Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Электронная книга - «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум». Краткое содержание книги:

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 62
Перейти на страницу:

Прыведзеная гістарычная схема, безумоўна, не прэтэндуе на ісціну ў апошняй інстанцыі і на паўнату (ёсць версія, што частка гіпербарэйцаў адразу пасля катастрофы рушыла на поўнач Заходняй Еўропы), але, паўтараем, да яе схіляецца ўсё больш даследчыкаў. Ва ўсялякім разе, ніхто не аспрэчвае той несумненны факт, што буйная рагатая жывёла была прыручана раней за каня і што першыя качэўнікі, тыя ж ямнікі, рухаліся менавіта на быках. Яшчэ раней старажытныя паляўнічыя Еўропы ды Амерыкі палявалі на зуброў, бізонаў і велізарных быкоў — тураў. Шэдэўры першабытнага жывапісу, якому 40–20 тысяч гадоў, адлюстроўваюць у большасці якраз гэтых жывёл, прычым з вялікім майстэрствам і абсалютным веданнем іх фізіялагічных асаблівасцей і паводзін.

Ужо ў палеаліце, а пазней і ў мезаліце бык, мяркуючы па некаторых наскальных малюнках, увасабляў мужчынскую апладняючую сілу, увогуле творчую сілу космасу. Паколькі ў міфалагічнай свядомасці мужчынскі пачатак — заўсёды неба, а жаночы — зямля, невыпадкова, што бык пачаў сімвалізаваць апладняючае Неба. Вось чаму вобраз быка ў сувязі з вобразам жанчыны — як увасабленні Зямлі — праходзіць літаральна праз тысячагоддзі (!). Гэтая лінія, што працягнулася з неаліту, знайшла адлюстраванне ў антычных міфах пра каханне Зеўса-быка да Еўропы; пра сувязь Пасіфаі, дачкі Сонца-Геліяса, з богам Пасейдонам-быком, ад якога нарадзіўся Мінатаўр. У менш антрапаморфных, чым антычная, культурах, напрыклад, у Індыі, дзе асабліва паважліва ставіліся да жывёл, прапродкамі свету лічыліся бык ды карова. У філасофіі індусаў і сёння названыя жывёлы — актыўны і пасіўны пачаткі існага. Старажытныя шумеры, што стварылі першую цывілізацыю ў Месапатаміі, настолькі шанавалі быка, што пра сваіх багоў гаварылі: «дзікі бык», «гарачы бык», «мужны бык» [9, 310]. У вясельнай паэзіі рускіх жаніха і нявесту называлі быком і кароваю [110, 332].

Увогуле арэал ушанавання быка-Неба ўражвае сваімі абсягамі: уся Азія ды Еўропа. У адным з самых старажытных гарадоў свету, раскапаным археолагамі ў Малой Азіі, — Чатал-Гуюку (VІІІ тыс. да н. э.), знойдзены капішчы з выявамі галавы быка.

Рэлігійныя пачуцці выклікаюцца і пастаянна стымулююцца самім існаваннем неба, якое заўсёды над галавою, — далёкае і неабсяжнае. Неба — Абсалют. Аднак свядомасць простага чалавека ва ўсе часы патрабавала больш канкрэтных увасабленняў залішне складанай абстракцыі — Абсалюту, Божаскай Існасці, Сусветнага Розуму. Таму здаўна сімвал і неба, і сонца — звыклы, важны ў гаспадарцы, магутны і прыгожы бык. Яго значэнне асабліва ўзрасло, калі ў выніку астранамічнай з’явы — прэцэсіі — кропка веснавога раўнадзенства ў ІV тыс. да н. э. увайшла ў задыякальнае сузор’е Цялка і знаходзілася там на працягу 2160 гадоў. Якраз на гэты перыяд прыходзіцца росквіт старажытных цывілізацый Усходу, а ў іх — культ буйной рагатай жывёлы.

У Старажытным Егіпце, дзе побач з надзвычай вытанчаным містыцызмам жрацоў захоўваліся і народныя вераванні, бык Апіс увасабляў бога Сонца. Яго культ існаваў ажно да пачатку хрысціянскай эпохі. Пасля смерці чарговага быка жрацы шукалі новага Апіса, прычым ён павінен быў задавальняць пэўнай характарыстыцы: на ілбе — белы трохкутнік, на шыі — пляма ў выглядзе арла, на баку — месяца. Апіс жыў у храме, дзе нават рабіў прароцтвы [73, 46]. Спачатку кожны бык меў сваю асобную пахавальню, але знакаміты фараон Рамсес ІІ у ХІІІ ст. да н. э. загадаў хаваць свяшчэнных істот у агульным некропалі — так званым Серапеуме. У 1851 г. Серапеум знайшлі французскія археолагі. Там муміі быкоў, упрыгожаныя і акуратна забальзамаваныя, ляжалі ў агромністых саркафагах з ружовага граніта. Вышынёй тыя саркафагі былі да 4 м, а важылі 70 тон [118, 11–12].

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)