Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Вершнікі на дарозе (СИ)
Вершнікі на дарозе (СИ) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вершнікі на дарозе (СИ)

Электронная книга - «Вершнікі на дарозе (СИ)». Краткое содержание книги:

Словы — рэч ненадзейная. Здрадлівая. Імёны тыя ж, скажам. Вось для прыкладу, называюць мяне — Косткасей. Рассяваю, значыцца, косткі на ратным полі. Злавіць бы аднаго з тых, што ўкладаюць песні на кожны стук-грук, дакладней, таго калматага вечна п'янага гарлапана, які першым гэта прыдумаў, то яму гэтыя самыя косткі як след пералічыў бы.
1 2 3 4 5 6 7 8
Перейти на страницу:

З цемрадзі, нябачныя, глядзелі на нас вочы — многія, многія вочы. Зялёныя, быццам Пушча. Нябачныя, яны шапталі, перагаворваліся, і ад іхніх злавесных шэптаў нават мне рабілася ніякавата. Я з лязгам выцягнуў з похваў меч.

— Толькі паспрабуйце каторы, — паабяцаў я нябачным.

Падшыванец Ясь уздумаў губляць прытомнасць і валіцца з ног, але я паспеў леваю рукою ўхапіць яго пад локаць, утрымаць. Адчуваў: варта хлопчыку толькі паказаць сваю слабасць — і ад яго і крывавага шматочка не пакінуць.

— Так цёмна, дзядзечка, — шаптаў падшыванец. Словы вырываліся з ягоных вуснаў серабрыстымі аблачынкамі марознай пары. — Так холадна.

— Проста ідзі, — адгукаўся я цвёрда. — Ідзі наперад. Наперад.

Нешка падхапіла другую яго руку, тую, што і зараз сціскала лютню.

— Зусім трошачкі, — зацурчала лагодна. — Яшчэ трошачкі пацярпець.

Мы з ёй абое з надзвычайнай яснасцю і скрухай ведалі, чым, хутчэй за ўсё, гэтая дарога для хлопчыка скончыцца. Чым звычайна ўсё заканчваецца для тых смяротных, што трапілі да Сотвара сюды, у падзем'е. І не глядзелі адзін на аднаго, і зацята маўчалі пра гэта, быццам нават адно слова магло пазбавіць надзеі, парушыць кволую раўнавагу на шалях лёсу.

Нейкая асабліва ўчэпістая дрэнь, апярэджваючы падзеі, працягнула кіпцюрастую лапу да Ясева горла. Вырашыла, мабыць, што я раней пажартаваў. Я, не прыглядаючыся, ударыў мячом наводмаш. Цемрадзь зайшлася лямантам, а лапа, усё яшчэ перабіраючы доўгімі пальцамі, засталася ляжаць на камянях.

Зялёныя агні падскоквалі, круціліся і заставаліся вісець цэлымі гронкамі, цэлымі сузор'ямі. Залівалі ўсё зыркім зеленаватым святлом. У вялікай круглай зале між каменных калонаў, што сыходзілі ў непраглядную цемру, сабраўся, мусіць, увесь Двор, усе паэты, усе рыцары, усе пекныя панны, усе зухаватыя паляўнічыя. У золаце, у бляску самацветаў, з тканымі паясамі, з вышыванымі рукавамі, ажно ззяючыя ад прыгажосці. Яны з лёгкім шоргатам расступаліся перад намі, давалі дарогу наперад, туды, дзе на ўзвышэнні стаяў просты драўляны трон.

— Мне страшна, дзядзечка, — ледзь чутна сказаў Ясь, зноў выпусціўшы з рота аблачынку серабрыстай пары.

— Гэтага яму толькі і трэба, — зашаптаў я. — Трэба, каб ты баяўся, разумееш? Калі не баішся.

— Калі не баішся, — працягнула Нешка. — То нічога табе і не зробяць.

Ясь слаба кіўнуў. Прыкрыўшы вочы, дыхаў часта, кусаў вусны, але працягваў крочыць напе­рад. Не азіраючыся. Упарта. Зусім як той, што прыходзіў перад ім. Зусім як тая. Ад гэтай апошняй згадкі — сам не ведаю, чаму — варухнулася там, каля сэрца.

На паверхні ішлі першыя дні восені, таму на княжым троне залацілася дубовае лісце, чырванелі гронкі рабіны. Водар яблыкаў, лёгкі, амаль незаўважны, насіўся ў паветры, кружыў галаву.

Сотвар сядзеў, апрануты ў агністы, колеру восені шоўк, падпёршы вострае падбароддзе кула­ком. Глядзеў з-пад доўгіх белых веек зверху ўніз, вывучаў. У сярэбраных валасах ззяла ледзянымі дыяментамі карона — быццам вострыя іклы інею.

— Косткасей, — князь апёк мяне ледзяным позіркам. — Ты прывёў да нас чалавечае дзіця.

— Чалавечае дзіця, — глуха паўтарыў за ім Двор. Вочы іх няярка свяціліся, зусім як курганныя агні. Яны ўсе ведалі, што бывае, калі смяротны апынаецца там, дзе не павінен, але не мелі нічога супраць.

Я сцяў зубы і змоўчаў, сціснуўшы меч у руцэ. З ляза дасюль яшчэ капала, застываючы на камен­ных плітах, чорная кроў.

— І няхай для палявання яшчэ не прыйшоў час, — ленавата працягваў Сотвар, усміхнуўшыся самым краёчкам вуснаў. — Мы, канечне ж, з ахвотаю дазволім табе.

