Тут
- Автор: Дранько-Майсюк Леанід
- Год: 1990
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00463-5
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Тут». Краткое содержание книги:
Гэта трэці зборнік Леаніда Дранько-Майсюка. Аўтар мяркуе, што паэзія пачынаецца з адчаю, відавочнага ці схаванага, калі паэт пераконваецца у дасканаласці сусвету, адчуваючы ўласную недасканаласць. Гэтага адчування, дарэчы, дастаткова, каб паэт не памёр як паэт. У зборнік, акрамя вершаў, уключаны дзве маленькія паэмы — фальклорна-жартоўная «Курасоўшчына» і сумна-іранічная «Адам Нядзелька», а таксама эсэ-падарожжы ў Бельгію, Польшчу, Чэхаславакію, Заходні Берлін.
Перейти на страницу:
А ты вось тут з ухвалы боскай,
Тут столькі клопатаў-падзей...
Пачатак добры, але войску
Бракуе зброі і людзей.
Ты гаспадар у родным краі
І як свядомы афіцэр
Добраахвотнікаў збіраеш
Пад сцяг дзяржавы БНР.
I заўтра выедзеш да свету —
Не поле сошкаю араць —
Да Беластоцкага павета
Ваякаў новых вербаваць.
Пакуль ніякай небяспекі
Яшчэ не чуеш над сабой,
Каханкі здрадлівыя здзекі
Твой не высмоктваюць спакой.
Манашцы юнай напярэймы
Ты б кінуўся, каб не манах
Яе правёў паўз дом Тальгейма,
Ружанцам закілзаўшы страх.
У вінную зайшоў бы крамку...
Ды што за гвалт, за рух такі?
Галопам ад Старога замка
Імчацца конныя палкі.
Пяхота на вакзал імкнецца...
I зразумеў ты — справы швах!
Гародню пакідаюць немцы...
I вось ён, заміж смеху — страх.
Не папяровы, не кардонны —
Сталёвы страх душу гняце,
Бо неўзабаве легіёны
Сюды Пілсудскі прывядзе.
З арлом — штандар амарантовы!..
Ксяндзы адбухаюць імшу.
Каб той арол аднагаловы
Глядзеў у кожную душу.
Канфедэраткі, эпалеты...
I ў бога польскі дух відзён...
А беларускія газеты
Тут змоўкнуць аж да новых дзён.
Ёсць мова лепшая за мовы,
I, дбаючы пра чысціню,
Доўнар-Запольскага «Асновы...»
Зграбуць, як смецце, да агню.
Змяніці шыльды спатрабуюць.
Цукернік польскую «не вем» —
Яго цукерню разрабуюць
Па вуліцы Купецкай, 7 [3].
...Пад беларускія штандары
Добраахвотнікаў сабраць
Ты не паспееш, бо жандары
У Беластоку ўжо стаяць.
Цябе — у цэлю!.. Рызыкоўна
Ты будзеш лезці праз драты [4].
Як старац, дабярэшся ў Коўна
I, дзякуй богу, што сюды.
Сюды не дойдуць ягамосці
З Варшавы. Парадокс які —
Ім, ворагам тваім. адпомсцяць
Чырвонай Арміі палкі.
...Спазнаеш ты і страх пагоні,
I голаду мярцвячы страх,
Ды гэта — заўтра, а сягоння
Ты ў родным небе вольны птах.
Германцаў сумнымі вачыма
I са слязою на шчацэ
Праводзіш, а тваю дзяўчыну
Кахае польскі афіцэр.
1983 — 7 студзеня 1989
Перейти на страницу: