Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Гісторыя Ролянда - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гісторыя Ролянда

Электронная книга - «Гісторыя Ролянда». Краткое содержание книги:

Пасьля дзёрзкіх уцёкаў са змрочных засьценкаў катаў-праграмароў, рэклямны бот Ролянд гоіць раны й суцяшаецца ўспамінамі пра дзяцінства, поўнае ўцехаў, і бясхмарнае высьпяваньне. Тым часам у пагоню за Роляндам выпраўляецца маўклівы і злавесны Белы Паляўнік
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 144
Перейти на страницу:

– А калі ўзяць, дый дараваць яму? – прапанаваў тата. – Чаму б і не? Урэшце, асабіста мне ноч нават падабаецца.

– Што ты! Ня ўздумай! Хочаш яго яшчэ больш раздражніць?

D. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра зубныя шчоткі

Калі нам з Ху́ліё, маім зводным братам, яшчэ дарылі падарункі на Каляды, за некалькі дзён да сьвята мы традыцыйна перакопвалі ўсю хату, шукаючы чырвоныя шкарпэткі. У Санту мы ўжо тады ня верылі ні на грош і, пераглядваючыся, як ваўчаняты, па некалькі разоў на дзень плянавіта абшнарывалі кожны пакой.

У адзін з такіх ператросаў мы натрапілі на радовішча зубных шчоткаў: у ніжняй шуфлядзе камоды, пад матулінымі швэдрамі. Першую шчотку, сінюю, знайшоў Хулі. «Ролю, бач! Старая зубная шчотка! Навошта яна тутака?» Ён скокнуў на крэсла, адчыніў фортку й зашпурнуў шчотку ў цёмна-сінюю вечаровую прастору. У той дзень падарункаў мы не знайшлі, і ўраніцу аднавілі пошукі з новымі сіламі.

На гэты раз у камодзе корпаўся я. Шчотка ляжала на самым нізе, паміж махеравым швэдрам і газэтай, якая высьцілала дно. Тронак быў шэры, зь серабрыстымі іскрынкамі. Шчацінка роўная, белая. «Ролю? Ты чаго там? Нутка... Ваў, каб я падох! Шызануцца можна! Зноў шчотка, у тым жа месцы!» І мы забыліся пра падарункі, і заняліся навуковымі экспэрымэнтамі.

Высьветлілася, што шчоткі зьяўляюцца ў шуфлядзе выключна па адной, ва ўмовах наяўнасьці ня менш за тры швэдары ў стосе, але ніяк не часьцей чатырнаццаці разоў у суткі. Тронкі: белыя, чырвоныя, зялёныя, палавые, у падоўжную палоску, у рубчыкі, з паўпразрыстымі ўзорамі, з гумовай акантоўкай, са спружыністым зыгзагам; шчацінкі: новенькія і бліскучыя, зь лёгкімі сьлядамі пасты паміж валасінкаў, жоўклыя, сьцёртыя да самага заснаваньня, фарбаваныя перакісам, заплеценыя ў касічкі й нават сівыя.

E. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра нараджэньне Хуліё

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 144
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)