Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детская проза » Урок арыфметыкі
Урок арыфметыкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Урок арыфметыкі

Электронная книга - «Урок арыфметыкі». Краткое содержание книги:

Урок арыфметыкі
1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:

— Даруйце, Часлава Карлаўна. — Я падняўся з лаўкі, трымаючы ў руках задачнік.

Вочы яе насцярожана глянулі на мяне, здзівіліся і зусім не мігалі. Яна падалася да мяне.

— Ну добра, Мечык, — збянтэжылася і залілася чырванню.

— Вось ваш задачнік. Дзякую… — Я апусціў вочы.

— Дзіўны ты… — У голасе была спагада і нейкая далёкасць.

«Няўжо вы не ведаеце, што я люблю вас. I сына вашага буду любіць. Усё, што вы хочаце», — але я маўчаў.

Яна ўзяла белымі рукамі задачнік — на пальцы ў яе ясна мільгануў тонкі пярсцёнак.

Я сеў, і на мяне раптам нахлынула цяжкая крыўда, што яна ніколі не будзе ведаць пра гэта і, пэўна, не хоча — у яе ёсць свой клопат, сын, той хмуры муж, сталасць, а я яшчэ зусім малы.

На другі год яе не было ў нашай школе. Крыўда мая прайшла, застаўся сум, нейкі невыразны сум, як сум перад восенню па яснай вясне, па першаму грому, празрыстаму лістку і маладой пяшчотнай траве, ціхі сум, што ў наш клас ніколі болей не прыйдзе Часлава Карлаўна. I ў мяне яшчэ доўга тлела туга па ёй. Недзе ў старэйшых класах прайшла і яна — у мяне было ўжо нешта другое, я вастрэй і больш стала думаў пра вялікія гарады.

I вось цяпер, праз дваццаць з нечым год, калі я бываю дома, дзе лячуся ўспамінам пра няблізкае і падхарошанае даўняе, да мяне зноў чамусьці прыходзіць радасная туга стрэцца з Чаславай Карлаўнай. Я ж бачыў далёкія гарады, нешта ў маім жыцці спраўдзілася, і я крышку давольны гэтым. Але, пэўна, і цяпер я не сказаў бы ёй пра тое, што я яе любіў, любіў з неразважнай, смешнай дзіцячай затоенасцю. Не сказаў бы. Бо мы заўсёды мала добрага гаворым другім, баючыся чужое радасці, і, мусіць, гэтак трацім сваю.

1965

1 2 3 4 5 6
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)