— Гэта не ахвяра для Гону, — голасна сказаў я. Сотвар бліснуў вачыма і нахмурыўся: я парушаў правілы яго любімай гульні. Чуваць было, як усхвалявана перашэптваюцца прыдворныя.

— Гэта не ахвяра для Гону, — паўтарыў я, сціскаючы пальцы на хлапчуковым плячы. — Княжа, то. музыка прыйшоў усцешыць ваш слых сваімі песнямі.

Князь засмяяўся. Рогат падхапіла дворня, і хутка ўся зала затрэслася ад усюдыіснага смеху. У Нешкі задрыжалі вусны, Стаўры, падціснуўшы хвост, ціхенька заскавытаў.

— Чалавечае дзіця будзе цешыць мяне сваімі песнямі? — кпліва пацікавіўся Сотвар. — Костка­сей, што за недарэчная прыдумка.

Але, нават кажучы так, ён — па вачах было відаць — зацікавіўся. Змерыў змярцвелага ад холаду і боязі хлопчыка непрыязным позіркам.

— А што скажаш ты, чалавечае дзіця?

Я лёгка падштурхнуў Яся наперад, і той зрабіў некалькі няўпэўненых, быццам праз сон, крокаў. Прыціснуў да грудзей лютню і хрыпла прагаварыў, змагаючыся з крышталікамі інею на вуснах:

— З радасцю спяю для вас, ясны княжа.

Але пасля песні, напружана думаў я, і Нешка, мяркую, таксама. Ну, скажы ж: але пасля песні майстру плацяць. Скажы гэта. Скажы.

— Але памятайце, княжа, — прахрыпеў Ясь, быццам пачуўшы нашы думкі. — Пасля песні май­стру плацяць.

Сотвар ашчэрыўся. Двор зашаптаўся грамчэй, узбуджана і абурана: гэта было чыстай вады нахабства.

Часам толькі на нахабства і выпадае спадзявацца.

— Спевы і словы сплятаць немагчыма без платы, — перакрываючы натоўп, азваўся хтось з прыдворных паэтаў. — Той, хто паслухаў, аддзячвае дарам сардэчным.

— Сын чалавечы кіруецца звычаем даўнім, — спеўна і звонка падхапіў другі. Узбуджаныя шэпты амаль сціхлі, пакорлівыя ўладзе гэтых магутных галасоў.

— Звычай такі, такзаведзена, такзастанецца, — канчаткова зацвердзіў трэці голас, быццам прыпячатаў. І па агаломшанай зале расцяклася звонкая цішыня.

Князь паморшчыўся, але развёў рукамі.

— Ты атрымаеш плату, чалавечае дзіця, — без асаблівай ахвоты паабяцаў ён. — Тры песні — тры падарункі. Такі звычай.

Ясь перарывіста ўздыхнуў. На шчоках яго, на валасах, на плячах і кароткім плашчы, нават на цяжкіх ботах весела пералівалася ў зеленаватым святле ўзорыстая корка інею.

Хлопчык адкашляўся і крануўся струнаў. Тыя адазваліся на ягоны дотык і цёпла, і радасна.

Вясна, вясна, пелі струны. Радасная, шчаслівая вясна. Вясна блізка, вясна настане. Лёд растае, снягі становяцца вадою, жывою, вясёлаю, вірліваю. Вада поіць зямлю, вада жывіць расліны. Жыццё нараджаецца з лёду і снегу, жыццё перамагае, звініць у жаўруковым спеве. Жыццё, жыццё, жы...

Сотвар гнеўна ўдарыў кулаком па ручцы трона — ажно пакацілася рэха па ўсім падзем'і. Песня бездапаможна абарвалася, і Ясь, разгублены, усё яшчэ закружаны колам жыццятворнай веснавой вады, стаяў і непаразумела глядзеў на князя знізу ўверх, такі маленькі, такі слабы, такі нікчэмны ў параўнанні.

— Ты, мусіць, забыўся, чалавечы сын, што зараз восень, — загаварыў Сотвар. — Твая песня, можа быць, і забаўляльная ў нечым, ды недарэчная, бо ўсе мы чакаем зімы.

Князь зноў усміхаўся краёчкам рота. Ясь ускрыкнуў ад болю і ледзь не да крыві закусіў вусны: іней пачаў караскацца па ягоных руках, зводзячы пальцы крукамі.

— Тады... тады іншую песню, ясны княжа, — ледзьве вымавіў хлопчык, спрабуючы і сам адказаць на князеву ўсмешку. Атрымалася ў яго не надта.

Спіна ў яго напялася, дыхаў ён часта, і рука, крануўшыся струнаў, спачатку патрывожыла іх недарэчна, так што лютня ўскрыкнула бязладна і фальшыва. Нешка схавала твар у далонях.

Ясь, аднак, перасіліў сябе, выправіўся. Лютня зноў запела, з яшчэ большаю цеплынёю і агнём, з жарсцю маладога кахання.

Уражаная Нешка падняла галаву, зірнула на мяне і ўсміхнулася. І я таксама ўсміхнуўся: пад жа­рам гэтай музыкі паволі адступаў іней. Гэта была — надзея. А лютня пела, і хлопчык з зялёнымі — нашымі — вачыма пеў разам з ёю, у кожнае слова ўкладаючы драбок уласнай цеплыні.

Слаўся, повязь між двума сэрцамі, слаўся, дотык дзвюх душаў, слаўся пад сонцам і пад месяцам, вечна, вечна. Колькі любяцца неба і зямля, столькі будзе жыць каханне, адбіваючыся ў вачах закаханых, пераскокваючы з вуснаў на вусны падчас пацалункаў. Будзе жыць, жыць, жы...

1 2 3 4 5 6 7 8
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)