць Антону ўсё часцей нечаму пачала ўспамінацца гаворка пра тыя грушы. А пасля ўспаміналася, як ён, Антон, камсамолец, хадзіў з наганам і шкадаваў, што стары Жыгар не бачыць, які ён начальнік.

Жыгар, нібыта Кіршчэнеў позірк укалоў яго, хуценька азірнуўся. Да старасці ён не развучыўся чырванець, калі рабіў шкоду якую-небудь і яго хто заспяваў у ёй. Чырванеў, але ўсё роўна рабіў, усё жыццё. I цяпер ён шмаргануў за вяроўку карову, якая мяла канюшыну ўздоўж дарогі на полі. Велікаватая, зашмальцаваная куфайка была на Жыгару нібы з чужога пляча.

Карова не разумела тонкіх намёкаў гаспадара і не хацела падымаць галаву з канюшыны. Жыгару нічога не асталося, як прытварыцца, нібыта і ён толькі цяпер прыкмеціў, што карова ў шкодзе.

— Куды гэта ўбілася, чортава мяса! Не хватала, каб апушыла!

Кіршчэню не хацелася нават і падыходзіць, вітацца, не тое што глядзець на гэтыя Жыгаравы хітрыкі, якімі ён жыў усё жыццё. Прыклаў нейкага зелля да нагі, каб не пайсці ў армію, — нага і цяпер не магла загаіцца, адкрывалася язва. Так і жыў па суседстве ў Антона, нібы чорны цень. А некалі раслі разам, потым і дзеці ж рйзам у школу хадзілі, гуляць адно да аднаго бегалі, і там, пагаворваюць, што і ў горадзе яны цяпер сустракаюцца.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 64
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)